МАМБА́СА (Mombasa),

горад і порт у Кеніі, на каралавым востраве ў Індыйскім ак., злучаны з мацерыком дамбамі і мостам. Адм. ц. Прыбярэжнай правінцыі. Засн. ў 12 ст. арабамі. 442 тыс. ж. (1985, з прыгарадамі). Буйны порт Усх. Афрыкі. Звязаны чыгункай і шашой з Угандай і Танзаніяй. Міжнар. аэрапорт Порт-Рэйтс (на мацерыку). Прам-сць: харч. (у т. л. цукр.), тэкст., нафтаперапр., металургічная, цэм., папяровая, шкляная, хімічная. Вываз кавы, чаю, нафтапрадуктаў, пірэтруму, сізалю, цэменту. Марскі курорт.

т. 10, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНТЭРЭ́Й (Monterrey),

горад на ПнУ Мексікі. Адм. ц. штата Нуэва-Леон. Засн. ў 2-й пал. 16 ст. іспанцамі. Каля 2,5 млн. ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Адзін з эканам. цэнтраў краіны. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд., хім., дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая, харч., шкляная, керамічная, буд. матэрыялаў. Рамёствы. Газаправод з г. Рэйноса, нафтапрадуктаправод з г. Тампіка. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 17—18 ст. Турызм.

т. 10, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЫУ́ПАЛЬ,

горад на Украіне, у Данецкай вобл. Засн. ў 1778. У 1948—89 наз. Жданаў. Нас. 504 тыс. ж. (1997). Порт на Азоўскім м., у вусці р. Кальміус. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Важны цэнтр металургічнай (2 камбінаты), маш.-буд. (з-ды цяжкага машынабудавання, «Электрабытпрыбор», суднарамонтны і інш.), хім. і коксахім. прам-сці. Прам-сць: харч. (мясны, рыбакансервавы камбінаты), лёгкая. Металургічны ін-т. Тэатр. Краязнаўчы і этнагр. музеі. Кліматычны і гразевы курорт. Каля горада Марыупальскі могільнік.

т. 10, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРУ́ДЖА (Perugia),

горад у Цэнтр. Італіі. Адм. ц. вобл. Умбрыя і прав. Перуджа. Засн. ў 5 ст. да н.э. этрускамі. Каля 170 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харч. (вылучаецца вытв-сць шакаладу), тэкст. (карункі), гарбарна-абутковая, трыкат., швейная, металаапр., керамічная. Ун-т (з 13 ст.). Акадэмія выяўл. мастацтваў і музыкі. Нац. галерэя Умбрыі, маст. музеі. Арх. помнікі стараж.-рым. эпохі, а таксама 5—6, 13—16 ст.

т. 12, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОРТ-ОФ-СПЕЙН (Port of Spain),

горад, сталіца дзяржавы Трынідад і Табага. Знаходзіцца на ПнЗ в-ва Трынідад. Засн. іспанцамі ў 18 ст. на месцы індзейскага паселішча. 43,4 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 300 тыс. ж. (1996). Гал. порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапр., тэкст., харч., цэм., буд. матэрыялаў, суднабудаўнічая. Асобныя ф-ты Вест-Індскага ун-та. Нац. музей і маст. галерэя. Парк Саванна. Турызм.

т. 12, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́РТУ-АЛЕ́ГРЫ (Porto Alegre),

горад на Пд Бразіліі. Адм. ц. штата Рыу-Гранды-ду-Сул. Засн. ў 1742. Каля 1,5 млн. ж., у агламерацыі больш за 3 млн. ж. (2000). Порт на беразе возера-лагуны Патус Атлантычнага ак., вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам. цэнтр Пд краіны. Прам-сць: харч. (у т. л. мясахладабойная, масларобчая, мукамольная), тэкст., нафтаперапр., хім., маш.-буд., гарбарна-абутковая, тытунёвая, дрэваапр., чорная металургія. Ун-ты. Музей мастацтва штата.

т. 12, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫ́ШЦІНА (Priština),

горад у Югаславіі, у Рэспубліцы Сербія. Адм. ц. былога аўт. краю Косава. Каля 300 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харчасмакавая, керамічная, машынабудаўнічая. Рамёствы (дываны, маст. вырабы з каляровых металаў). Ун-т. Каля П. манастыр і царква Грачаніца (1313—15). Паблізу — здабыча бурага вугалю і свінцова-цынкавых руд; энергахім. камбінат. Горад значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў у 1998—99, у выніку чаго колькасць сербскага насельніцтва паменшылася, а албанскага павялічылася.

т. 13, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САНТ’Е́ГА (Santiago), Сант’яга-дэ-лос-Кабальерас,

горад на Пн Дамініканскай Рэспублікі, на р. Якедэль-Нортэ. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў 1495 Б.​Калумбам, братам Х.​Калумба. 1539 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Другі па эканам. значэнні горад краіны. Прам-сць: тытунёвая, цукр., хімічная, апрацоўка кавы і какава (вытв-сць шакаладу). Гандл. цэнтр. с.-г. раёна (тытунь, кава, какава, рыс, жывёлагадоўля). 2 ун-ты. Паблізу здабыча золата.

т. 14, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-ХУА́Н (San Juan),

горад, адм. ц. Пуэрта-Рыка, на паўн. узбярэжжы в-ва Пуэрта-Рыка. Засн. ў 1508 пад назвай Капара. 439,6 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 1 млн. ж. (1999). Гал. марскі порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая (цукровая, тытунёвая), гарбарна-абутковая, тэкст., швейная, нафтаперапр., хімічная. Ун-ты. Музеі. Гіст. парк руін Капара (16 ст.). Арх. помнікі 16—17 ст. (умацаванні і будынкі).

т. 14, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУЧА́ВА (Suceava),

горад на ПнУ Румыніі, на р. Сучава (бас. Дуная). Адм. ц. аднайм. жудзеца. Вядомы з 1388, да 16 ст. — сталіца Малдовы. Каля 120 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (станкабудаванне, вытв-сць падшыпнікаў), хім. (штучныя валокны), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая. Гарадскі музей. Руіны крэпасці, замак (14 ст.), цэрквы (15—17 ст.), армянскі манастыр (1606), княжацкі пастаялы двор (16—18 ст.). Турызм.

т. 15, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)