спосаб атрымання аб’ёмнага відарыса прадмета, заснаваны на інтэрферэнцыі двух прамянёў святла, адзін з якіх ідзе непасрэдна ад лазера, а другі асвятляе прадмет, адбіўшыся ад люстэрка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Бубначы́ ’малыя дзеці’ (Сцяц.). Параўн. бубна́ч ’музыкант, што грае на бубне’ (Інстр. III), той, хто дакучае’ (КЭС). З гэтага апошняга развіваецца значэнне ’малыя дзеці’. Наўрад ці бубначы́ можна непасрэдна параўноўваць з бу́бны ’дзеці’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́марачны (БРС). Рус.вы́морочный, укр.ви́морочний. У беларускіх дзелавых помніках фіксуецца ў 1610 г. (КГС). Да выміраць, мор. У рус. мове непасрэдна ад вы́морка ’стан па дзеяслову выміраць’ (Шанскі, 1, В, 226 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́незіс ’генезіс’ (БРС). Рус.ге́незис, укр.ге́незис. Першакрыніца — грэч.γένεσις ’тс’. У рус. мове слова запазычана непасрэдна з англ. або ням. мовы. Бел. і ўкр. лексемы, відавочна, з рус. Параўн. Шанскі, 1, Г, 50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Графі́н ’графін’ (БРС). Рус.графи́н. Відавочна, у бел. мове запазычанне непасрэдна з рус. (< ням.Karaffine або франц.carafine; крыніцай з’яўляецца іт.caraffina, запазычанае з араб. крыніцы). Гл. Фасмер, 1, 453; Шанскі, 1, Г, 163.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́рыжкі ’пальчаткі’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і рус.ва́режка, ва́рега, ва́рьга, варяга ’пальчатка’ (да варя́г ’вараг’; гл. Фасмер, 1, 274). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што бел.ва́рыжкі запазычана непасрэдна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніўпа́мкі ’не ў памяці’ (Некр.; калінк., З нар. сл.). Паводле Карскага (2–3, 69), адназоўнікавае прыслоўе з суфіксам -/сі, далучаным непасрэдна да кораня паж-, гл. памяць, помніць, параўн. ніўцям, неўпрыцям!d (да цяміць) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕРЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. verus сапраўдны + facio раблю),
праверка, эмпірычнае пацвярджэнне тэарэт. палажэнняў навукі праз супастаўленне іх з аб’ектамі, за якімі вядзецца назіранне, фактычнымі данымі, эксперыментам; прынцып вызначэння навук. асэнсаванасці і ісціннасці выказванняў. Вылучана прадстаўнікамі лагічнага пазітывізму, сфармулявана аўстр. філосафамі М.Шлікам у працы «Усеагульная тэорыя пазнання» (1918) і Л.Вітгенштэйнам у «Логіка-філасофскім трактаце» (1922); далей развіта ў працах Венскага гуртка. У аснове гэтага прынцыпу ляжыць тэзіс аб тым, што чалавечае пазнанне не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту, а ўсе веды можна звесці да «непасрэдна дадзенага» вяртання да нагляднага ўзроўню пазнавання і ігнаравання ідэальнага характару абстракцый. Усе навук. выказванні павінны задавальняць патрабаванне правяральнасці, або верыфіцыруемасці; любое меркаванне (гіпотэза) можа верыфіцыравацца, г.зн. яго ісціннасць можа быць даказана з дапамогай доследу або лагічнага доказу. У сучаснай л-ры верыфікацыя разглядаецца як вынік шматпланавых узаемаадносін паміж рознымі тэорыямі і данымі іх эксперыментальных праверак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІХРАВЫ́Я ТО́КІ, токі Фуко,
замкнутыя эл. токі ў масіўных правадніках, выкліканыя пераменным магн. полем. Напрамак віхравых токаў вызначаецца паводле Ленца правіла. Замыкаюцца віхравыя токі непасрэдна ў праводнай масе з утварэннем віхрападобных контураў і награваюць яе ў адпаведнасці з Джоўля—Ленца законам, што выкарыстоўваецца, напр., для індукцыйнага нагрэву металаў. Узаемадзеянне віхравых токаў з асн.магн. полем прыводзіць у мех. рух (або затарможвае) праводнае цела, што выкарыстоўваецца ў вымяральнай тэхніцы, эл. машынах пераменнага току і інш.
Віхравыя токі выклікаюць скін-эфект (магн. ў магнітаправодах, эл. ў любым правадніку, па якім цячэ пераменны ток), што павялічвае страты энергіі. Для змяншэння страт магнітаправоды вырабляюць з тонкіх лістоў, ізаляваных адзін ад аднаго; выкарыстоўваюць сталь з павышанай колькасцю крэмнію, замяняюць ферамагн. матэрыялы магнітадыэлектрыкамі; высокачастотныя правады вырабляюць пустацелыя або з асобных жыл, ізаляваных адна ад адной.
Віхравыя токі (пункцір) у асяродку шпулі пры павелічэнні току (I): а — суцэльны асяродак; б — пласціністы асяродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТАРКО́ВАЯ МО́ВА,
жывая вусная мова народа, якая служыць сродкам штодзённага абмену думкамі і характарызуецца вял. адвольнасцю і варыянтнасцю нормаў на фанетычным, арфаэпічным, лексічным, марфал., фразеалагічным і інш. узроўнях. Непасрэдна звязана з канкрэтным спосабам мыслення, у пераважнай большасці з неафіцыйнасцю маўлення, адсутнасцю папярэдняй падрыхтоўкі да размовы і аналізу думкі, з дадатковымі спосабамі перадачы інфармацыі ў вуснай мове — інтанацыяй, мімікай, жэстамі.
Сучасная бел. гутарковая мова выразна праяўляецца ў 3 разнавіднасцях: афіцыйная гутарковая мова — вусная разнавіднасць літаратурнай мовы, якой карыстаюцца на радыё, тэлебачанні, у школе, ін-тах і інш.афіц. установах; штодзённагутарковая мова, якой карыстаюцца ў штодзённым жыцці, прычым пад уплывам гутарковай стыхіі побач з літ. мовай ужываюцца элементы неліт. маўлення (у першую чаргу прастамоўныя, дыялектныя і інш.); народна-дыялектная гутарковая мова, характэрная пераважна сельскаму насельніцтву старэйшага пакалення. Гутарковая мова бел. народа стала асновай бел.нац. літаратурнай мовы.