расійскі археолаг. Д-ргіст. навук (1964), прафесар. Скончыў Маскоўскіун-т (1941). З 1947 нам. кіраўніка Наўгародскай археал. экспедыцыі, з 1967 заг. лабараторыі прыродазнаўча-навуковых метадаў Ін-та археалогіі АНСССР. Вывучаў тэхніку стараж. кавальства, чорную і каляровую металургію і металаапрацоўку ў Стараж. Русі. Распрацаваў дэндрахраналагічны метад археал. датавання. Займаўся ўдасканаленнем стратыграфічнага метаду ў археалогіі. Дзярж. прэмія СССР 1970 і Ленінская прэмія 1984.
Тв.:
Дендрохронология Восточной Европы. М., 1977 (разам з М.Б.Чарных);
Металлургия и металлообработка железа и стали // Древняя Русь: Город, замок, село. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЖАЎ (Коржаў-Чувялёў) Гелій Міхайлавіч
(н. 7.7.1925, Масква),
расійскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1972). Чл.АМСССР (1970). Скончыў Маскоўскімаст.ін-т (1950). У 1951—58 і з 1964 выкладае ў Маскоўскім вышэйшым маст.-прамысл. вучылішчы (з 1966 праф.). У 1968—75 старшыня праўлення Саюза мастакоў Расіі. У вострых па кампазіцыі і стрыманых па каларыце карцінах з вылучанымі буйным планам, дасканала мадэляванымі фігурамі паказвае вобразы ў сац., драм. і гераічных сітуацыях: трыпціх «Камуністы» (1957—60, Дзярж. прэмія Расіі 1966), «Мастак» (1961), серыя «Апаленыя агнём вайны» (1962—67), «Асуджаная» (1970—75), «Абернуты» (1974—75) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛО́Ў (Уладзімір Ільіч) (н. 2.4.1947, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне матэм. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Брат С.І.Круглова. Скончыў Маскоўскіінж.-фіз.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізікі, з 1993 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі, з 1996 ў Новай Зеландыі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы і тэорыі пераносу выпрамянення. Прадказаў і тэарэтычна даследаваў спіральныя фатонныя пучкі ў нелінейных асяроддзях.
Тв.:
О численном моделировании и некоторых аналитических аспектах вихревой динамики световых полей в лазерных системах (разам з В.М.Волкавым) // Дифференциальные уравнения. 1995. Т. 31, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАЎ (Леў Міхайлавіч) (н. 10.10.1935, г. Міхайлаў Разанскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1979). Скончыў Маскоўскі аўтамех. ін-т (1958). З 1973 у БелНДІНТІ Дзяржплана БССР, з 1984 нам. дырэктара, з 1988 — дырэктар Н.-д.эканам. ін-та. Навук. працы па праблемах рыначных адносін, прагназаванні навук.-тэхн. прагрэсу. Прымаў удзел у распрацоўцы дзярж. праграм сац.-эканам. развіцця Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Вопросы экономического прогнозирования процессов обновления продукции (смены моделей машин в производстве). Мн., 1978;
Управление экономикой БССР в условиях суверенитета. Мн., 1991 (у сааўт.);
Концепция социально-экономического развития РБ до 2015 г.Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ШАЎ (Леанід Цімафеевіч) (26.10.1931, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 24.11.1995),
бел. вучоны ў галіне лесагадоўлі. Д-рбіял.н. (1994), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1954). У 1957—62 і з 1966 у Ін-це лесу Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біял. метадах барацьбы са шкоднікамі лесу, стварэнні біял. і бактэрыяльных прэпаратаў і спосабаў павышэння эфектыўнасці іх уздзеяння на шкодных насякомых.
