арнаментальная ці сюжэтная кампазіцыя, выкананая спосабам маст. апрацоўкі (пераважна дрэва) для дэкору будынкаў і збудаванняў, від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Упрыгожвае фасады і інтэр’еры будынкаў, надае ім маст. каштоўнасць, узбагачае пластыку фасадаў вытанчанай святлоценявой мадэліроўкай, узмацняе іх рытмічную будову, кантрастна вылучае найб. значныя элементы кампазіцыі, падкрэслівае архітэктоніку будынкаў і збудаванняў.
Вядома з даўніх часоў (Стараж. Егіпет і Грэцыя, Індыя); у Расіі — з 12 ст. (Ноўгарад), асабліва пашырана з 19 ст.: у Расіі — Архангельская, Кастрамская, Маскоўская, Томская, Уладзімірская вобл., у краінах Еўропы — (Венгрыя, Славакія, Фінляндыя, Польшча, Швецыя, Нарвегія, Данія) і інш.
На Беларусі Р.а. пашырана з 12 ст. ў драўляным дойлідстве (Полацк, Віцебск, Мінск, Пінск і інш.). У 17 ст.бел. майстры, якія пераехалі ў Маскоўскую дзяржаву, прынеслі з сабой майстэрства аб’ёмна-ажурнай разьбы, што развівалася на Беларусі з 16 ст. (гл.Беларуская рэзь). У 16 — пач. 20 ст. Р.а. выкарыстоўвалася пераважна ў афармленні фасадаў і інтэр’ераў культавых збудаванняў (Пінскі касцёл францысканцаў), палацаў, сядзібных дамоў, з 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. шырока ўжывалася для знадворнага дэкарыравання гар. і сельскага нар. жылля. Найб. росквіту ў арх. дэкоры дасягнулі веткаўская разьба, разьба ў Магілёве, Гомелі, Шклове, Віцебску, Чачэрску і інш. На Беларусі пашырана некалькі відаў Р.а.: гранёна-выемчатая (геам. ўзор заглыблены ў гладкі фон), скразная (плоска-ажурная і аб’ёмна-ажурная кампазіцыя без фону), рэльефная (над заглыбленым фонам узнята выява), камбінаваная (спалучае некалькі відаў Р.а. або розныя матэрыялы і спосабы апрацоўкі). У нар. жыллі найб. пашыраны стылізаваныя салярныя (Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Пінскі, Слонімскі, Шклоўскі р-ны), зааморфныя (Капыльскі, Клецкі, Дзятлаўскі, Івацэвіцкі, Нясвіжскі р-ны), расл. (паўд. раёны Беларусі), геам. і інш.дэкар. матывы. У творчасці разьбяроў Гомельшчыны сустракаюцца тэмы «Свет Божы», «Рай нябесны», «Рай зямны» і інш. У нар. дойлідстве найб. старадаўнімі элементамі дэкору былі вільчакі. Скразной або краявой разьбой упрыгожвалі падзоры. Р.а. аздаблялі франтоны. Найчасцей дэкор франтонаў — простая (верт., гарыз.), фігурная («квадратам», «ромбам», «у елачку», салярныя матывы) і камбінаваныя шалёўкі, накладкі з разным прафіляваным геам. арнаментам і расфарбоўка (Слуцкі і Любанскі р-ны, Цэнтр. і Зах. Палессе). Асн. дэкор сцен — фігурная шалёўка з элементамі разьбы (найб. пашыраны ў 1950—80-я г. ва ўсх. і цэнтр. р-нах Беларусі). У дэкор уваходзіць таксама ўпрыгожванне Р.а. вуглоў (пашыраны ў 1950—60-я г.; асабліва апрацоўка плоскімі нашчыльнікамі, аздобленымі накладкамі з геам., расл., радзей зааморфнай арнаментыкай). Адзін з гал. элементаў разнога дэкору знадворнай ч. жылля і грамадскіх будынкаў — упрыгожаныя разьбой аконныя ліштвы. Р.а. упрыгожваюць франтончыкі, карнізы, слупы і інш. элементы веранды, ганка, падчэняў. Іх дэкар. выгляд ствараецца маст. шаляваннем у выглядзе выявы сонца з прамянямі, рэльефнымі разеткамі, ажурнай разьбой закрылін па краях стрэшкі, фігурнай апрацоўкай слупоў у выглядзе калон з разнымі капітэлямі, адмысловым малюнкам фігурных аконных пераплётаў у спалучэнні з паліхромнай расфарбоўкай у выглядзе ромбаў, квадратаў, авальных круглых і расл. форм. Для дэкору дзвярэй характэрна маст. разьба з салярнымі выявамі, разеткамі. расл. арнаментам, геральдычнымі і зааморфнымі матывамі. У афармленні малых арх. форм (вароты, калодзежы, альтанкі і інш.) выкарыстоўваюць такія самыя прыёмы Р.а., як і для аддзелкі жылля. На Беларусі вылучаюць некалькі асн.арх.-дэкар. ансамбляў традыц. аздаблення нар. жылля, у т. л. навагрудска-мядзельскі. турава-пінскі, слуцка-любанскі, барысаўска-асіповіцкі, мазырска-хойніцкі, полацка-віцебскі, шклоўска-магілёўскі, веткаўска-гомельскі.
Літ.:
Беларуская народная архітэктурная разьба. Мн., 1958;
Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973;
Сахута Я.М. Народная разьба па дрэву. Мн., 1978;
Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мн., 1978;
Хіцько І.П. Мастацтва разьбы па дрэве. Мн., 1998.
І.П.Хіцько.
Да арт.Разьба архітэктурная. Дэталь фасада 19-й пячоры Аджанты. Індыя. 5—7 ст.Да арт.Разьба архітэктурная. Галоўны алтар Пінскага касцёла францысканцаў. Каля 1730.Да арт.Разьба архітэктурная. Ліштвы жылога дома ў г. Ветка Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІТЭКТУРНЫЯ ШКОЛЫ.
Творчае пераасэнсаванне візантыйскай буд. традыцыі паспрыяла стварэнню ў 11 ст. Полацкай школы дойлідства. Росквіт школы прыпадае на 12 ст. Яна сфарміравалася пад уплывам першага манум. збудавання на тэр. Беларусі — Сафійскага сабора ў Полацку. Храм быў 5-нефавы крыжова-купальны (меў 7 купалаў, паводле інш. звестак 5) з гранёнымі апсідамі. Яго сцены складзены з прыроднага каменю і плінфы ў характэрнай для школы тэхніцы паласатай муроўкі (муроўка са «схаваным радам»). На кожным фасадзе (акрамя ўсходняга) было 6 прамавугольных плоскіх лапатак, якія адпавядалі ўнутранаму падзелу памяшкання 16 слупамі на нефы, 3 сярэднія нефы заканчваліся апсідамі. Над сяродкрыжжам сабора быў цэнтральны купал на барабане. У 15—16 ст. сабор перабудаваны ў 5-вежавы абарончы храм; пазней разбураны, спалены, пашкоджаны выбухам. У 18 ст. перабудаваны ў стылі позняга барока. З усх. боку ў кампазіцыю сабора ўключаны рэшткі сцен і гранёныя апсіды першапачатковага храма 11 ст. У стараж. частцы сабора (усх. апсіда) захаваліся фрагменты фрэсак 11 ст. Радзей выкарыстоўвалі тэхніку муроўкі з чаргаваннем слаёў плінфы і вапняку (Віцебск). Школа развіла адзін з кірункаў візантыйскай царкоўна-буд. традыцыі: план выцягнуты па падоўжнай восі, бакавыя нефы больш вузкія, дамінуе сярэдняя апсіда. Асноўныя тыпы збудаванняў гэтай школы: 1-нефавыя бесслуповыя храмы з адной апсідай і бабінцам (Пятніцкая царква Барысаглебскага манастыра ў Бельчыцах, б. прадмесці Полацка); 3-нефавыя 6-слуповыя з 3 апсідамі, выяўленымі знадворку (сабор Бельчыцкага манастыра); 3-нефавыя 4- або 6-слуповыя са схаванымі бакавымі апсідамі (храм-пахавальня Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, цэрквы Дабравешчанская ў Віцебску, Барысаглебская Бельчыцкага манастыра). У многіх храмах меліся абыходныя галерэі. У некаторых з іх падкупальны квадрат размяшчаўся не над усходнімі, а над зах. парамі слупоў, што надавала кампазіцыі будынкаў цэнтрычнасць. Гэтаму спрыяла канструкцыйна-дэкаратыўная сістэма перакрыцця падкупальнага квадрата ступеньчатымі аркамі і ўтварэнне кубічнага пастамента барабана гал. купала, аздобленага звонку 3-лопасцевымі аркамі. Прадстаўнік школы дойлід Іаан пабудаваў Спаса-Праабражэнскую царкву Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Полацкая школа дойлідства паўплывала на далейшае развіццё бел. архітэктуры, Смаленскай школы дойлідства, а таксама на Маскоўскую і Пскоўскую школы. У 12 ст. склалася самабытная школа дойлідства ў Гродне. Пабудовы гэтай школы вызначаліся арыгінальнымі сродкамі выразнасці: выкарыстаннем у роўнаслаёвай муроўцы з плоскай цэглы (плінфы) дэкаратыўнага прыроднага каменю (абчасаных, паліраваных валуноў), геаметрычных кампазіцый з каляровых паліваных кафляў, наборнай маёлікавай падлогі з плітак разнастайных форм. Аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі вызначаюцца адносна невялікай таўшчынёй апорных канструкцый, круглай і гранёнай формай унутраных слупоў. Для лепшай акустыкі ў сцены ўмуроўвалі керамічныя збаны (галаснікі). Сярод узораў школы: у Гродне — цэрквы Барысаглебская (Каложа), Ніжняя і Прачысценская, княжацкі церам; царква ў Ваўкавыску. Кожная архітэктурная школа адметная ўласцівымі толькі ёй прыёмамі арганізацыі прасторы і арыгінальным статычным разлікам канструкцый. У 17—18 ст. у Віцебску ў грамадзянскім і культавым дойлідстве склалася школа дойлідства са спецыфічнымі рысамі. Сфарміравалася пад уплывам Адраджэння, у 18 ст. развівалася пад уплывам стылю барока. Галоўная адметнасць школы — ярусныя кампазіцыі, дзе кожны аб’ём быў самастойнай арх. адзінкай і адначасова падпарадкоўваўся агульнай кампазіцыі будынка. Першапачаткова традыцыі школы склаліся ў абарончым дойлідстве — сцены ў выглядзе гародняў, раскаты, вежы і інш.Асн. тыпы вежаў — прамавугольныя і васьмігранныя («круглікі»); у залежнасці ад функцый — вежы-брамы і глухія вежы. Замкавыя пабудовы (Верхні, Ніжні, Узгорскі замкі) фарміравалі адзіную структуру, суцэльную горадабудаўнічую сістэму. Дынамічную асіметрыю мелі палацавыя будынкі 1-й пал. 17 ст. (дамы Горскага, Шапкіна, палац Агінскага). Сярод грамадзянскіх пабудоў ратуша з гасціным дваром, будынак прыказа і інш. Культавыя будынкі мелі ярусную кампазіцыю, якая аб’ядноўвала некалькі аб’ёмаў у адзіны суцэльны ансамбль; крыжова-цэнтрычныя храмы ўключалі 4—5 зрубаў, размешчаных вакол цэнтральнага, званіцу на гал. фасадзе (Троіцкая царква на Пескаватыку), мелі галерэі (Троіцкая царква Маркава манастыра). Помнікі школы не захаваліся, вядомыя паводле абмераў, замалёвак, фотаздымкаў 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ І КАНСТРУКЦЫЙ
Прамысловасць буд. матэрыялаў і канструкцый (ПБМК) з’яўляецца шматпрофільнай высокаразвітой галіною, доля якой у агульным аб’ёме прамысл. вытворчасці Беларусі складае 4,1% (2003). У складзе галіны дзейнічае больш за 1400 прадпрыемстваў і вытворчасцей, з іх на самастойным (прамысл.) балансе 126 (сярэдняя колькасць працуючых ад 200 да 500 чал., у т. л. 14 прадпрыемстваў з колькасцю працаўнікоў больш за 1000 чал.), якія даюць больш за 70% аб’ёмаў таварнай прадукцыі (2002). Сярэднегадавая колькасць прамыслова-вытворчага персаналу — 65,9 чал. (2003). На прадпрыемствах галіны вырабляюць больш за 150 відаў буд. матэрыялаў і вырабаў 20 падгалін. Прадпрыемствамі ПБМК выраблена прадукцыі на 980 млрд.руб., рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 8,3% (2003). Вядучая роля ў ПБМК належыць прамысловасці зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў, цэментнай, сценавых матэрыялаў і буд. керамікі. Такая структура склалася пад уплывам патрэб буйнамаштабнага будаўніцтва і дзякуючы наяўнасці значнай мінеральна-сыравіннай базы для вытворчасці буд. матэрыялаў.
Вытворчасцю керамічных вырабаў, цэглы, чарапіцы, кафлі, шкла на Беларусі займаліся з даўніх часоў; кераміка асвоена ў неаліце (5—4 ст. да н.э.). З узнікненнем ганчарнага круга (10 ст.) вытв-сць вырабаў з гліны вылучылася ў ганчарнае рамяство. Асаблівага росквіту ганчарства на Беларусі дасягнула ў 15 ст. Вядомымі яго цэнтрамі былі Івянец, Нясвіж, Копысь, Мір, Ружаны, Ракаў, Чашнікі. З 15 ст. інтэнсіўна развівалася вытв-сць кафлі. Буйным цэнтрам яе вытворчасці стаў Копысь (Аршанскі р-н). Першымі мануфактурамі (18 ст.) былі шкляныя заводы ў Налібаках (Стаўбцоўскі р-н), Урэччы (Любанскі р-н), Іўі (Вілейскі р-н), фаянсавы завод у Свержані (Стаўбцоўскі р-н). У 1900 дзейнічала 50 кафляных прадпрыемстваў (занята 1821 чал.), 57 цагельных (2459 чал.), 73 шкляных і ганчарных (3693 чал.); усяго ў сілікатна-будаўнічай прамысловасці на той час працавала 185 прадпрыемстваў з 8,1 тыс. рабочых і сумай вытворчасці 4,6 млн.руб. У канцы 19 — пач. 20 ст. фабрычна-заводская сілікатна-керамічная прамысловасць займала 5-е месца па ўдзельным аб’ёме сваёй прадукцыі (3,5—5%), размяшчалася пераважна ў Магілёўскай (30%), Мінскай (26%), Гродзенскай (19%) губернях Пераважалі шкляная і кафляная вытворчасці, цэглу выраблялі на невялікіх заводах амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках. Найбуйнейшы цагельны завод з кальцавой печчу і стужачным прэсам пабудаваны ў 1893 у Мінску. У 1913 дзейнічалі 42 цагельна-чарапічныя прадпрыемствы, якія давалі 1,6% усёй прамысл. прадукцыі. Буйныя заводы па выпуску аконнага шкла ў 1910 размяшчаліся ў вёсках Серкавіца (Аршанскі павет, 274 рабочых) і Наспа (Рагачоўскі павет, 122 рабочых). У 1913 на Беларусі дзейнічала 20 кафельных заводаў, у т. л. 14 у Копысі (48,9% рабочых і 50,7% выпрацоўкі). Цэмент вырабляўся на Ваўкавыскім цэментным заводзе (пабудаваны ў 1913). У 1913 на Беларусі выраблялася 58 млн.шт. цэглы, 33 тыс.т цэменту, 1,76 млн.м² аконнага шкла. Удзельная вага галіны ў валавой прадукцыі прамысловасці складала 5,2%, у колькасці рабочых — 5,8%.
У савецкі перыяд рост капітальнага будаўніцтва ва ўсіх галінах гаспадаркі выклікаў развіццё ПБМК. Пабудаваны буйныя механізаваныя прадпрыемствы: Мінскі завод буд. матэрыялаў (1925, з 2004 Адкрытае акцыянернае т-ва «Мінскі завод буд. матэрыялаў»), Гомельскі шклозавод (1933, з 1994 ААТ «Гомельшкло»), Крычаўскі цэментны завод (1933), заводы па вырабе сілікатнай цэглы ў Клімавічах (1928, з 1958 у складзе Клімавіцкага камбіната буд. матэрыялаў) і Оршы (1935, з 1994 ААТ «Оршабудматэрыялы»). Удзельная вага галіны ў валавой прадукцыі ПБМК СССР к 1940 павялічылася да 2,1% супраць 1,5% у 1932; у гэты час на Беларусі выпушчана 3,5% цэменту, 3,4% аконнага шкла, 4% буд. цэглы агульнасаюзнай вытворчасці.
У выніку страт у гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1945 валавая прадукцыя галіны складала 15% да ўзроўню 1940. У пасляваенныя гады ПБМК хутка развівалася, што было абумоўлена вялікай патрэбай у буд. матэрыялах для аднаўлення нар. гаспадаркі. У 1947 уведзены ў эксплуатацыю Мінскі гіпсавы завод (з 2001 ААТ «Белгіпс»), у 1948—50 — Крычаўскі шыферны завод (з 1957 у складзе Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната).
У 1950 вытв-сць цэменту ў параўнанні з 1945 вырасла ў 6,8 раза (341,7 тыс.т), вапны — 3,6 (88,8 тыс.т), цэглы — 12,7 (517,2 млн.шт.), аконнага шкла — 12,5 (6,6 млн.м²). Да 1958 наладжана вытв-сць арміраваных сілікатных пліт (Аршанскі сілікатны завод), гіпсабетонных перагародачных пліт і панэлей (мінскія гіпсавы завод, камбінат буд. матэрыялаў, камбінат буйнаблочных буд. канструкцый), фасаднай керамікі (Гарынскі завод абліцовачнай фасаднай керамікі, Столінскі р-н), керамічных каналізацыйных труб (Рэчыцкі керамічна-трубны завод), мінеральнай ваты (Мінскі КБМ), аглапарыту (Мінскі цагельны завод №3, Гомельскі КБМ і інш.), пачалася вытв-сць аўтаклаўных сілікатных вырабаў. У 1955—65 пабудаваны заводы зборнага жалезабетону ў Мінску (найбуйнейшы, з 1960 у складзе Мінскага домабудаўнічага камбіната №1), Віцебску, Гомелі, Магілёве, Брэсце; асвоена вытв-сць керамзітавага жвіру ў Віцебску.
