адна з цюркскіх моў мова узбекаў. Афіц. мова Ўзбекістана. Пашырана ў Казахстане, Кыргызстане, Туркменістане, Таджыкістане, паўн. Афганістане і інш. Характарызуецца складанай дыялектнай структурай, гаворкі — значнымі адрозненнямі (гаворкі ташкенцкага тыпу, самаркандска-бухарскія, ферганскія, паўд.-харэзмійскія і інш.). У.м. ўласцівы: у фанетыцы — адсутнасць сінгарманізму па лабіяльнасці і палатальнасці; у марфалогіі — аднаварыянтнасць афіксаў; у лексіцы шмат перс. і тадж. запазычанняў. Стараузбекская літ. мова склалася ў 15 ст. (творчасць Алішэра Наваі), адрознівалася ад жывога маўлення. Сучасная літ. мова сфарміравалася пасля 1917 на базе гаворак Ташкента і Ферганы. Пісьменства да 1927 на аснове араб., потым лац., з 1939 рус. алфавіта; з 1993 пісьменства паступова пераводзіцца на лац. алфавіт.
Літ.:
Решетов В.В. Основы фонетики и грамматики узбекского языка. 2 изд. Ташкент, 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́СТ (West) Бенджамін (10.10.1738, г. Спрынгфілд, штат Пенсільванія, ЗША — 11.3.1820),
амерыканскі мастак. Першапачаткова працаваў у Філадэльфіі і Нью-Йорку як акварэліст, рысавальшчык і жывапісец-пейзажыст. У 1760—63 падарожнічаў па Італіі. З 1763 пастаянна працаваў у Лондане, з 1792 — прэзідэнт Каралеўскай АМ. У партрэтах парадная прадстаўнічасць нярэдка спалучаецца з рэаліст. дакладнасцю вобразаў: партрэт палкоўніка Г.Джонсана (каля 1775—76). Яго гіст. кампазіцыям («Смерць генерала Вулфа», каля 1770; «Дамова У.Пэна з індзейцамі», 1772; «Смерць на белым кані», 1796), пабудаваным па тыповых для класіцызму 18 ст. кампазіцыйных схемах, уласцівы імкненне да верагоднасці ў перадачы падзеі і адначасова да этнагр. дакладнасці дэталей. Творчасць У. адыграла значную ролю ў станаўленні прафес.выяўл. мастацтва ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ДКІН Марк Рыгоравіч (4.5.1914, г. Віцебск — 4.4.1990),
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Бел. студыю пры Цэнтр.тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937), вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1938—39, кл. М.Аладава). З 1937 працаваў акцёрам, заг.муз. часткі ў Бел. т-ры юнага гледача ў Мінску. З 1944 у Маскве. Аўтар папулярных песень, якім уласцівы шматграннасць тэматыкі, грамадзянскасць, лірызм, багацце рытмікі, апора на нар. песенную творчасць: «Вярнуўся я на Радзіму», «Песня пра Дняпро», «Выпадковы вальс», «Бранская вуліца», «Бярозы», «За таго хлопца», «Цячэ Волга» і інш. Пісаў музыку да кіна- і тэлефільмаў (каля 50), у т. л. да бел. «Апошні хлеб» і інш., да спектакляў драм.т-ра. Аўтар кн. «Мая біяграфія» (1974). Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПОР (Spohr) Людвіг (Луі; 5.4.1784, г. Браўншвайг, Германія — 22.10.1859),
нямецкі кампазітар, скрыпач, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў нямецкай скрыпічнай школы. З 1813 капельмайстар т-ра «Ан дэр Він», дырэктар опернага т-ра ў г. Франкфурт-на-Майне, з 1847 генерал-музік-дырэктар у г. Касель. Гастраліраваў як скрыпач-віртуоз. Стваральнік адной з першых рамант. опер («Фауст» паводле Ф.Клінгера, паст. 1816). Сярод твораў: оперы (больш за 10), араторыі, 9 сімфоній (1811—50), 12 канцэртаў для скр. з арк., 34 скр. квартэты, камерна-інстр. ансамблі, фп. п’есы, песні (каля 100) і інш. Вынаходнік падбародніка для скрыпкі; адзін з першых увёў практыку дырыжыравання палачкай. Паўплываў на творчасць К.Вебера, Р.Вагнера. Аўтар «Скрыпічнай школы» (1833), «Аўтабіяграфіі» (т. 1—2, 1860—61).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІ́ДЗІЙ (Ovidius),
Публій Авідзій Назон (20.3.43 да н.э., г. Сульмона, недалёка ад Рыма — каля 18 н.э.), рымскі паэт. Раннія творы: зб-кі «Любоўныя элегіі», «Гераіні», жартоўна-парадыйныя паэмы «Майстэрства кахання», «Сродкі ад кахання». У паэме «Фасты» (незавершаная) тлумачыў паходжанне рымскіх святаў і абрадаў. Найб. вядомы твор «Метамарфозы» — маст. апрацоўка грэка-рымскіх міфаў пра пераўвасабленні людзей і багоў у жывёл, сузор’і і інш. — складаецца з асобных вершаваных навел. У 8 н.э. сасланы Аўгустам у г. Томы (цяпер Канстанца ў Румыніі), дзе напісаў поўныя тугі па радзіме «Сумныя элегіі» і «Пісьмы з Понта». Творчасць Авідзія значна паўплывала на развіццё зах.-еўрап. л-ры. Дзве навелы з «Метамарфозаў» на бел. мову пераклаў М.Багдановіч.