Тв.:
Охрана природы: Природные ресурсы Белоруссии и их рациональное использование. 2 изд. Мн., 1972 (у сааўт.);
Биологические методы защиты леса от вредителей. М., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГІН (Мікалай Міхайлавіч) (19.1.1860, с. Шылавічы Духаўшчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1.3.1940),
бел. і расійскі заолаг і энтамолаг. Акад.АН Беларусі (1934), УАСГНІЛ (1936). Чл.-кар.Рас.АН (1913), АНСССР (1925). Скончыў Маскоўскіун-т (1884), працаваў у ім (з 1919 праф.), адначасова ў 1934—36 дырэктар Ін-та біял. навук АН Беларусі. Навук. працы па пчалярстве, барацьбе са шкоднікамі с.-г. культур, размнажэнні, спадчыннасці і эвалюцыі жывёл, старэнні і смерці арганізма.
Тв.:
Вредные насекомые и меры борьбы с ними. Т. 1—2. 4 изд. М.; Л., 1927—30;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБА́ТАЎ (Ігар Міхайлавіч) (13.3.1905, Масква — 19.10.1969),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскіун-т (1930). З 1954 у БСГА. Навук. працы па біяхіміі глебы і торфу; вывучаў фізіял. дзеянне глеб на працэсы росту, фотасінтэзу раслін.
Тв.:
К вопросу о природе гумуса почв и торфов (разам з Е.І.Двойнішнікавай, В.Ф.Курбатавай) // Тр. Белорусской с.-х. академии. 1959. Т. 32, вып. 1;
Современные представления о природе гумуса и его роли в жизни почв и растений // Вопросы биологической активности почвы. Горки, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЎКІС (Зянон Валянцінавіч) (н. 5.10. 1946, в. Мажэйкі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Маскоўскіін-т інжынераў с.-г. вытв-сці (1971). З 1981 у Бел. аграрна-тэхн. ун-це, з 1997 — нач.Гал. ўпраўлення адукацыі і кадраў Мінсельгасхарча. Навук. працы па с.-г. машынах і тэхналогіі вырошчвання бульбы, гідрапрыводзе. Разам з інш. распрацаваў бульбаўборачны камбайн КПК-2-01.
Тв.:
Гидроприводы сельскохозяйственных машин. Мн., 1986;
Гидроприводы сельскохозяйственной техники: конструкция и расчет. М., 1990;
Гидравлика и гидравлические машины. М., 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯБЁДКІН (Сяргей Іванавіч) (17.12. 1886, Масква — 8.3.1942),
бел. вучоны ў галіне анатоміі і эмбрыялогіі; адзін з заснавальнікаў марфал.мед. навукі ў Беларусі. Д-рмед.н. (1934), праф. (1925). Скончыў Маскоўскіун-т (1911, 1914). З 1922 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та, з 1934 заг. аддзела Прыродазнаўча-навук. ін-та (Ленінград). Навук. працы па будове ўнутр. вуха пазваночных жывёл, спіннога мозга, анта- і філагенезе і інш. Распрацаваў шэраг тэарэт. праблем эвалюц. марфалогіі і метадаў графічных і пластычных рэканструкцый.
Тв.:
Біягенетычны закон і тэорыя рэкапітуляцый. Мн., 1936;
Основы теоретической анатомии человека. Рига, 1963 (разам з П.Я.Герке).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЮШЫ́ЦКІ (Мікалай Кірылавіч) (26.1.1872, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 28.8.1929),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі і раслінаводства. Акад.АН Беларусі (1928). Скончыў Маскоўскіс.-г.ін-т (1900). З 1900 у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1920 праф. Кіеўскага с.-г. ін-та (з 1921 заг. кафедры). Навук. працы па аграхіміі, прыкладной батаніцы, селекцыі і агратэхніцы с.-г. раслін. Вывучаў глебавае жыўленне раслін, уплыў асматычнага ціску глебавага раствору на рост, развіццё і ўраджай збожжавых культур, цукр. буракоў і бульбы.
Тв.:
К вопросу о значении эвапорометрических показанпй для запросов сельскохозяйственной практики // Изв. Моск. с.-х. ин-та. 1900. Кн. 3.