зве́сткі, -так, адз. зве́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

Даныя, паведамленні пра каго-, што-н.

Атрымаць важныя з.

З. аб надвор’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невядо́масць, -і, ж.

1. гл. невядомы.

2. Адсутнасць звестак, ведаў аб кім-, чым-н.

3. Сціплае, непрыкметнае існаванне.

Жыць у невядомасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таро́кацца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

Доўга дамаўляцца, спрачацца аб чым-н.

Пакуль мы тарокаліся, цягнік пайшоў.

|| наз. таро́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (уст.).

Пісьмовае данясенне аб дзеяннях войск.

Пераможныя рэляцыі (таксама перан.: шумныя паведамленні пра поспехі; іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пля́скаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Удараць далонню аб далонь або далонню па чым-н.

П. у далоні.

|| наз. пля́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагавары́цца, -ару́ся, -о́рышся, -о́рыцца; зак.

Незнарок сказаць тое, чаго не варта гаварыць.

П. аб сваіх задумах.

|| незак. прагаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастыту́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Жанчына, якая займаецца прастытуцыяй.

Палітычная п. (перан.: аб прадажным, беспрынцыповым палітыку; пагард.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пунктуа́цыя, -і, ж.

Вучэнне аб сістэме знакаў прыпынку і правілах іх выкарыстання ў пісьмовым тэксце.

Засвоіць пунктуацыю.

|| прым. пунктуацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́ладна, у знач. вык.

1. Пра халоднае надвор’е.

Раніцай х.

2. каму-чаму. Аб стане чалавека, які адчувае холад.

Мне х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чака́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

Аб тым, што мае быць, што павінна адбыцца.

Заўтра чакаецца добрае надвор’е.