ПЕРАЕ́МНАСЦЬ,

паслядоўнасць пераходу ад адной з’явы (этапа, ступені) у працэсе развіцця да другой, калі ўзнікшае новае захоўвае ў сабе некаторыя рысы і асаблівасці старога. Мае аб’ектыўны і ўсеагульны характар, праяўляецца ва ўсіх працэсах развіцця прыроды, грамадства, народа, культуры, асобы і г.д. У галіне нежывой прыроды яна ўвасабляецца ў адпаведнасці прынцыпе, паводле якога квантавая механіка асімптатычна пераходзіць у класічную механіку ва ўмовах, калі можна не ўлічваць велічыню кванта дзеяння h, прымаючы, што h прыбліжаецца да нуля (h → 0). У вобласці жывой прыроды праяўляецца ў пераемным паходжанні і развіцці відаў жывёл і раслін, ва ўзнікненні іх разнавіднасцей. Асабліва важнае значэнне П. набывае ў грамадскім развіцці, дзе яна праяўляецца ў змене гіст. эпох, тыпаў грамадства, дзяржаў, культур, рэлігій, сістэм адукацыі і г.д. Напр., культура ўзнікае на аснове традыцый, але ў працэсе гіст. развіцця яе змест, тыпы, формы, стылі і інш. непазбежна ўключаюць у сябе адхіленні ад агульнай традыцыі, узнікненне новых тыпаў, стыляў, форм выражэння, якія пры ўсіх сваіх навацыях захоўваюць істотныя рысы традыц. каштоўнасцей, вобразаў, сюжэтаў. Ва ўмовах сучаснага постсав. грамадства, у т. л. на Беларусі, адкідаюцца многія каштоўнасці, уласцівыя сав. эпосе, адбываецца змена каштоўнасных арыентацый многіх людзей, у першую чаргу моладзі, але т.зв. «вечныя», агульначалавечыя каштоўнасці — любоў, годнасць, сумленне і інш. — захоўваюць сваё прыярытэтнае значэнне. Найб. выразна П. праяўляецца ў змене пакаленняў, калі моладзь узнаўляе і ўзбагачае вопыт былых генерацый людзей у новых эканам., паліт., культ. умовах, захоўвае П. з імі ў асн. паняццях сэнсу жыцця, увасобленых у Бібліі, у класічнай л-ры, філасофіі і г.д.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 12, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэмараліза́цыя

(фр. démoralisation)

упадак духу, дысцыпліны, а таксама маральнае разлажэнне (напр. д. арміі, д. грамадства).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

лю́мпен

(ням. Lumpen = лахманы)

асоба, якая належыць да дэкласаванага слою грамадства; басяк, жабрак, крымінальны элемент.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

uswurf m -(e)s, -würfe

1) вывяржэ́нне

2) брак (таварны)

3) адкі́ды;

~ der Gesllschaft ахво́сце грама́дства

4) мед. кроў (пры крывахарканні)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

інстытуцыяналі́зм

(ад інстытуцыі)

кірунак у правазнаўстве ЗША 20 ст., які лічыць інстытуцыі (сям’ю, партыю, дзяржаву і інш.) асновай разгляду праблем грамадства, дзяржавы і права.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геапалі́тыка

(ад геа- + палітыка)

плынь у сацыялогіі, паводле якой пашырэнне геаграфічнага асяроддзя з’яўляецца рашаючым фактарам развіцця грамадства; выкарыстоўвалася нямецкім фашызмам для абгрунтавання захопніцкай палітыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патрыцыя́т

(лац. patriciatus = званне патрыцыя)

1) радавітая знаць, арыстакратыя ў Стараж. Рыме;

2) вышэйшы і самы багаты слой грамадства ў сярэдневяковых гарадах Зах. Еўропы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сацыяме́трыя

(ад лац. societas = грамадства + -метрыя)

раздзел сацыяльнай псіхалогіі, які вывучае міжасабовыя адносіны ў малых сацыяльных групах, напр. у сям’і, навучальных або вытворчых калектывах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сацыясфе́ра

(ад лац. societas = грамадства + сфера)

частка геаграфічнай абалонкі, якая ўключае чалавецтва з уласцівымі яму вытворчымі адносінамі, а таксама асвоеную чалавекам частку прыроднага асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВЕРАЦЯРПІ́МАСЦЬ,

прызнанне дзяржавай за грамадзянамі права на спавяданне любой рэлігіі (свабода веравызнання), паважлівых і роўных адносін да ўсіх рэлігій і цэркваў, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з устаноўленым законам парадкам; цярпімасць і ўзаемапаважлівыя адносіны паміж рэлігіямі і цэрквамі, прадстаўнікамі розных рэліг. перакананняў. Барацьба за верацярпімасць узнікла ва ўмовах панавання пэўнага рэліг. кірунку, што праследаваў іншадумства, мае прагрэс. характар, садзейнічае гуманізацыі грамадства, яго талерантнасці.

т. 4, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)