З 1959 наладжаны выпуск дэталей для зборнага домабудавання ў Мінску на заводзе зборнага жалезабетону, у 1963—64 — у Віцебску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Салігорску, Светлагорску. 3 выкарыстаннем зборнага жалезабетону і асваеннем буйнапанэльнага домабудавання адбыўся пераход на заводскія метады будаўніцтва; у Мінску створаны домабудаўнічыя камбінаты №1, №2, №3; на працягу 1960—70-х пабудавана больш за 20 падобных прадпрыемстваў і цэхаў. Асвоена вытв-сць новых відаў прадукцыі: ячэістага сілікатабетону, буйных канструкцый з аглапарыту, сілікатабетону, каляровай сілікатнай цэглы, каляровага шыферу, арміраваных сценавых панэлей з ячэістага бетону з архітэктурнай апрацоўкай, лёгкіх (порыстых) запаўняльнікаў (керамзіту, аглапарыту).
У 1968 пабудаваны Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый, 1978 — Добрушскі фарфоравы завод, 1979 — Любанскі камбінат буд. матэрыялаў, 1987 — Новалукомльскі завод керамзітавага жвіру. У 1990 на базе Новабярозаўскага вапнавага завода і завода сценавых блокаў створаны Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў, у 1994 на ААТ «Гідрашклоізол» уведзена тэхналагічная лінія па вытв-сці гідрашклоізолу, а на базе ВА «Мінскбудматэрыялы» створана ААТ «Керамін»; у 1995 уведзены ў дзеянне ЗАТ «БелЕўратара) (г. Ліда), у 1996 — Беларускі цэментны завод (г. Касцюковічы), а на ААТ «Гомельшкло» — прадпрыемства па вытворчасці паліраванага шкла, у 1999 — ААТ «Забудова»; у 2001 шляхам зліцця ААТ «Краснасельскцэмент» і Гродзенскага абласнога міжкалгаснага прадпрыемства па вытв-сці цэменту створана ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».
Найлепшыя паказчыкі галіна мела ў 1990. З 1992 назіраюцца крызісныя з’явы. За 1992—95 вытв-сцьбуд. матэрыялаў скарацілася на 58% да ўзроўню 1991. Вытв-сць цэменту за перыяд з 1990 па 2002 скарацілася ў 3 разы, сценавых буйных бетонных блокаў — у 7,6 раза, мяккіх дахавых матэрыялаў — у 3,7 раза, шыферу — у 3,6 раза, вапны — у 1,9 раза, нярудных матэрыялаў — у 4,3 раза, лінолеуму — у 16,2 раза, вапняковай і даламітавай мукі — у 2,9 раза, затое вытв-сць керамічнай глазураванай пліткі павялічылася ў 2,7 раза.
У 2003 выраблена 2472 тыс.т цэменту, 1545 тыс.м³ зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў, 789 млн.шт. (умоўнай цэглы) буд. цэглы, 94 млн.шт. (умоўнай цэглы) сценавых буйных бетонных і сілікатных блокаў, 25 млн.м² мяккіх дахавых матэрыялаў і ізолу, 113 млн.шт. умоўных плітак шыферу, 0,9 тыс.км азбестацэментных труб і муфтаў, 659 тыс.т вапны, 18,8 млн.м³ нярудных буд. матэрыялаў, 11 175 тыс.м² керамічнай глазураванай пліткі для ўнутр. абліцоўкі сцен з фасоннымі дэталямі, 242 тыс.м² лінолеуму, 647 тыс.шт.сан. керамічных вырабаў, 2,1 млн.т вапняковай і даламітавай мукі, 22 млн.шт. фарфора-фаянсавага посуду (гл. табліцу 1).
У сучаснай галіне вялікая ўвага аддаецца ўкараненню рэсурсазберагальных матэрыялаў і тэхналогій, якія ўплываюць на памяншэнне масы і павелічэнне цеплазберагальных уласцівасцей, павялічваецца выпуск эфектыўных вырабаў і вытв-сць новых матэрыялаў і канструкцый на аснове палімернай, мясц. і другаснай сыравіны.
Прамысловасць зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый і вырабаў займае 1-е месца ў ПБМК па аб’ёме валавой прадукцыі (22,7%, 2001). Ёй належыць важная роля ў развіцці буд. індустрыі, аднак памяншэнне маштабаў будаўніцтва, высокая энергаёмістасць вытворчасці прывялі да рэзкага зніжэння вытв-сці зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў (з 7424 у 1990 да 1545 тыс.м³ у 2003). Прадпрыемствы (каля 300) размешчаны на тэр. Беларусі параўнальна раўнамерна, але асноўныя магутнасці сканцэнтраваны ў Мінску (34% агульнарэсп. вытв-сці, 2002), абласных гарадах, а таксама ў Салігорску, Наваполацку, Баранавічах, Оршы, Барысаве. Найбуйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Мінскжалезабетон», камунальнае УП «Мінскі завод эфектыўных прамысловых канструкцый», ААТ «Завод ЗЖБ» (г. Барысаў), ААТ «Камбінат ЗЖБВ і К» (г. Орша), РУП «Баранавіцкі камбінат ЖБК», ААТ «Гроднажалезабетон», завод ЗЖБК ААТ «Мінскпрамбуд», ВРУП «Наваполацкжалезабетон».
Цэментная прамысловасць — найважнейшая падгаліна ПБМК, складае 12,8% валавой прадукцыі галіны (2001); у 2003 выраблена цэменту 2472 тыс.т. Працуе на мясц. сыравіне (мел. мергель, гліна; 15 радовішчаў, запасы 718 млн.т). Цэмент вырабляюць у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях: найбуйнейшы — ВРУП «Беларускі цэментны завод» (г. Касцюковічы), ВРУП «Крычаўцэментнашыфер», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» (Ваўкавыскі р-н). Праектная магутнасць 1-й чаргі ВРУП «Беларускі цэментны завод» 1,2 млн.т, тут упершыню ў сусв. практыцы выкарыстоўваецца «сухі» спосаб вытв-сці цэменту з пераўвільготненай сыравіны. З-за спаду ў будаўніцтве магутнасці цэментных заводаў Беларусі выкарыстоўваецца на 84% (2002): Выпускаюць портландцэмент маркі М 400, М 500, плануецца М 600 і вышэй. Экспарт у Польшчу, Літву, Расію і інш.
Прамысловасць сценавых матэрыялаў складае 16% валавой прадукцыі галіны (2001). Вырабляецца буд. цэгла (75 прадпрыемстваў), сценавыя бетонныя і сілікатныя блокі, панэлі розных памераў (53 прадпрыемствы). Колькасць цагельных заводаў скарачаецца. Вытв-сць цэглы з 2331 у 1990 паменшылася да 789 млн.шт. умоўнай цэглы ў 2003. Найб. магутныя прадпрыемствы па вытв-сці цэглы: ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў», «Брэсцкі КБМ», «Гомельбудматэрыялы», «Гродзенскі камбінат будматэрыялаў», «Кераміка» (г. Віцебск), «Керамін», «Радашковіцкі керамічны завод», «Мінскі камбінат сілікатных вырабаў», «Магілёўскі КСВ», «Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў», «Оршабудматзрыялы», «Смаргоньсілікатабетон», «Забудова» (пас. Чысць), ВРУП «Обальскі керамічны завод». Сценавых буйных бетонных і сілікатных блокаў у 2003 выраблена 94 млн.шт. умоўнай цэглы. Сценавыя блокі і панэлі вырабляюць на прадпрыемствах ААТ «Мінскжалезабетон», «Смаргоньсілікатабетон», «Лідабудканструкцыя», «Салігорскпрамбуд», рэсп. унітарнае прадпрыемства «Бяроза КСВ», «Краснасельскбудматэрыялы», «Баранавіцкі камбінат ЖБК», «Завод ЖБВ» (г. Маладзечна). Перспектыўнымі з’яўляюцца вырабы з сілікатнага бетону і ячэістага бетону (ААТ «Забудова», «Оршабудматэрыялы», «Смаргоньсілікатабетон», «Гомельбудматэрыялы», «Гродзенскі камбінат будматэрыялаў», «Краснасельскбудматэрыялы», АП «Мінскі КСВ»). Вытв-сць лінолеуму і аўталіну — ААТ «Гомельбудматэрыялы».
