сталіца Шры-Ланкі. 2026 тыс.ж. (1993). Марскі порт у вусці р. Келані (90% імпарту і каля 50% экспарту краіны). Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Міжнар. аэрапорт. У К. і яго наваколлі больш за палавіну прамысл. прадпрыемстваў Шры-Ланкі: харч. (па перапрацоўцы чаю, алейні), гарбарна-абутковыя, суднарамонтныя, па перапрацоўцы каўчуку; мех. майстэрні, 2 нафтаперапр., шынны з-ды, сталепракатны цэх. Млынкамбінат. Рамёствы па вырабах з металаў і высакародных камянёў. АН (з 1976). Дзярж.ун-т, Будыйскі ун-т. Нац. музей, галерэя мастацтваў.
Упершыню згадваецца ў 5 ст., у сярэднія вякі вядомы пад назвай Калантота, важны гандл. цэнтр у бас. Індыйскага ак. Пры партуг. панаванні (16—17 ст.) пабудаваны ваен. форт (1520). У 1656 заваяваны галандцамі. З 1796 каланізаваны англічанамі, з 1815 адм. ц. іх калоніі Цэйлон. З 1948 сталіца дзяржавы Цэйлон, з 1972 — Рэспублікі Шры-Ланка.
савецкі матэматык і эканаміст. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Чл.Амер. Акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Ленінградскі ун-т (1930), дзе працаваў з 1932. Праф.Ваен.-марской інж. акадэміі, заг. аддзела Ін-та матэматыкі АНСССР. З 1960 у Сібірскім аддз.АНСССР; з 1971 у Ін-це кіравання нар. гаспадаркай. З 1976 дырэктар Ін-та сістэмных даследаванняў АНСССР. Навук. працы па функцыян. аналізе і выліч. матэматыцы. У 1939—40 заклаў пачатак лінейнага праграмавання. Адзін са стваральнікаў тэорыі аптымальнага планавання і кіравання нар. гаспадаркай, аптымальнага выкарыстання сыравінных рэсурсаў. Дзярж. прэмія СССР 1949. Ленінская прэмія 1965. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Т.Купмансам).
Тв.:
Математические методы организации и планирования производства. Л., 1939;
Экономический расчет наилучшего использования ресурсов. М., 1959;
Функциональный анализ. 3 изд. М., 1984 (разам з Г.П.Акілавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ЎКА,
рабочы пасёлак у Гомельскім р-не. Падпарадкоўваецца Чыгуначнаму раённаму Савету г. Гомеля. За 12 км ад Гомеля, чыг. станцыя на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 11,1 тыс.ж. (1998).
Вядома з 1873 як ст. Лібава-Роменскай чыгункі. З 1929 пасёлак рабочых Гомельскага шклозавода, з 1935 рабочы пасёлак. У Вял.Айч. вайну ў ноч на 18.8.1941 каля К. адбыўся бой паміж батальёнамі Гомельскага нар апалчэння і ням. танкавай часцю. З 18.8.1941 па 26.11.1943 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Абсталяванне завода і частка рабочых эвакуіраваны ў Башкірыю, заводскія карпусы і пасёлак у час акупацыі зруйнаваны, у 1943—45 адноўлены.
Шклозавод, прадпрыемствы тарфяной (з-д «Імпульс»), швейнай прам-сці. 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Палац культуры шклозавода, б-ка, бальніца, аптэка, паліклініка, спарткомплекс, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік работнікам шклозавода.
расійскі музыказнавец, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Д-р мастацтвазнаўства (1947). Чл.-кар. Брытанскай акадэміі (1976). Брат М.У.Келдыша. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). З 1930 выкладчык Маскоўскай (з 1948 праф.) і Ленінградскай кансерваторый, працаваў у Ін-це гісторыі мастацтваў. З 1950 нам. дырэктара, у 1955—57 дырэктар Ленінградскага ін-та тэатра і музыкі. Асн. працы па гісторыі рус. музыкі 17—19 ст.Гал.рэд. «Музычнай энцыклапедыі» (т. 1—6, 1973—82), «Музычнага энцыклапедычнага слоўніка» (1990), «Гісторыі музыкі народаў СССР» (т. 1—5, 1970—74), «Помнікаў рускага музычнага мастацтва» (вып. 1—10, 1972—84) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1976.
