паадбудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адбудаваць усё, многае.

П. гарады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паадва́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адваліцца, адпасці ў многіх месцах, усюды.

Тынкоўка паадвальвалася.

2. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх.

П. на спінкі крэслаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паадва́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Адваліць усё, многае.

П. каменне ад сцяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паадво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што.

Адвесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей у сад.

П. кандыдатуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паадво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; зак., каго-што.

Адвезці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. людзей на станцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паадву́чваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго ад чаго і з інф.

Адвучыць ад чаго-н. усіх, многіх.

П. дзяцей ад дрэнных звычак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паадвыка́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Адвыкнуць ад каго-, чаго-н. — пра ўсіх, многіх.

Ягняты паадвыкалі ад матак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паадвя́звацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адвязацца, развязацца ў адных ці некалькіх месцах — пра ўсё, многае.

Вяроўкі паадвязваліся.

2. Вызваліцца ад прывязі — пра ўсіх, многіх.

Цяляты паадвязваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паадвя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Адвязаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. вяроўкі.

П. коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паадганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. сабак.

П. лодкі ад берага.