пераход у прыметнікі словаформаў інш. часцін мовы. Часцей за ўсё пераходзяць дзеепрыметнікі, калі яны страчваюць працэсуальныя адзнакі і набываюць атрыбутыўныя прыкметы, што ўказваюць на ўласцівасць прадмета ці з’явы («квітнеючы край», «любімая кніга»), і зрэдку — парадкавыя лічэбнікі («першы снег»), абагульнена-якасныя займеннікі («У машыніста хлеб траякі — чорны, белы і ніякі», М.Лынькоў). Ад’ектывавацца могуць не ўсе дзеепрыметнікі, лічэбнікі і займеннікі, што звязана з асаблівасцямі іх семантыкі, марфемнага саставу, замацаванасцю ці незамацаванасцю спалучэння з назоўнікамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАМІ́РАВА ЕВА́НГЕЛЛЕ,
самы старажытны датаваны помнік стараслав. кірылічнага пісьменства; кніга евангельскіх чытанняў па тыднях. Перапісана ў 1056—57 з балг. арыгінала дыяканам Грыгорыем для наўгародскага ваяводы і пасадніка Астраміра (адсюль назва). Напісана на пергаменце (30×35 см) у 2 слупкі на 294 аркушах. Аздоблена выявамі евангелістаў, ініцыяламі і застаўкамі, стылізаванымі пад інкрустацыю на эмалі і размаляванымі фарбамі і золатам. Зберагаецца ў Рас.нац. б-цы ў С.-Пецярбургу.
Публ.:
Остромирово Евангелие 1056—1057. Л., 1988.
Першая старонка тэксту і мініяцюра з Астрамірава евангелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́Р (сапр.Габрыэлян) Рачыя Качаравіч
(2.2.1910, с. Кумлібуджах, Турцыя — 3.5.1965),
армянскі пісьменнік. Друкаваўся з 1930. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Нараджэнне герояў» (1942), «Напярэдадні» (1943), «Свяшчэннае абяцанне» (1946), «Белая кніга» (1965), рамане «Дзеці вялікага дома» (ч. 1—2, 1952—59) падзеі Вял.Айч. вайны, трагічны лёс арм. народа ў гады 1-й сусв. вайны. Аўтар кніг публіцыстычных і крытычных артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1949). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Парахневіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́ЛЬСКАЯ ПРА́ЎДА», Кніга Эльблонгская,
умоўная назва зборніка польскага права, складзенага на тэр.Тэўтонскага ордэна ў канцы 13 — пач. 14 ст. на ням. мове. Рукапіс «П.п.», выяўлены ў 1868 у г. Эльбланг (Польшча), уключае запісы звычаяў і суд. рашэнняў (усяго 29 арт.). Некат. звычаі на момант складання зборніка выйшлі з ужытку. У «П.п.» адлюстраваны агр. адносіны, адрозненні ў прававым становішчы розных пластоў грамадства, дадзены тлумачэнні па пытаннях абавязацельнага, сямейнага, спадчыннага права і працэсу. Арыгінал рукапісу загінуў у 2-ю сусв. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Абазначэнне словам прадмета, з’явы, паняцця і пад.; найменне чаго-н.
Прысвоіць назву плошчы. «Курган» — н. паэмы Янкі Купалы.
Бабуля ведала назвы ўсіх мясцовых раслін.
2. часцей мн. Асобнае выданне (кніга, часопіс і пад.), незалежна ад колькасці тамоў, з якіх яно складаецца.
У бібліятэцы 50 тысяч назваў, 80 тысяч тамоў.
◊
Адна толькі назва (разм., неадабр.) — аб кім-, чым-н., што не адпавядае свайму прызначэнню.
Адна толькі н. што каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
paperback[ˈpeɪpəbæk]n.кні́га ў мя́ккай во́кладцы;
His first novel sold over 20,000 copies in paperback. Больш за 20 000 экзэмпляраў яго першага рамана былі выпушчаны ў мяккай вокладцы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
present3[ˈpreznt]n. падару́нак;
Christmas presents каля́дныя падару́нкі;
birthday presents падару́нкі на дзень нараджэ́ння;
This book was a present from my brother. Гэтая кніга была падарункам майго брата.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ара́кул, ‑а, м.
1. Месца, храм, дзе ў Старажытнай Грэцыі, Рыме і краінах старажытнага Усходу жрацы прарочылі ад імя бога. Дэльфійскі аракул. Дадонскі аракул.
2. Бажаство, якое прарочыць; жрэц, што дае адказы, прароцтвы быццам ад імя бога. //перан.Кніжн. Асоба, чые меркаванні прызнацца бясспрэчнай ісцінай, адкрыццём.
3.Уст. Варажбітная кніга.
[Лац. oraculum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. разбух, ‑ла; зак.
1. Павялічыцца ў аб’ёме, набраўшыся вільгаці. Гарох разбух у вадзе. □ Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста.Асіпенка.// Напіцца сокам, пажыўнымі рэчывамі; набухнуць. Пупышкі разбухлі.// Расцягнуцца, расшырыцца. Кішэні фрыцавай вопраткі разбухлі.Кавалёў.
2.перан.Разм. Непамерна павялічыцца, разрасціся. Кніга разбухла за кошт цытат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́канд-хэнд
(англ. secondhand, ад second = другі + hand = рука)