Тв.:
Очерки и исследования по истории русской музыки. М., 1978;
История русской музыки: В 10 т. Т. 1—6. М., 1983—89 (т. 2—6 у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТА́ЦКАЯ ГАЛЕРЭ́Ярэспубліканская Беларускага саюза мастакоў. Адкрыта ў 1973 у Мінску, да 1991 наз. Палац мастацтваў. Мае 3 выставачныя залы — жывапісу (пл. 1450 м²), графікі (пл. 670 м²), дэкар.-прыкладнога мастацтва (пл. 500 м²), вестыбюль з антрэсолямі (пл. 745 м², выкарыстоўваецца для экспазіцый), канферэнц-залу (на 100 месцаў). Невял. дворык з дэкар. вадаёмамі і малымі арх. формамі з’яўляецца дадатковай экспазіцыйнай плошчай для скульптуры і керамікі пад адкрытым небам. Прызначана для правядзення перыяд. выставак (персанальных, групавых, рэсп., замежнага мастацтва) і прапаганды мастацтва.
Пабудавана паводле праекта арх. С.Мусінскага, Н.Краўковай. 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак, асіметрычны гал. ўваход якога падкрэслены вял. казырком. Пілоны падтрымліваюць гал. верхні аб’ём, прарэзаны жалезабетоннымі рэбрамі і падзелены на 2 часткі: ніжняя абліцавана керамічнай пліткай. верхняя мае стужачнае шкленне і завяршаецца вельмі высунутым карнізам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЮДЗУ́МІ (Тасіра) (н. 20.2.1929, г. Іакагама, Японія),
японскі кампазітар. Вучыўся ў Такійскім ун-це мастацтваў (1945—51) і Парыжскай кансерваторыі (1951—52). У 1953 разам з Я.Акутагавай і І.Данам арганізаваў авангардысцкі гурток «Група траіх», у 1957 — фестываль музыкі ў г. Каруідзава. Зазнаў уплыў музыкі А.Месіяна і І.Стравінскага. Эксперыментаваў у галіне канкрэтнай музыкі і электроннай музыкі, выкарыстоўваў дадэкафонію, алеаторыку. У шэрагу твораў (сімфоніі «Нірвана», 1958; «Мандала», 1960; сімф. паэма «Сансара», 1962) звяртаўся да традыцый будыйскай музыкі. З 1970-х г. развівае прынцыпы яп.нар. музыкі, імкнецца да інтэграцыі еўрап. і традыц.яп.муз. мастацтва. Аўтар оперы «Залаты павільён» (1976), балетаў «Бугаку» (паст. 1962), «Алімпійцы» (паст. 1965), мюзікла «Мілая жанчына» (лібр. К.Абэ), араторыі (1959), кантат, твораў для прыдворнага арк. гагаку, камерна-інстр. ансамбляў, хароў, музыкі да кінафільмаў і інш.
мексіканскі графік і жывапісец. Вучыўся ў АМ у Мехіка (1917—20) і ў Школе на адкрытым паветры ў Чымалістаку (1920—22). З 1932 кіраўнік секцыі пластычных мастацтваўМін-ва асветы, з 1937 — «Майстэрні нар. графікі». Чл.-заснавальнік Лігі рэв. пісьменнікаў і мастакоў (1933—37). Працаваў пераважна ў тэхніцы лінагравюры, у творах спалучаў яркую экспрэсію з псіхал. глыбінёй вобразаў: гравюры для альбома «Мексіканская рэвалюцыя» (1947), цыклы да фільмаў «Рыо Эскандыда», «Сялянская дзяўчына» (абодва 1948), «Дзень жыцця» (1949), «Шаль Саледад» (1950) і інш. Аўтар манум. размалёвак у Нац. графічных майстэрнях (1936—57, з П.О’Хігінсам і інш.) і жаночай клініцы № 1 (1946, з П.О’Хігінсам) у Мехіка, ілюстрацый да кн. «Выпадковыя мелодыі» Х. дэ ла Кавады (1944) і інш.Міжнар. прэмія міру 1953.