Тв.:
Рус.пер. — Элегии и малые поэмы. М., 1973;
Любовные элегии. Метаморфозы. Скорбные элегии. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНШТЭ́ЙН Якаў Анатолевіч (10.11.1897, г. Бельск, Польшча — 29.10.1937),
бел. і яўр. крытык і літ.-знавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1936). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1925), вучыўся ў Камуніст. акадэміі (1926—30). У 1930—37 у Ін-це л-ры і мастацтва АН Беларусі, адначасова з 1932 праф. Мінскага пед. ін-та. 6.6.1937 незаконна арыштаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1918, як крытык з 1925. Аўтар прац «Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі», «Вынікі 15-гадовай барацьбы за марксізм-ленінізм у літаратуразнаўстве» (абедзве 1932), «Літаратурная вучоба» (1935) і інш. Рэалізм проціпастаўляў усім «антырэалістычным» кірункам. З вульгарна-сацыялагічных пазіцый разглядаў бел. дакастр. л-ру, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, літ. арг-цыі «Маладняк», «Полымя», «Узвышша» абвінавачваў у бурж. нацыяналізме, варожасці да сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́БЧАНКА Тамара Яўгенаўна (н. 22.7.1942, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1971). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). З 1970 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы АН Беларусі. Даследуе творчасцьбел. акцёраў (Т.Бандарчык, Г.Маркінай, В.Галіны і інш.), аўтар манаграфіі «Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне» (1976), сааўтар кніг «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87), «Гісторыя тэатразнаўства народаў СССР, 1917—1941» (1985), «Тэатр і жыццё: Некаторыя праблемы тэатральнага працэсу ў Беларусі 70—80-х гг.» (1989) і інш.
Тв.:
Мастацтвазнаўства (у сааўт.) // Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993;
Часцінка Бацькаўшчыны на чужыне // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. 2;
Театральная критика // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX — начала XX в. Мн., 1996;
Culture de la Biélorussie. Paris, 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС ЦАРКВЫ́»,
рэлігійна-грамадскі часопіс правасл. беларусаў. Выдаецца з 1955 у Нью-Йорку на бел. мове, напачатку яго выдавала Царк. рада Бел. аўтакефальнай правасл. царквы ў Нью-Йорку (БАПЦ), з 1960 — Епархіяльная управа БАПЦ у Нью-Йорку, потым Рада БАПЦ. Выходзіць 2 разы на год (на Вялікдзень і Каляды). У рэд. калегію ў розны час уваходзілі архіепіскап Васіль (У.Тамашчык), М.Гарошка, Я.Запруднік, П.Манькоўскі, М.Міцкевіч, М.Тулейка і інш. Асвятляе пытанні набажэнства, гісторыі бел.правасл. царквы, дзейнасць бел. прыходаў на эміграцыі. Друкуе архіпастырскія пасланні да вернікаў, тэксты малітваў з нагоды пэўных дат, матэрыялы па гісторыі правасл. брацтваў ВКЛ, манастыроў і цэркваў Беларусі. Аналізуе старадаўнія рэліг. рукапісы, змяшчае артыкулы пра жыццё і творчасцьбел. асветнікаў і літаратараў, іх літ. творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКЧЫ́Н Сямён Уладзіміравіч (н. 18.8.1941, г.п. Валаконаўка Белгародскай вобл., Расія),
бел. пісьменнік, публіцыст. Канд.філал.н. (1972). Скончыў БДУ (1967). З 1985 у Ін-це л-ры АН Беларусі. У 1992—95 рэд.газ. «Европейское время». Выступае як крытык, літ.-знавец. Піша на рус. мове. Даследуе гісторыю рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. (манаграфія «Лёс фельетаніста: Жыццё і творчасць Уласа Дарашэвіча», 1975; «Пісьменнікі чэхаўскай пары», т. 1—2, 1982), руска-бел. літ. сувязі (кн. «...Народ спрадвеку родны нам», 1984; «Песня пра Беларусь», 1988). Аўтар мастацка-дакумент. аповесцяў «Да мячоў ірвануліся нашы рукі» (1978, 2-е выд. 1985), «Апошні год Дзяніса Фанвізіна» (1981), артыкулаў па праблемах журналістыкі. Адзін з аўтараў «Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (т. 1—4, 1993—95).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСЕНА́Р (Boussenard) Луі Анры (4.10.1847, Эскрэн, дэпартамент Луарэ, Францыя — 11.91910),
французскі пісьменнік. Атрымаў мед. адукацыю ў Парыжы. Адзін з заснавальнікаў часопіса для падлеткаў «Le journal des voyages» («Дзённік падарожжаў»). Аўтар прыгодніцкіх раманаў для дзяцей і юнацтва: «Падарожжа вакол свету аднаго парыжскага хлопчыка» (1878—80), «Тайна доктара Сінтэза» (1888—89), «Палымнеючы востраў» (1898), «Капітан-Сарві-Галава» (1901) і інш.Творчасць Бусенара ў многіх дэталях, сюжэтах (часта разгортваюцца ў абставінах «экзатычных» краін), фантастычных элементах (падрабязнае апісанне складаных машын і навук. адкрыццяў, якія з’яўляюцца на некалькі дзесяцігоддзяў пазней) апярэдзіла развіццё навук.-фантаст. і прыгодніцкага жанраў у 20 ст.
Тв.:
Рус.пер. — Полн. собр. романов. Кн. 1—40. СПб., 1911;