паабмярза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Абмерзнуць, абледзянець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Тратуары паабмярзалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паабраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Абрэзаць усё, многае.

П. сухое галлё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паабрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Зрываючы, абарваць усё, многае.

П. яблыкі.

2. Адарваць усё, многае.

П. правады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паабскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паабску́бваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак, каго (што).

Тое, што і пааскубаць, пааскубваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паабсма́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Тое, што і паасмальваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паабсмо́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Тое, што і паасмольваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паабстрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абстрыгчы ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. ногці.

П. усіх авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паабсыха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Абсохнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Адзенне паабсыхала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паабсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Абсячы ўсё, многае.

П. сухія галіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паабціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абцерці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. пыл з рэчаў.