Будаўнічую кераміку вырабляюць 11 прадпрыемстваў і вытворчасцей, яе ўдзельная вага ў галіне 15% (2001). У 2003 на Беларусі выраблена 11 175 тыс.м² керамічнай глазураванай пліткі для ўнутр. абліцоўкі сцен з фасоннымі дэталямі, 647 тыс.шт.сан. керамічных вырабаў, а таксама плітка для падлогі; чарапіца, кафля для камінаў і пячэй, дрэнажныя і каналізацыйныя трубы, кіслота- і вогнетрывалыя вырабы і г.д. Найбуйнейшае прадпрыемства па вырабе буд. керамікі ААТ «Керамін» (Мінск). Буд. кераміку вырабляюць таксама ААТ «Кераміка» (г. Віцебск), «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў», «Радашковіцкі керамічны завод», «Оршабудматэрыялы», «Брэсцкі КБМ», ВРУП «Обальскі керамічны завод» і «Бярозабудматэрыялы», РУП «Рэчыцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў», АП «Полацкі камбінат будаўнічых матэрыялаў».
Нярудныя будаўнічыя матэрыялы складаюць 7,6% аб’ёму валавой прадукцыі ПБМК (2001), выраблена 18,8 млн.м³ нярудных буд. матэрыялаў (2003). Прадпрыемствы і вытворчасці (каля 350) размяшчаюцца паблізу радовішчаў пяску, пясчана-жвіровых матэрыялаў, буд. каменю. Разведана больш за 130 радовішчаў пясчана-жвіровых матэрыялаў з агульнымі запасамі 704,4 млн.м³, эксплуатуецца каля 80 радовішчаў. Прадпрыемствы спецыялізуюцца на здабычы, здрабненні і абагачэнні буд. каменю, друзу, жвіру, буд. пяску. Буйнейшае прадпрыемства РУВП «Граніт» (г. Мікашэвічы). Сыравіна — дыярыт, гранадыярыт і граніт ( Мікашэвіцкае радовішча). Мадэрнізуецца. У ліку буйных вытворцаў пяску і жвіру — ААТ «Смаргоньсілікатабетон», «Нярудпрам», «Заслаўебудіндустрыя», «Оршабудматэрыялы», АП «Полацкі камбінат будаўнічых матэрыялаў».
Вытворчасць вапнавых, гіпсавых і мясц. вяжучых матэрыялаў і вырабаў сканцэнтравана на 18 прадпрыемствах і складае 3,2% валавой прадукцыі галіны (2001). У 2003 на Беларусі выраблена 2,1 млн.т вапнавай і даламітавай мукі, 659 тыс.т вапны. Даламітавую муку і вапну вырабляюць на ААТ «Даламіт» (пас. Руба Віцебскай вобл.); гіпс, гіпсавыя пліты і панэлі, гіпсакардонныя лісты (больш за 4,5 млн.м², 2003) — на ААТ «Белгіпс» (г. Мінск); вапну — на ААТ «Бяроза КСВ», «Краснасельскбудматэрыялы», «Забудова», РУП «Клімавіцкі вапнавы завод».
Прамысловасць мяккіх дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў складае 6,2% (2001). У 2003 выраблена 25 млн.м² мяккіх дахавых матэрыялаў і ізолу; вядучае прадпрыемства СП ААТ «Дах» (г. Асіповічы), якое вырабляе рубероід, толь, пергамін, біпалікрын, бікрын, дахаэласт. Гідрашклоізол вырабляюць на ААТ «Гідрашклоізол» (в. Бронная Гара, Бярозаўскі раён) і «Гідрашклоізол» (г. Мар’іна Горка).
Вытворчасць лёгкіх порыстых запаўняльнікаў складае 1,6% валавой прадукцыі галіны (2001).
Керамзіт выпускаюць на ААТ «Завод керамзітавага жвіру» (г. Новалукомль). Вядучае прадпрыемства па вытв-сці перліту, тэнісіту, аглапарыту — ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў».
Цеплаізаляцыйныя матэрыялы (мінер. вата і вырабы з яе) выпускае ААТ «Гомельбудматэрыялы»; пліты цеплаізаляцыйныя, маты мінералаватныя — ВРУП «Бярозабудматэрыялы»; пліты цеплаізаляцыйныя з пенапласту полістырольнага — ААТ «Бяроза КСВ». Азбестацэментныя вырабы (шыфер — 113 млн. умоўных плітак, трубы і муфты — 0,9 тыс.км умоўных труб, 2003) выпускаюцца на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і ВРУП «Крычаўцэментнашыфер»; вытв-сць камплектаў лёгкіх металаканструкцый, шматслойных сценавых панэлей з эфектыўнымі ўцяпляльнікамі, афарбаванай рулоннай сталі — на РУП «Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый».
Шкляная і фарфора-фаянсавая прамысловасць складае 17,1% валавой прадукцыі галіны (2001) і ўключае каля 50 прадпрыемстваў. Асноўная прадукцыя шкляной прамысловасці — шкло паліраванае ліставое (магутнасць 44 млн.м², выраблена 17,9 млн.м², 2001), шкло бяспечнае трохслойнае паліраванае «Трыплекс», шкло загартаванае паліраванае, буд. пенашкло, шкло з металічным пакрыццём, шклотара, мэблевае шкло, шклопакеты — вырабляюць на ААТ «Гомельшкло» (пас. Касцюкоўка); узорыстае і арміраванае шкло, шклаблокі і бутэлькі з зялёнага і карычневага шкла — на ВРУП «Гродзенскі шклозавод» (764 тыс.м², 53,5 млн.шт. бутэлек, 2001). Высокамастацкія вырабы з хрусталю і шкла, сартавы посуд вырабляюць на РУП «Шклозавод «Нёман» (Лідскі р-н) і ВРУП «Барысаўскі хрусталёвы завод». Шкляную тару і гасп.-быт. вырабы выпускаюць шклозаводы: ААТ «Шкло-Глуша» (Бабруйскі р-н), ВРУП «Шклозавод Гута» (Пастаўскі р-н), СЗАТ «Шклозавод Ялізава» (Асіповіцкі р-н), ААТ «Шклозавод Залессе» (Вілейскі р-н); бутэлькі з бескаляровага шкла (15 найменняў, да 30% эксклюзіўная прадукцыя) — ЗАТ «БелЕўратара» (г. Ліда). Працуюць люстраныя фабрыкі ААТ «Мінская люстраная фабрыка», ААТ «Гомельская люстраная фабрыка» і ТАА «Люстэрка» (г. Бабруйск). Высакаякасную фарфора-фаянсавую прадукцыю і посуд выпускаюць ААТ «Мінскі фарфоравы завод» і ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» (23 млн.шт., 2002), тэхнічны фарфор і вырабы з яго — філіял ААТ «Мінскі фарфоравы завод» (г. Клецк).
Патэнцыял галіны дазваляе поўнасцю забяспечыць патрэбы ўнутр. рынку. Прадукцыя ПБМК (цэмент, паліраванае і буд. шкло, керамічная глазураваная плітка, маст. вырабы з хрусталю, шкла і фарфору, лёгкія металічныя канструкцыі, порыстыя запаўняльнікі, дахавыя матэрыялы) экспартуюцца ў краіны СНГ, Нідэрланды, Італію, Францыю, Вялікабрытанію, ЗША, Германію, Польшчу, Славакію; важны гандлёвы партнёр — Расія (10% экспарту буд. матэрыялаў і паслуг).
Вытворчасць асноўных відаў прадукцыі прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і канструкцый Рэспублікі Беларусь
1985
1990
1995
1996
1997
1998
1999
2000
2001
2002
2003
Цэмент, тыс.т
2119
2258
1235
1467
1876
2035
1998
1847
1803
2171
2472
Зборныя жалезабетонныя канструкцыі і вырабы, тыс.м³
6010
7424
1719
1370
1996
2130
1759
1424
1326
1363
1545
Будаўнічая цэгла, млн.шт. умоўнай цэглы
1997
2331
1109
1025
1149
1200
1013
827
798
889
789
Сценавыя буйныя бетонныя і сілікатныя блокі (у т. л. бетонныя блокі сцен падвалаў), млн.шт. умоўнай цэглы
309
672
173
182
151
192
202
139
99
86
94
Мяккія дахавыя матэрыялы і ізол, млн.м³
137
140
69
82
97
108
82
77
50
37
25
Азбестацэментныя лісты (шыфер), млн. умоўных плітак
369
451
138
150
223
195
182
142
123
124
113
Азбеставыя трубы і муфты, тыс.км умоўных труб
2,5
2,6
0,7
0,8
1,3
1,4
1,2
0,9
1,0
1,0
0,9
Вапна, тыс.т
928
1089
453
450
551
684
663
586
554
601
659
Нярудныя будаўнічыя матэрыялы, млн.м³
45,7
75,3
20,3
14,7
16,8
19,8
20,0
17,6
16,6
17,4
18,8
Керамічныя глазураваныя пліткі для ўнутранай абліцоўкі сцен з фасоннымі дэталямі, тыс.м²
3514
5496
6987
6467
7825
8108
8172
8884
10 651
10 679
11175
Лінолеум, тыс.м²
3728
5465
1969
1730
2289
2530
2098
991
345
337
242
Санітарныя керамічныя вырабы, тыс.шт.
73
621
434
552
587
591
479
600
452
566
647
Вапнавая і даламітавая мука, млн.т
5,3
5,6
2,0
2,0
2,7
2,3
1,5
1,5
1,7
1,9
2,1
Фарфора-фаянсавы посуд, млн.шт.
