пазбіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Сабрацца ў адным месцы — пра ўсіх, многіх. Да вагона пазбіраліся людзі. Лынькоў. Прыгадала пра былое, І здалося ёй тады, — Быццам зноў усёй сям’ёю Пазбіраліся сюды. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасла́бнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; пр. паслаб, ‑ла; зак.

Аслабнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вяроўкі паслаблі. □ — Б’е [машына] па нагах, кажаш? — ажыляецца зноў Вейс. — Дык гэта буксавыя яліны паслаблі... Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Сцягнуцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Штаніна пасцягвалася ў зборкі і стала такая вузкая, што не тое каб нага — рука не магла пралезці. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учатыро́х, прысл.

У колькасці чатырох асоб (асобна пра мужчын або пра жанчын). Недзе, за некалькі вёрст, быў пажар, — ружовы промень ледзьве трапятаўся на чорным небе. Алесь падышоў [да пажарнага склада]. Каля помпы стаялі ўчатырох. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дактара́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Педантычна павучальны, катэгарычна (пра тон, манеру гаварыць).

[Ад лац. doctoralis — уласцівы настаўніку, вучонаму.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́церушыцца, ‑шыцца; зак.

Разм. Вытрасціся, высыпацца (пра што‑н. дробнае, сыпкае).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкле́іцца, ‑клеіцца; зак.

Аддзяліцца, адстаць (пра што‑н. прыклеенае). Марка адклеілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднагало́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адну галаву. Аднагаловы арол (пра герб).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаскладо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе адзін склад (пра слова).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпаро́цца, ‑порацца; зак.

Адарваўшыся па шве, аддзяліцца (пра што‑н. прышытае).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)