правячая (з 1217 каралеўская, з 1346 царская) дынастыя ў сярэдневяковай Сербіі. Родапачынальнік — вял. жупан (князь) княства Рашкі Стэфан Няманя [каля 1170—1196], які заклаў асновы адзінай феад. сербскай дзяржавы, т.зв. дзяржавы Н. Найб. вядомыя прадстаўнікі: сын Нямані вял. жупан Стэфан Первавянчаны [1196—1227], які ў 1217 прыняў каралеўскі тытул; кароль Ураш III Дзечанскі (1321—31]; яго сын Стэфан III Душан [1331—55], які стварыў вял. серба-грэч. царства на Балканах і абвясціў сябе (1346) царом сербаў і грэкаў; яго сын цар Стэфан Ураш [1355—71], пры якім дзяржава Н. распалася і дынастыя спынілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫНЦЫПА́Т (ад лац. principatus кіруючая роля, імператарская ўлада),
форма ўлады ў Стараж. Рыме, асобы від манархіі, усталяваны Аўгустам у 27 да н.э. Сістэма П. фармальна захоўвала асновырэсп. форм кіравання, але рэальная ўлада знаходзілася ў руках імператара, які быў галоўнакамандуючым усімі рым. арміямі, кіраваў б.ч. правінцый, быў вышэйшым апеляцыйным суддзёй імперыі і практычна галоўным заканадаўцам. Перыяд П., т.зв. Ранняй Імперыі, ахоплівае праўленне дынастый Юліяў-Клаўдзіяў [27 да н.э. — 68 н.э.], Флавіяў [69—96], Антанінаў [96—192].
Літ.:
Егоров А.Б. Рим на грани эпох: Пробл. рождения и формирования принципата. Л., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРЫ́НЫ,
група арганічных гетэрацыклічных рэчываў, вытворных пурыну (араматычнага біцыклічнага злучэння, утворанага кандэнсаванымі ядрамі пірымідзіну і імідазолу). Найб. пашыраны амінапурыны або пурынавыя асновы (адэнін, гуанін) і гідраксіпурыны (мачавая кіслата, гіпаксанцін, ксанцін), якія з’яўляюцца прадуктамі распаду амінапурынаў. Да П. адносяцца таксама алкалоіды кафеін і тэабрамін (метыліраваныя вытворныя ксанціну) і адэназінтрыфосфарная кіслата. Утвараюцца ў арганізме і паступаюць з прадуктамі харчавання. Біясінтэз П. пачынаецца з рыбоза-5-фасфату — прадукту пентозафасфатнага цыкла. Прыгнечанне біясінтэзу пурынавых нуклеатыдаў прыводзіць да тармажэння росту. Канчатковым прадуктам распаду П. у чалавека і большасці жывёл з’яўляецца мачавая к-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖКО́Ў (Генадзь Паўлавіч) (н. 20.10.1940, г. Уладзікаўказ, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі тэхнал. працэсаў. Канд.тэхн.н. (1969), праф. (1994). Скончыў Горкаўскі політэхн.ін-т (1963). З 1979 у Віцебскім тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па аўтам. кантролі і рэгуляванні параметраў тэхнал. працэсаў. Распрацаваў асновы тэорыі рэзанансных вымяральных пераўтваральнікаў, метады пабудовы магнітавымяральных прыстасаванняў, устаноўкі для кантролю магнітных параметраў фераматэрыялаў.
Тв.:
Автоматический контроль магнитных параметров. М., 1971 (у сааўт.);
Резонансные измерительные преобразователи устройств автоматического контроля параметров технологических процессов и изделий. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ВІЧ (Генадзь Віктаравіч) (н. 13.4.1931, г. Чыта, Расія),
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1992, чл.-кар. 1981). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Томскі ун-т (1953), дзе і працаваў. З 1959 у НВА «Алтай» (г. Бійск, з 1984 ген. дырэктар), адначасова ў Алтайскім політэхн. ін-це (з 1972 праф.). Навук. працы па агульнай і тэхн. хіміі. Распрацаваў навукова-тэхн. асновы стварэння кампазіцыйных энергаёмістых матэрыялаў з зададзенымі фіз.-хім. ўласцівасцямі. Сінтэзаваў новыя матэрыялы з выкарыстаннем энергіі выбуху. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТАНІ́НСКІ ГРЫБ (Boletus satanas),
грыб сям. балетавых. Пашыраны на Каўказе, у Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы. Трапляецца ў лісцевых лясах.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 8—20 см, таўшчынёй 5 см, спачатку паўшарападобная, потым круглавата-падушкападобная, белавата-шараватая. Трубчасты слой з доўгіх, амаль свабодных трубачак, жоўта-аліўкавы, з дробнымі, круглаватымі, цёмна-чырв. порамі. Ножка даўж. 6—10 см, таўшчынёй 5—6 см, звужаная каля асновы і ўздутая пасярэдзіне, з вянознай, цёмна-чырв. сеткаватасцю на паверхні. Мякаць белая, салодкая, з пахам сырой бульбы, на зломе сінее ці зелянее. Неядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДУНО́ВІЧ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 29.4.1940, в. Дзівін Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл),
бел. вучоны ў галіне металургіі. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1982). Скончыў БПІ (1962). З 1968 ў Бел.тэхнал. ун-це (з 1980 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні высокатэмпературных працэсаў у металургічнай вытв-сці. Распрацаваў тэхнал.асновы плазмафурменнага і дуплексплазменнага працэсаў у металургіі, новыя тэхналогіі выплаўкі зносаўстойлівых сталей і перапрацоўкі хромзмяшчальных адходаў.
Тв.:
Взаимодействие компонентов в сплавах. М., 1989 (разам з В.П.Глыбіным, Л.К.Свірко);