27
29
21
23
28
30
30
29
26
23
22
Беларускі цэментны завод у г. Касцюковічы.«Крычаўцэментнашыфер».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адно́,
1.ліч.гл. адзін.
2.часціцаабмежавальная. Разм. Толькі, выключна; больш нічога. [Андрэй] адно хмурыць твар і злосна страсае на лоб кучму бязладных сваіх валасоў.Зарэцкі.[Стары:] — Гаварыць можна адно тады, калі добра ведаеш чалавека.Бажко.Шпакі каля дарогі цэлы дзень адно крычаць.Колас./ У спалучэнні з словам «што». Зянон Ляпіч.. адно што дапытваў — катаваў сябе: чаму правароніў момант, калі немцы набліжаліся да вёскі?М. Ткачоў.
3.часціцаўзмацняльная(частаўспалучэннізчасціцай «ж»). Разм. Узмацняе момант нечаканасці, раптоўнасці наступлення дзеяння. Бачу — адно ж зноў паваліў снег. Гляджу — адно ж едуць госці.
4.злучніксупраціўны. Разм. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (звычайнаўспалучэннісасловамі «што», «толькі»). Па свайму значэнню адпавядае злучнікам «толькі», «аднак». [Андрэй] жыў там некалькі дзён, а цяпер перабраўся на кватэру, вельмі добрую, адно што цесную.Чорны.Наталя не перамянілася, адно толькі, што папаўнела.Скрыган./ У спалучэнні з часціцай «ж». [Цёця Каця:] Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландзінка.Крапіва.
5.злучнікдалучальны. Разм. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выказаныя раней думкі. Навакол былі лясы, кары хапала, адно еш на здароўе.Чорны.У вайну.. [Полацк] быў дашчэнту разбуран нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адно ляжалі горы руін, тырчалі абломкі сцен.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СТАРАЖЫТНЫ ГОРАД.
Да найбольш стараж. паселішчаў на тэр. Беларусі належаць выяўленыя ў Падняпроўі рэшткі верхнепалеалітычных (24—20-е тыс. да н.э.) жытлаў з выкарыстаннем касцей маманта каля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага р-наў. У жалезным веку (з 7 ст. да н.э.) насельніцтва жыло на гарадзішчах (ці выкарыстоўвала іх як сховішчы для навакольных паселішчаў); да нашага часу на Беларусі захавалася больш за тысячу такіх гарадзішчаў. Першыя ўласна гарады вырасталі з родаплемянных (Полацк, Гомель, Тураў) ці абарончых (Брэст, Мінск) цэнтраў. Яны ўяўлялі сабой умацаванае (агароджанае, адсюль назва «град», «горад») паселішча, якое нярэдка ўзнікала на месцах гарадзішчаў жалезнага веку (Полацк, Мінск). Многія гарады з’яўляліся гандл. і рэліг. цэнтрамі. Пасля прыняцця хрысціянства тут часам на месцы язычніцкіх капішчаў узнікалі першыя драўляныя, а пазней і мураваныя храмы. Ядром стараж. горада было ўмацаванне (дзядзінец), якое найчасцей размяшчалася на ўзвышаным месцы, на беразе возера ці ракі, на скрыжаванні гандл. шляхоў. Да дзядзінца прылягала ўмацаванае паселішча, т.зв. вакольны горад, у якім жылі гандляры, рамеснікі. Паводле такога прынцыпу фарміраваліся Полацк, Тураў, Мінск, Пінск і інш. гарады. Разам з хрысціянствам у буд-ве пашыраўся візантыйскі ўплыў, у 9—10 ст. прасочваюцца таксама арабскія і скандынаўскія ўплывы. У 11 ст. з’явіліся новыя буд. матэрыялы: плінфа, плітка для падлогі, вапна, цамянка, аконнае шкло, свінцовыя лісты для пакрыцця дахаў.
У перыяд удзельных княстваў (11—1-я пал. 13 ст.) гарады ўзнікалі пераважна як гандл.-рамесныя цэнтры сярод вясковай акругі (Слуцк, Клецк і інш.). часам ускладнялася іх тапаграфічная структура: дзядзінец (часам з асобным княжацкім дваром), вакольны горад, пасад ці прадмесце, гарадскі курганны ці бескурганны некропаль, загарадныя манастыры і наваколле. На княжацкіх дварах, на дзядзінцах Полацка, Гродна і Смаленска будавалі 2-павярховыя каменныя палацы (хорамы). Гарады развіваліся пераважна на аснове радыяльна-кальцавой ці радыяльна-веернай планіроўкі. З ростам заходнееўрапейскага, візантыйскага і кіеўскага імпарту адбывалася пранікненне навацый у матэрыяльную культуру гарадоў Беларусі, што прасочваецца ў інжынерна-фартыфікацыйнай справе і культавай архітэктуры. Гэта трывалыя канструкцыі абарончых збудаванняў у Віцебску, Мінску, Полацку і Гродне (напр., дзядзінец стараж. Гродна быў умацаваны каменнымі абарончымі сценамі вышынёй да 5 м), а таксама спроба збудаваць з дапамогай польскіх майстроў каменны храм у Мінску. У 13 ст. будавалі шмат’ярусныя прамавугольныя ці круглыя ў плане мураваныя вежы-данжоны — «стаўпы» (Камянец, Навагрудак, Гродна, Брэст, Тураў).
Горадабудаўніцтва эпохі ВКЛ. У 13—14 ст. адбывалася творчая перапрацоўка ўсходнеславянскіх і візантыйскіх традыцый. Пашырэнне і развіццё гэтых традыцый працягвалася на тэр. Беларусі і Украіны, а таксама яны інтэнсіўна пранікалі на землі, заселеныя балтамі, дзе бурна развіваліся гарады і ўзнік феномен новай гарадской культуры. На землях праваслаўных беларусаў і язычнікаў літоўцаў апрача храмаў узнікалі шматлікія праваслаўныя манастыры і каталіцкія кляштары. Пасля Крэўскай уніі 1385 на тэр.ВКЛ пачалі пранікаць і пашырацца традыцыі заходнееўрапейскай каталіцкай культуры. У 14 — пач. 17 ст. яе асяродкамі сталі Віцебск, Мсціслаў, Орша і Смаленск. У 14—15 ст. на тэр.зах. і цэнтр. Беларусі пабудаваны першыя драўляныя мячэці і сінагогі ў месцах кампактнага рассялення татараў і яўрэяў. Пасля Грунвальдскай бітвы 1410, калі знікла крыжацкая пагроза, гарадская культура ВКЛ канчаткова стала фарміравацца як неад’емная частка заходнееўрапейскай цывілізацыі. У гэты час пашыралася магдэбургскае права, таму адм. цэнтр горада паступова перамясціўся на рыначную плошчу, дзе ставілі ратушу (Віцебск, Чачэрск, Слонім, Мінск і інш.), часам у комплексе з гандл. радамі (Нясвіж). Часта захоўвалася суіснаванне двух цэнтраў гарадскога жыцця: княжацкая рэзідэнцыя на гарадскім (звычайна верхнім) замку і ратуша з гарадскім магістратам і рыначнай плошчай. Для гэтага часу характэрна з’яўленне мястэчкаў як прамежкавай формы паселішчаў паміж горадам (местам) і вялікім сялом. Пры мястэчках будаваліся мураваныя замкі тыпу кастэляў (Крэва Смаргонскага р-на, Ліда). Пашырыліся новыя буд. матэрыялы — буйнапамерная тоўстая цэгла і керамічная дахоўка, якія наблізілі тэхніку будаўніцтва да заходнееўрапейскіх узораў. З паяўленнем гармат ранейшыя мураваныя і драўляныя замкі перабудоўвалі з улікам выкарыстання агнястрэльнай зброі (Гродна, Ліда, Мір). З 15 ст. пашырыўся стыль готыкі. Яе ўзор — Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь Баранавіцкага р-на: мураваны храм зальнага тыпу, асноўны аб’ём якога накрыты высокім 2-схільным дахам са стромкімі шчытамі на тарцах. Яго пластычныя ступеньчатыя шчыт і контрфорсы на гал. фасадзе аздоблены плоскімі нішамі; нефы асноўнага аб’ёму перакрыты крыжовымі скляпеннямі, апсіда — зорчатым нервюрным. Да найб. значных храмаў абарончага тыпу належаць цэрквы-крэпасці ў вёсках Сынковічы Зэльвенскага і Мураванка Шчучынскага р-наў. Сынковіцкая царква (канец 15 — пач. 16 ст.) — 3-нефавы 4-стаўповы 3-апсідны мураваны зальны храм (у плане перакошаны прамавугольнік), па вуглах фланкіраваны 4 баявымі вежамі (з захаду гранёныя, з усходу круглыя) з цаглянымі вітымі ўсходамі ўнутры. Па версе сцен праходзіць пояс машыкуляў, дах 2-схільны, з вострымі тарцовымі шчытамі. Мураванкаўская царква (другая памылковая назва — Маламажэйкаўская; пач. 16 ст.) — 4-стаўповае збудаванне зальнага тыпу (у плане прамавугольнік, блізкі да квадрата), завершанае 2-схільным дахам са шчытамі на тарцах, з паўцыркульнай апсідай і 4 круглымі вуглавымі вежамі. Абарончы характар мелі Барысаглебская царква ў Навагрудку (пач. 16 ст.), кальвінскі збор у Заслаўі (2-я пал. 16 ст. — пач. 17 ст.), сінагога ў Быхаве (пач. 17 ст.), а таксама некаторыя жылыя дамы, вежы-званіцы, брамы і ратушы. Тэр. кальвінскага збору ў мяст. Койданава (цяпер г. Дзяржынск; пач. 17 ст.) была ўмацавана мураванай сцяной з 9 круглымі ў плане 2-яруснымі абарончымі вежамі. Манументальна» кампактныя аб’ёмы храмаў, умацаваныя контрфорсамі, кантраставалі з высокімі яруснымі вертыкальнымі вежамі: касцёлы ў вёсках Гнезна Ваўкавыскага (каля 1524), Дзераўная Стаўбцоўскага (1-я пал. 17 ст.) р-наў. У 15 — пач. 17 ст. развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва ВКЛ характарызуецца росквітам і агульнымі тэндэнцыямі, якія маюць выразнае заходнееўрапейскае паходжанне. З эпохай Адраджэння (Рэнесанс) звязаны спробы комплекснай рэканструкцыі гарадоў на аснове рэгулярнага плана, які формамі набліжаўся да прамавугольніка, авала, паўавала (Нясвіж, Быхаў, Слуцк). Цэнтрам кампазіцыі горада была плошча з ратушай і храмамі. Напачатку рысы стылю рэнесанс спалучаліся з элементамі готыкі. Свецкая і культавая архітэктура паступова страчвала абарончыя рысы, набывала аркадныя галерэі (палац у Рагачове, 2-я пал. 16 ст.); з’явіліся храмы-ратонды з купалам (кальвінскі збор у Смаргоні, сярэдзіна 16 ст.), вежы набылі дэкаратыўнае аздабленне. Інтэр’еры ўпрыгожвалі разнымі алтарамі, скляпенні — ляпнымі нервюрамі (храмы ў вёсках Чарнаўчыцы Брэсцкага, Вішнева Валожынскага р-наў). Драўляныя вулічныя маставыя замяняліся каменнымі, брукаванымі. У цэнтрах гарадоў з’явіліся першыя цагляныя жылыя будынкі. Рамеснікі і гандляры будавалі дамы фахверкавага тыпу («прускі мур»), простыя гараджане, як і сяляне — аднакамерныя «курныя хаты» або 2- ці 3-камерныя з прыбудаваным хлявом. Пашырэнне атрымалі феад. рэзідэнцыі: замкі ў вёсках Геранёны Іўеўскага (канец 15 — пач. 16 ст.), Смаляны Аршанскага (да 1626) р-наў і інш. Да 16 ст. будавалі пераважна драўляныя замкі, якія складаліся з гародняў, са шмат’яруснымі вежамі (Полацк, Орша, Магілёў), пазней — муравана-драўляныя. Пад уплывам фартыфікацыйнага дойлідства Італіі з 2-й пал. 16 ст. пашырылася буд-ва ўмацаванняў бастыённай сістэмы (Заслаўе, Нясвіж). Сярод унікальных манументальных ансамбляў — 5-вежавы мураваны замак з палацам у Міры, пабудаваны ў пач. 16 ст. з рысамі готыкі і рэнесансу. Напачатку замак быў мураванай крэпасцю, абнесенай абарончымі сценамі з 5-яруснымі вежамі па вуглах; пасярэдзіне размяшчалася пятая, 6-ярусная вежа-брама, якая мела герсу і пад’ёмны мост. Замак быў абкружаны землянымі валамі вышынёй каля 10 м і ровам з вадой. У 1580—90-я г. комплекс перабудаваны пад княжацкую рэзідэнцыю. Да паўд. і ўсх.сцен прыбудаваны 3-павярховы палац. На працягу існавання замак неаднойчы быў аб’ектам аблог і штурмаў, моцна пашкоджаны. З 1983 вядзецца яго рэстаўрацыя. Мірскі замкава-паркавы комплекс ЮНЕСКА аднесены да вышэйшай катэгорыі помнікаў сусветнай культуры (1994) і ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НА (Wien),
горад, сталіца Аўстрыі. Адм. ц. зямлі Ніжняя Аўстрыя; самастойная адм. адзінка. Размешчана на р. Дунай, каля падножжа адгор’я Усх. Альпаў — горнага масіву Венскага Лесу. 1540 тыс.ж. (1991). Адзін з найб.трансп. вузлоў Еўропы. Рачны порт на Дунаі. Міжнар. аэрапорт Швехат. Гал.прамысл., гандл., фін., навук. і культ. цэнтр краіны. У Вене — больш за ⅓ прамысл. вытв-сці Аўстрыі. Вядучыя галіны: машынабудаванне (эл.-тэхн. і трансп., вытв-сцьпрамысл. абсталявання і с.-г. машын), радыёэлектроніка, дакладная механіка і оптыка, прылада- і станкабудаванне, хім., швейная, паліграф., харчасмакавая прам-сць. Развіта таксама нафтахімія, якая з’яўляецца базай для вытв-сці фотахім., фармацэўтычных і інш. тонкахім. вырабаў. Вытв-сць на экспарт моднага адзення, трыкатажу, капелюшоў, мадэльнага абутку, элегантнай мэблі, муз. інструментаў, цацак і інш. Метрапалітэн. Міжнар. цэнтр ААН (ЮНІДА, МАГАТЭ і інш.). Цэнтр міжнар. турызму.
У 1 ст.н.э. на месцы Вены размяшчаўся лагер рым. легіянераў Віндабон. У 11—12 ст. узнік горад (назва Вена ўпершыню згадваецца ў 881). З 12 ст. рэзідэнцыя аўстр. герцагаў Бабенбергаў. У 1221 атрымала гар. самакіраванне. З 1282 рэзідэнцыя Габсбургаў. У 1365 засн.Венскі універсітэт. З 1469 рэзідэнцыя біскупаў (з 1722 архібіскупаў). У 1529 і 1683 горад вытрымаў аблогі туркаў. Месца заключэння міжнар. дагавораў і трактатаў (1515, 1738, 1809, 1864, 1866). З 2-й пал. 18 ст. адзін з гал.еўрап. цэнтраў культуры і мастацтва. У 1-й пал. 19 ст. значнае развіццё атрымала прам-сць (асабліва выраб фарфору). У 1805—06 і 1809 захоплена войскамі Напалеона I. Месца правядзення Венскага кангрэса 1814—15. У рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі Вена — цэнтр рэв. барацьбы. У 1867—1918 сталіца Аўстра-Венгрыі, з 1918 — Аўстр. рэспублікі. У 1938 у Вену
ўведзены ням. войскі (гл.Аншлюс). Вызвалена ў ходзе Венскай аперацыі 1945, падзелена на сав., амер., англ. і франц.акупац. сектары. У Вене падпісаны дзярж. дагавор 1955 паміж Аўстрыяй і СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй аб суверэннасці Аўстрыі; месца заключэння міжнар. канвенцый (Венскія канвенцыі 1961, 1963, 1969). У Вене размешчаны Аддзяленне і спецыялізаваныя ўстановы ААН.
Адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. Большая ч. горада размешчана на правым беразе Дуная, паміж ім і адгор’ямі Усх. Альпаў (Венскі Лес). Гіст. ядро Вены — Стары, або Унутраны, горад, абкружаны 2 паўкольцамі бульвараў (Рынгштрасэ, 1856—88, на месцы гар.сцен 13—16 ст., і Гюртэль, 1894), захаваў сярэдневяковую радыяльна-кальцавую планіроўку, вузкія крывыя вулачкі. Гатычныя сабор св. Стэфана (1304—1454) з паўд. вежай (выш. 136 м) і царква Санкт-Марыя-ам-Гештадэ (1330—1414); б. рэзідэнцыя Габсбургаў — Гофбург («Швейцарскія вароты», 1552; «Стары Гофбург», цяпер Нац.б-ка, 1723—25, арх. І.Б.Фішэр фон Эрлах; «Новы Гофбург», 1881—1913, арх. Г.Земпер, К.Газенаўэр); барочныя палацы, нярэдка з тэраснымі паркамі, — Яўгена Савойскага (1695—1724, арх. Фішэр фон Эрлах, І.Л.Гільдэбрант), Даўн-Кінскі (1713—16), Ніжні (1714—16) і Верхні (1721—22) Бельведэр (арх. Гільдэбрант), барочная царква св. Карла Барамея (1716—39, арх. Фішэр фон Эрлах) і інш. За Гюртэлем палац і парк Шонбрун (1695—1749, арх. Фішэр фон Эрлах, Н.Пакасі). Парадная забудова Рынгштрасэ ў духу эклектызму і гіст. стыляў — Опера (1861—69), парламент (1873—83, неакласіцызм), ратуша (1872—83, неаготыка); «Бургтэатр» (1874—88, арх. Земпер, Газенаўэр), «Венскі Сецэсіён» (1897—98, арх. І.Ольбрых) і бальніца Штайнгоф (1904—07, арх. О.Вагнер) — у духу «югендстылю», дом на Міхаэлерплац (1910, арх. А.Лоз), Зах. Вакзал (1950—54), вышынны будынак Рынгтурм (1953—55), універсальная зала Штатгале (1955—58), пабудовы Садовай выстаўкі 1964 і інш.
