незаконнанаро́джаны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Народжаны ад бацькоў, якія не былі ў афіцыйным шлюбе; пазашлюбны. Незаконнанароджанае дзіця. / у знач. наз. незаконнанаро́джаны, ‑ага, м.; незаконнанаро́джаная, ‑ай, ж. Манро, — гаворыцца ў .. [нарысе], — дзіця кахання, незаконнанароджаная. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдво́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на службе пры двары манарха. Прыдворная знаць. Прыдворны паэт.
2. у знач. наз. прыдво́рны, ‑ага, м.; прыдво́рная, ‑ай, ж. Асоба, якая ўваходзіць у штат двара манарха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Ліч. парадк. да чатыры. Чацвёрты год. □ Зрабілася цёмна-цёмна, хоць ішла толькі чацвёртая гадзіна дня. Мяжэвіч.
2. у знач. наз. чацвёртая, ‑ай, ж. Чацвёртая частка, чвэрць. Адна чацвёртая.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нэ́ндза, -ы (разм.).
1. ж. Галеча, беднасць, незабяспечанасць сродкамі існавання.
Жыць у нэндзы.
2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў. Той (тая), хто ўвесь час ные, скардзіцца; нуда (у 2 знач.).
3. ж. Тое, што і нуда (у 1 знач.).
Захварэць з нэндзы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распу́ста, -ы, ДМ -сце, ж.
1. Распусны лад жыцця.
Кінуцца ў распусту.
2. Свавольства, раздуранасць, адсутнасць дысцыпліны.
Залішняя распешчанасць вядзе да распусты.
3. ДМ -сту, Т -ам, м.; ДМ -сце, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -пу́ст і -аў. Пра таго, хто разбэсціўся, раздурэў (разм.).
Не хлапец, а р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бадзя́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзяцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і бадзяга 2. Заўтра зноў прыходзь сюды, бадзяка, Каб песню даспяваць і скончыць казку. Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канды́тарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вытворчасці прысмакаў, салодкіх мучных вырабаў або да гандлю імі. Кандытарская фабрыка. Кандытарскі магазін.
2. у знач. наз. канды́тарская, ‑ай, ж. Магазін, які прадае кандытарскія вырабы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
латру́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. лаянк. Лодар, гультай; п’яніца. [Дземідзенка:] — Такі ўжо, скажу вам, латруга, не паспее падняцца з пасцелі — падавай гарэлку. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лістано́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Пісьманосец. Я хацеў бы прайсці па дарогах вайны лістаношай І бацькам назаўсёды вярнуць іх дзяцей адрасы. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́дніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вырабу або рамонту рэчаў з медзі і з іншых каляровых металаў.
2. у знач. наз. ме́дніцкая, ‑ай, ж. Майстэрня па рамонту або вырабу такіх рэчаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)