Л.Мендэс. Я прагну! З серыі «Рыо Эскандыда». 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ (Аляксандр Якаўлевіч) (н. 5.10.1944, г.п. Алавяная Чыцінскай вобл., Расія),
расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1983). Нар.арт. Расіі (1992). Скончыў Далёкаўсходні ін-тмастацтваў (1969, г. Уладзівасток). З 1970 у Саратаўскім драм. т-ры, з 1980 у Маскоўскім т-ры імя М.Ярмолавай, з 1985 у Малым т-ры. Творчая манера М. адметная рамантычнасцю, мяккім лірызмам, глыбінёй псіхал. характарыстык, шчырасцю і арганічнасцю: Дорн і Міхаіл Львовіч («Чайка» і «Лясун» А.Чэхава), цар Іван Васілевіч («Цар Іаан Грозны» А.Талстога), Канстанцін («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Джэймс («Доўгі дзень адыходзіць у ноч» Ю.О’Ніла) і інш. З 1974 здымаецца ў кіно: «Прыезджая» (1978), «Выкраданне «Савойі» (1979), «Белы снег Расіі» (1980), «Белы воран» (1981), «Мужыкі!» (1982, Дзярж. прэмія Расіі 1983), «Адзінокім даецца інтэрнат» (1983), «Каханне і галубы» (1984), «Змеялоў» (1985), «З новым шчасцем...» (1999, тэлефільм) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЕ́ЛЬ ((Néel) Луі Эжэн Фелікс) (н. 22.11.1904, г. Ліён, Францыя),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1953), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1966), Лонданскага каралеўскага т-ва (1966). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1928). З 1928 у Страсбурскім ун-це (з 1937 праф.), у 1945—76 у Грэнобльскім ун-це, адначасова ў 1956—70 дырэктар Цэнтра ядз. даследаванняў у Грэноблі, дырэктар (з 1954) і прэзідэнт (з 1970) Нац.політэхн. ін-та. Навук. працы па тэорыі магнетызму. Тэарэтычна абгрунтаваў існаванне антыферамагнетызму (1932) і т-ры, пры якой ён знікае (гл.Нееля пункт). Распрацаваў тэорыю антыферамагнетызму, стварыў агульную тэорыю ферытаў. У 2-ю сусв. вайну прапанаваў метад аховы караблёў ад магн.мін. Працы па палеамагнетызме спрыялі пацвярджэнню тэорыі дрэйфу кантынентаў і тэорыі тэктанічных пліт. Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙЛ ((Ryle) Марцін) (27.9.1918, г. Брайтан, Вялікабрытанія — 14.10.1984),
англійскі радыёастраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1952), Нац.АН ЗША (1975). Замежны чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і л-ры (1968), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1970), АНСССР (1971). Скончыў Оксфардскі ун-т (1939). З 1945 у Кембрыджскім ун-це (з 1957 праф.), у 1957—82 дырэктар Малардскай радыёастр. абсерваторыі. У 1972—82 на пасадзе Каралеўскага астранома. Навук. працы па вывучэнні радыёвыпрамянення Сонца, ідэнтыфікацыі квазараў, статыст. аналізе радыёкрыніц у Сусвеце, касмалогіі. Стварыў першы радыёінтэрферометр (1946, разам з Дж.Позі). Пры дапамозе пабудаванага ім двухантэннага радыётэлескопа даследаваў вял. ўчастак неба і адкрыў 5 тыс. радыёкрыніц (1957). Прапанаваў метад апертурнага сінтэзу. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з Э.Х’юішам).
Тв.:
Рус.пер. — Радиотелескопы с большой разрешающей силой // Успехи физ. наук. 1975. Т. 117, вып. 2.