У Вене універсітэт, АН, Вышэйшая тэхн. школа, Ін-тсусв. гандлю, Акадэмія выяўл. мастацтваў і інш.Нац.б-ка. Музеі: прыродазнаўча-гіст., мастацка-гіст., графічны збор Альберціна, Аўстрыйская галерэя, збор Акадэміі выяўл. мастацтваў, Этнагр. музей, Гіст. музей г. Вена, Музей 20 ст., дамы-музеі Л.Бетховена, І.Гайдна, В.А.Моцарта, Ф.Шуберта, І.Штрауса. Тэатры: Венская дзяржаўная опера, «Фольксопер», «Бургтэатр» і інш.
Вена. Ратуша.Да арт.Вена. Царква св. Карла Барамея. Арх. І.Б.Фішэр фон Эрлах. 1716—39.Да арт.Вена. Помнік прынцу Яўгену Савойскаму перад будынкам «Новага Гофбурга».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЧЭ́ЦЬ (араб. месца пакланення),
культавы будынак у ісламе, месца агульнай малітвы.
М. ўзніклі ў 7 ст. Першапачаткова для мусульм. набажэнства прыстасоўвалі б. язычніцкія храмы або цэрквы. Да 8 ст. сфарміраваліся асн. тыпы М.: дваровыя (адкрыты прамавугольны двор, абнесены сценамі і галерэямі) і ку́пальныя. Ва ўсіх М. у сцяне, звернутай да Меккі, знаходзіцца адзін ці некалькі міхрабаў (Амеядаў мячэць у Дамаску, М. Ібн Тулуна ў Каіры, 9 ст.). З правага боку ад міхраба — узвышэнне ці кафедра (мінбар) з 3—9 прыступак, дзе чытаюць хутбу (мусульм. пропаведзь). З 10 ст. пашыраны тып М. з айванамі (тэрасамі) па восях двара. У розных краінах пад уплывам мясц.буд. традыцый выпрацаваліся самаст. тыпы М.: у Паўн. Афрыцы для іх характэрна глыбокая малітоўная зала з выходзячымі ў двор шматлікімі нефамі, столлю-артэсанада (з кесонамі) і сталактытавымі купаламі (М.Кутубія ў Маракешы, Марока, 1153); у Іране, краінах Цэнтр. і Сярэдняй Азіі — айваны па баках двара, на гал. фасадзе высунуты манум. партал-пяштак (М. Калян у г. Бухара, Узбекістан, 12 ст., перабудавана ў 15—16 ст.; саборная М. у г. Ісфахан, Іран, 9—20 ст.), у Турцыі — цэнтрычны будынак з вял. купалам у акружэнні малых купалаў ці паўкупалаў (М. Селіміе ў Стамбуле, 1557). М. аздаблялі разьбой па стука, камені ці дрэве, узорыстай цаглянай або каменнай муроўкай, паліванай керамікай, інкрустацыяй, мазаікай, размалёўкай (суніцкая М. у г. Уладзікаўказ, Паўн. Асеція, 1906—08, арх. І.Плашко). Пры М. звычайна ставяць мінарэты.
На Беларусі пісьмовыя сведчанні пра М. адносяцца да 16 ст. Першыя з іх былі драўляныя адназрубныя пад 4-схільным дахам, са слупавым ганкам ці галерэяй, без мінарэтаў. Паступова з’явіўся мінарэт у выглядзе стромкай вежы. У 18—19 ст. узнік адметны тып М., па архітэктуры блізкі да касцёла: зруб пад 2-схільным дахам з вежай-мінарэтам. Унікальным помнікам архітэктуры з рысамі класічнага Усходу з’яўлялася М. з в. Даўбучкі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. (18 ст.) з 12-гранным купалам, галерэяй і 3-ярусным мінарэтам. Шмат М. будавалі на ўзор правасл.царк. архітэктуры. М. на Беларусі мелі асобныя памяшканні для мужчын і жанчын, падзеленыя сцяной з шырокім акном, закрытым кратамі-балясінамі, з тонкай занавескай (муслінавай). Міхраб знаходзіўся ў мужчынскай палавіне. Падлогу засцілалі зялёнымі суконнымі коўдрамі (кілімамі), круглымі дыванкамі (чалунамі) з імёнамі продкаў падзвіжнікаў. Для старых і хворых уздоўж сцен ставілі лавы, засланыя зялёнымі посцілкамі. На падлозе і сценах былі ваўняныя дываны з выявамі славутых М., мугіры з тэкстамі Карана, імёнамі святых, відарысамі Меккі і інш. У 1-й пал. 20 ст. існавалі Іўеўская мячэць, М. ў вёсках Некрашунцы Воранаўскага р-на (паводле падання, прыход засн. ў 1415, у 1915 М. спалена, адбудавана ў 1926), Лоўчыцы Навагрудскага р-на (1688), г.п. Мір Карэліцкага р-на (да 1795, адбудавана нанава ў 1840), г. Навагрудак (1796, адноўлена ў 1855), вёсках Крушыняны (Гродзенскі пав., 18 ст.) і Асмолава Навагрудскага р-на (1924—25), у гарадах Слонім (1804, у 1881 згарэла, у 1882 адбудавана) Гродзенскай вобл., Ляхавічы Брэсцкай вобл. (1815, разбурана ў 1917, у 1924—28 адноўлена), Мядзел (1840, спалена ў грамадз. вайну, у 1930 адбудавана), Клецк (1881, буд-ва фундавалі Радзівілы, рамантавалася ў 1911, 1930—31), Узда, Капыль, г.п. Смілавічы (19 — пач. 20 ст.) Мінскай вобл., Мінску (1901, адзіная мураваная М. на Беларусі), г.п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. (1860—65, у грамадз. вайну спалена, у 1930—32 адбудавана, з 1999 дзейнічае). Захаваліся М. ў вёсках Даўбучкі (перавезена ў Бел.дзярж. музей нар. архітэктуры і побыту), Лоўчыцы (рэшткі), Іўі, Навагрудку. М. адбудаваны ў Слоніме (1994), у Навагрудку (1996), адкрыта новая М. у Смілавічах (1996). Распрацаваны праекты аднаўлення і рэстаўрацыі М. у Даўбучках, Лоўчыцах, Мінску.
Літ.:
Лакотка А.І. Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці. Мн., 1994;
Drozd A, Dziekan M.M., Majda T. Meczety i cmentarze Tatarów polsko-litewskich. Warszawa, 1999.
А.І.Лакотка.
Мячэці: 1 — у г.п. Смілавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобл., 1996; 2 — з вёскі Даўбучкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобл. (праект рэстаўрацыі для Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, аўтар А.І.Лакотка); 3 — суніцкая ў г. Уладзікаўказ (Паўночная Асеція), 1906—08, арх. І.Плашко.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ТА,
1) жылая пабудова ў беларусаў, палякаў, рускіх, славакаў, украінцаў і інш.слав. народаў. Як тып жылля гістарычна развівалася з шалаша, будана, кураня, зямлянкі, паўзямлянкі. Асаблівасці планаў, аб’ёмна-прасторавых і канстр. вырашэнняў, дэкар. аздобы сфарміраваліся пад уплывам прыродна-кліматычных, сац., эканам. умоў пэўных рэгіёнаў. Пры буд-ве Х. выпрацоўваліся творчыя прыёмы народнага дойлідства, яна стала асновай для стварэння больш складанага жылля (сядзібны дом, палац), а таксама многіх тыпаў грамадз. будынкаў (карчма, ратуша, шпіталь і інш.).
На Беларусі Х. вызначаецца дасканаласцю функцыян. вырашэнняў, рацыянальнасцю канструкцый, лаканізмам і выразнасцю форм і дэкар. прыёмаў. Асн. яе элементы (сцены, дах, франтоны, ганак, веранда і інш.) характарызуюцца прапарцыянальнасцю форм, дакладнасцю выкарыстання буд. матэрыялаў і дэкар. аздаблення. Разьба архітэктурная (вільчакоў, карнізаў, ліштваў, падзораў і інш.) разам з шалёўкай узбагачаюць маст. выразнасць Х. Будавалі Х. асобна ад гасп. пабудоў ці ў складзе жыллёва-гасп. комплексу (сядзібы пагоннага, вянковага тыпу і інш.). З 1—2 ст. вядома 1-камернае жыллё, часцей паўзямлянка з печчу-каменкай; у 10—14 ст. — звычайна наземная пабудова з вузкімі акенцамі з засаўкамі, невысокімі дзвярыма і курнай печчу (без коміна). З 16 ст. пашырана буд-ва 2- (Х. + сенцы) і 3-камернага (Х. + сенцы + Х.; Х. + Х. + сенцы; Х. + сенцы + гасп. пабудова — клець, камора, варыўня) жылля. З 19 ст. пераважала т. зв. белая Х., якая мела печ з комінам. Найчасцей Х. — зрубная пабудова вянковай канструкцыі, з хвоі ці елкі. Сцены клалі з акораных або ачэсаных бярвён, часам з дыляў — бярвён, распушчаных на 2 ці 4 плахі. Вядомы Х., зробленыя ў закідной тэхніцы. Сцены імшылі. Ніжні вянок напачатку клалі непасрэдна на зямлю. потым сталі рабіць драўляныя (стаякі, штандары) і каменныя падмуркі. Дах рабілі закотам або на стаяках, козлах, кроквах. Столь скляпеністая з бярвён ці плоская — з дошак. Да 19 ст. пашырана земляная ці глінабітная падлога (ток), якую змяніла падлога з дошак па лагах. Крылі Х. саломай, чаротам, дранкай, гонтай, дахоўкай, з пач. 20 ст. — бляхай. Для ацяплення ніжнія вянкі абносілі прызбай. сцены шалявалі. на столь насыпалі кастрыцу, мох, лісце, пясок. Уваход у Х. праз сенцы. Інш. часткі Х. (камора, клець, варыўня) мелі выключна гасп. прызначэнне.
