адзін з найбуйнейшых рухомых паясоў зямной кары, які раздзяляе Усх.-Еўрапейскую, Сібірскую, Кіт.-Карэйскую і Паўд.-Кітайскую платформы з аднаго боку і Афрыкана-Аравійскую і Індастанскую — з другога. М.г.п. цягнецца праз усю Еўразію ад Гібралтарскага праліва на З, уключаючы б.ч.Зах. і Паўд. Еўропы, Міжземнае м., Паўн. Афрыку, Паўд.-Зах. Азію і Інданезійскі архіпелаг, дзе М.г.п. сучляняецца з Ціхаакіянскім геасінклінальным поясам. Да М.г.п. адносяцца: герцынская (варысцыйская) складкавая вобласць Зах. і Цэнтр. Еўропы (гл.Герцынская складкавасць), Альпійская геасінклінальная вобласць і Інданезійская складкавая вобласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯСНЫ́ ЧАС,
сістэма адліку часу па гадзінных паясах, што распасціраюцца ўздоўж мерыдыянаў з даўгатой, кратнай 15°. Нумарацыя 24 паясоў (ад 0 да 23) вядзецца з З на У ад Грынвіцкага мерыдыяна. П.ч. у сумежных паясах адрозніваецца на 1 гадз. Межы часавых паясоў звычайна праводзяць па дзярж. і адм. граніцах, па рэках, хрыбтах і інш. Ва ўсіх пунктах, якія знаходзяцца ў межах аднаго пояса, лічыцца адзін і той жа час сярэдняга мерыдыяна дадзенага пояса. П.ч. уведзены ў 1883 у ЗША, у СССР — з 1919. Гл. таксама Дэкрэтны час, Мясцовы час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ánfassenvt
1. схапі́ць (што-н.); бра́цца (за што-н.); дакрана́цца (да чаго-н.);
von únten ~ падхапі́ць зні́зу
2.~, sich узя́ць адзі́наднаго́ за руку́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ланцу́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным.
Л. якара.
2.перан. Суцэльны рад, сукупнасць чаго-н.
Л. людзей.
Горны л.
3.перан. Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго.
Бегчы ланцугом (прысл.).
4. Устройства з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спец.).
Электрычны л.
◊
Як з ланцуга сарваўся (разм.) — пра нястрыманага, злога чалавека.
|| памянш.ланцужо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1—3 знач.).
|| прым.ланцу́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Л. сабака.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ахо́ўнік, ‑а, м.
1. Асоба, якая ахоўвае. сцеражэ каго‑, што‑н.; вартаўнік. Колышаў першы прабег кантрольную будку, за якой наткнуўся на аднаго спалоханага ахоўніка.Мележ.
2. Той, хто беражэ, шануе каго‑, што‑н. Жанчыны з бурным мінулым — гэта Максім Сцяпанавіч заўважаў не адзін раз — найлепшыя і самыя строгія ахоўнікі сям’і.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́катам, прысл.
1.Адзін каля аднаго, без асобага парадку (ляжаць, спаць і пад.). Начавалі [студэнты] покатам на сене ў вялікай пуні.Грахоўскі.Покатам ляжалі выносныя сосны, ляжалі ўдоўж і накрыж.Пестрак.
2. Коцячы (рухаць, перамяшчаць і пад.). Два калгаснікі канём.. вытралёўвалі бярвенн[е] да дарогі і тут жа покатам грузілі на машыны.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́ня, ‑і, ж.
1. Участак вадаёма, прызначаны для лоўлі рыбы закідным невадам. Люблю твае, Нарач, затокі і тоні.Танк.Хадзіў бы на тоні па возеры Нарач, І золак страчаў, і душою мужнеў.Лужанін.
2.Адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду. Толькі што .. [мужыкі] выбралі рыбу з апошняй тоні.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
other[ˈʌðə]pron.
1. другі́, яшчэ́ (адзі́н);
each otherадзі́наднаго́;
Where are the others? Дзе астатнія?
2. другі́, і́ншы;
in other words іна́чай ка́жучы
♦
the other day гэ́тымі дня́мі, на гэ́тых днях; няда́ўна, не так даўно́;
every other day праз дзень, ко́жныя два дні;
none other than ніхто́і́ншы як;
no one other than she ніхто́, акрамя́ яе́;
I donʼt know any French people other than you. У мяне няма іншых французскіх знаёмых, акрамя цябе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЮА́НС (франц. nuance),
адценне, тонкае адрозненне. 1) У выяўленчым мастацтве ледзь бачны пераход аднаго колеравага тону ў другі (у жывапісе), адной святлоценявой градацыі ў другую (у скульптуры, графіцы). Сукупнасць адценняў (нюансіроўка) выкарыстоўваецца для дасягнення больш тонкай мадэліроўкі выявы.
2) У архітэктуры і горадабудаўніцтвеадзін са сродкаў стварэння кампазіцыі будынкаў, збудаванняў, комплексаў і ансамбляў, пры якім выкарыстоўваюцца падобныя маст. якасці асобных элементаў, што ствараюць рытмічны рад. У процілегласць кантрасту, дзе пераважаюць адрозненні аднародных якасцей, Н. згладжвае гэтыя адрозненні, дае магчымасць у пэўнай ступені выправіць няўдалыя суадносіны асобных частак кампазіцыі.
3) У музыцы Н. падзяляюцца на дынамічныя (гл.Дынаміка), тэмпавыя (гл.Тэмп) і тыя, што раскрываюць эмац. характар музыкі (напр., dolce пяшчотна, tenebroso змрочна, con spirito адухоўлена, appassionato страсна, maestoso велічна). Сукупнасць Н. (нюансіроўка) вызначаецца ўнутр. сутнасцю і характарам музыкі, яе стылем і асаблівасцямі структуры муз. твора. Асн. Н. выканання пазначаюцца аўтарам і з’яўляюцца арыенцірам інтэрпрэтацыі твора. Канкрэтны спосаб нюансіроўкі залежыць пераважна ад індывід. творчай манеры выканаўцы, чым тлумачыцца множнасць і непаўторнасць інтэрпрэтацый аднаго твора. Н. пазначаюць звычайна італьян.муз. тэрміналогіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАГА́ДРА (Avogadro) Амедэо (9.8.1776, г. Турын — 9.7.1856),
італьянскі фізік і хімік. Атрымаў юрыд. адукацыю, самастойна вывучаў хімію, фізіку і матэматыку. Чл.-кар. (1804), ардынарны акад. (1819) АН у Турыне. У 1820—22 і 1834—50 праф. фізікі Турынскага ун-та. Прапанаваў гіпотэзу (1811), паводле якой малекулы газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў (гэтая думка выказана на 70 гадоў раней М.В.Ламаносавым). Сфармуляваў адзін з асн. законаў ідэальных газаў (гл.Авагадра закон), прапанаваў метад вызначэння атамных і малекулярных масаў. Імем Авагадра наз.Авагадра пастаянная.