по́дсцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Тое, што і подсціл (у 2, 3 знач.). Ляжаў .. [жарэбчык] каля ясляў на мяккай саламянай подсцілцы і здзіўлена разглядаў навакольны свет. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзява́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм. Тое, што і раздзявальня. Зроблена ўсё так, як у добрай гарадской лазні — прасторная раздзявальня, агульная вялікая зала, душавыя кабіны. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снопавяза́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Сельскагаспадарчая ўборачная машына, якая вяжа сцёблы збажыны ў снапы. Старшыні скардзяцца, што шпагатам сельмаг не забяспечыў. Няма чым снопавязалкі запраўляць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядзёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Абл. Падсядзёлак. На шыі ў кабылы абадраны стары хамут, пад яго пакладзена сукенка. Пад сядзёлкай таксама сукенка ў тры столкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

церабі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Машына для цераблення лёну, канапель. — Добры лён? — пацікавіўся Лемяшэвіч. — На славу ўрадзіўся. Не ведаем, як і справімся. Далі церабілку. Новенькую. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыду́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм. Пісулька, запіска. — Люблю слухаць .. [Фадзеева]. Помніш, у нас на пленуме гаварыў доўгую прамову без падрыхтоўкі, без цыдулак. Лужанін. // Невялікая дзелавая папера.

[Польск. cedulka з лац. cedula — картка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыру́балка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм.

1. Цыбур. Ужо даўно вецер здзьмуў з .. [адуванчыкаў] лёгкія пушынкі з зярнятамі.. Цяпер тырчалі толькі сухія цырубалкі. Кулакоўскі.

2. Драўляная зашпілька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опи́лки ед. нет пілаві́нне, -ння ср., апі́лкі, -лак ед. нет;

древе́сные опи́лки драўня́нае пілаві́нне;

металли́ческие опи́лки металі́чнае пілаві́нне, металі́чныя апі́лкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кача́лка 1, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Крэсла з выгнутымі палазамі, на якіх яно качаецца. — Ты помніш, Вера, Адэсу, Люсдорф? — гайдануўшыся ў качалцы, спытаўся Максім Сцяпанавіч. Карпаў. Цёплымі вечарамі, усеўшыся ў качалцы, падоўгу адпачываў [Стальноў] на балконе. Шашкоў.

кача́лка 2, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

1. Круглая палка для раскачвання цеста або разгладжвання бялізны качаннем. Слаўлю чысты абрус, толькі што пакачаны качалкай, каляны, калі яго маці ў нядзелю раніцай засцілае на стол шырокі. Барадулін. // Прадмет падобнай формы. Сцёпка дастаў з-пад кажуха бляшаную качалку, у якой быў план і ўсякія дакументы. Колас. Усюды былі відаць тоўстыя качалкі пачаткаў. Паслядовіч.

2. толькі мн. (кача́лкі, лак). Прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спасла́цца, спашлю́ся, спашле́шся, спашле́цца; спашлёмся, спашляце́ся, спашлю́цца; спашлі́ся; зак.

Указаць на каго-, што-н. у пацвярджэнне ці апраўданне чаго-н.; прывесці ў якасці доказу.

С. на аўтарытэтныя крыніцы.

|| незак. спасыла́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. спасы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. і спасыла́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)