Сац. змены ў грамадстве істотна паўплывалі на характар традыц. жылля, у т. л. на асаблівасці сучаснай сял. Х. Ёй уласціва функцыян. дыферэнцыяцыя памяшканняў, выкарыстанне трывалых буд. (цэгла, газасілікатныя блокі, шыфер, бляха і інш.) і разнастайных аддзелачных матэрыялаў (тынк, фанера, шпалеры, фарбы), інж. абсталявання (электра-, газа-, водазабеспячэнне і інш.). Знадворку перад уваходам прыбудоўваюць веранду і ганак. Выкарыстанне традыцый нар. дойлідства ўзбагачае архітэктуру і маст. выразнасць Х.
2) Асн. памяшканне жылога, часцей вясковага, дома. Прызначалася для жылля, выканання сям’ёй разнастайных гасп. работ і вытв. функцый, звязаных з промысламі і рамёствамі, а таксама для розных абрадавых і святочных дзеяў, магла дзейнічаць як своеасаблівы клуб (вячоркі, гульні, песні і інш.). Інтэр’ер традыц. Х. строга рэгламентаваны. Кут каля дзвярэй займала печ, па другі бок дзвярэй на сцяне мацавалі паліцу для посуду і інш. начыння. Па дыяганалі ад печы знаходзілася покуць («чырвоны кут») — пачэснае месца ў Х. Там знаходзіліся абразы, стаялі стол і нерухомыя лавы ўздоўж сцен. Вокны рабілі ў сценах, што стваралі чырвоны кут. Ад печы ўздоўж глухой сцяны размяшчалі палаці, на якіх спалі. З 2-й пал. 19 ст. пачалі вылучаць функцыян. зоны Х. перагародкамі, мэбляй, фіранкамі. Павялічыліся памеры вокнаў, з’явілася дадатковая печ (стаяк, галанка), часам абліцаваная кафляй. Дэкар. аздабленне Х. стваралася колерам і арнаментыкай абрусаў, посцілак, святочнага адзення, посуду, куфраў, канструкцыяй і формамі мэблі, афармлення покуці і інш.
Літ.:
Харузин А. Славянское жилище в Северо-Западном крае. Вильна, 1907;
Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973;
Соколовский В.Э., Алимов Р.Н. Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979;
Трацевский В.В. История архитектуры народного жилища Белоруссии. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тулі́цца, тулюся, тулішся, туліцца; незак.
1. Гарнуцца, прыціскацца да каго‑, чаго‑н. Хлапчанё тулілася да маці і палахліва шаптала: — Я баюся, мамачка.Шамякін.Нібы да знаёмых, туліліся дзеці К савецкім байцам, абнімаючы іх.Астрэйка.За гэты час ласяняты добра падраслі; яны дрыготка пацепваліся ад холаду і туліліся да ласіхі.Кірэйчык.// Гарнуцца, прыхінацца, кахаючы каго‑н. Соладка замірала маё сэрца, калі я кружыў Таню і яна боязна тулілася да мяне.Марціновіч.— Якая ты добрая, што прыйшла ў гэтую ноч, Танечка! — шэпча абрадаваны Міхась і .. моцна туліцца да яе.Машара.//перан. Шукаць збліжэння з кім‑н., быць у прыязных адносінах з кім‑н. Аўгіня падсмейвалася з Васіля, але часамі і падхвальвала яго, ды шчыльней тулілася да Мартына.Колас.// Набліжацца і шчыльна прыціскацца да каго‑, чаго‑н. Я шчыльна тулюся да халодных аконных шыб, хапаюся рукамі за гладкую сцяну і паглынаю вачыма далёкія прасторы.Галавач.Уся вёска, вялікія і малыя, жанкі і мужчыны, туліліся бліжэй да цёплых чараноў.Мележ.Кандрацкая, здаецца, прабавала плакаць і ўсё тулілася да мураваных сцен, каб кулі не дасталі.Гарэцкі./увобразнымужыв.Хвалі мора да берага туляцца.Глебка.Вечар туліўся да шэрых сцен старасвецкай будоўлі.Чорны.І вось ужо Мяне глынула вуліца, Дзе ў змроку непрагляднае начы Не толькі людзі — Дрэва к дрэву туліцца!Макаль.// Хавацца ў што‑н. Генерал туліцца ў бурку, працірае вочы.Пестрак.— Ой, я баюся! — туліцца мама ў падушку.Брыль.
2. Знаходзіць прытулак, прыстанішча, размяшчацца дзе‑н. у цеснаце, у непадыходзячым месцы. У часы вялікага заводу ваўначоска працуе і дзень і ноч, завозчыкі запруджваюць двор, па начах туляцца ў сенцах, у адрыне, на прыгрэбцы, а некаторыя, найбольш знаёмыя, і ў хаце.Кулакоўскі.Вялізная Маніна сям’я з шасці дачок, двух сыноў і бацькі з маткай туліцца ў старой цеснай хаце.Васілевіч.Калісьці .. [музычная школа] тулілася ў двух невялічкіх пакойчыках пры Доме асветы.«ЛіМ»./уперан.ужыв.Войт паддаецца Бруевым разважанням і на некаторы час заспакойваецца, але ўсё ж цень трывогі дзесь туліцца ў яго сэрцы.Колас.// Ціха стаяць дзе‑н., прытаіўшыся. Не ведалі сакратар і яго маладзёжная дружына, што за яблыняй на падворку за парканам туліўся не хто іншы, як сам Мацей Гусак.Пестрак.Быццам туліцца цішком Нехта за капліцаю!Дзяргай.// Хавацца дзе‑н., ратуючыся ад каго‑, чаго‑н. Так, дорага абышлася народу гэтая блакада. Вёскі пагалелі канчаткова, людзі туліліся ў лесе, ратуючыся.Лось.
3.перан. Размяшчацца дзе‑н. у зацішным месцы, пад аховай чаго‑н. Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак.Колас.Прыборны і Паўленка настойвалі спыніцца ў Выселках — невялічкай вёсцы, што тулілася каля самага лесу.Шамякін.[Будынак] туліўся ля падножжа высокай скалы, нібы зрэзанай нажом зверху ўніз.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамі́цца, тамлюся, томішся, томіцца; незак.
1. Заморвацца, прыставаць ад цяжкай, непасільнай працы. Закіпела дружная спорная праца, у якой Марына Паўлаўна не толькі не тамілася больш, а нібы адпачывала ад ранейшае зморы.Зарэцкі.Бацька з маткай на рабоце не томяцца, калі з дзетак сваіх цешацца.Прыказка./ Пра рукі, ногі і інш. Пэўны час Максім глядзіць у акно, але томяцца вочы, і ён пачынае пазіраць на пасажыраў.Мікуліч.
2. Мучыцца, пакутаваць, будучы пазбаўленым свабоды. Таміцца ў турме. □ Вякамі таміліся народы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі пад панскім гнётам.Купала.Пры мястэчку па-над Сожам У фашысцкім гарнізоне За калючай агароджай Люд таміўся ў палоне.Кірэенка.// Тужыць, перажываць, клапоцячыся аб кім‑, чым‑н. І з таго часу ад Настулі І з дому вестак не было — І ўсё там здарыцца магло, і ён [Дзяжа] за іх таміцца мусіў.Колас.Ці ж ёй [Ганне] так і марнець адной, таміцца невядомасцю, гадаць па зорках, што там з Васілём?Мележ.// Знемагаць. Там, ля камбайна, прымасцілася з восем старых жанчын. Зыркае ранішняе сонца сляпіла ім вочы, і яны таміліся ў чаканні.Хадановіч./ Пра прыроду. Усё тамілася і млела ў гэтай ласкавай веснавой цеплыні.Лобан.Гарачы поўдзень таміўся ў цішы сцен фермы.Ракітны.Зямля тамілася, а ноч над ёй спявала.Панчанка.
3.Спец. Вытрымлівацца пры пэўных умовах для набыцця неабходных якасцей. На доле ў кучы тамілася сырая гліна.Скрыган.
4.Зал.да таміць (у 3, 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)