ДЭФЛАРА́НТЫ,

хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюць для знішчэння кветак раслін з мэтаю папярэджання іх плоданашэння. Апрацоўку Д. праводзяць у гасп. мэтах або для абмежавання і прадухілення пашырэння непажаданых відаў раслін.

т. 6, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯЗЮ́ЛІНЫ СЛЁЗКІ,

народная назва некат. кветкавых травяністых раслін, звычайна з родаў пальчатакарэннік, ятрышнік, тайнік і інш. сям. ятрышнікавых, якія маюць на лісці і пялёстках цёмныя плямы або кропкі, крапіны.

т. 7, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЛЬКА (франц. calque),

празрыстая папера або тканіна, якія выкарыстоўваюцца ў чарчэнні; копія чарцяжа або малюнка на такім матэрыяле. Прызначана для капіравання чарцяжоў тушшу і для атрымання з іх святлакопій.

т. 7, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМФАРАНО́СНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

расліны, якія маюць камфарны эфірны алей, гал. кампанент якога — камфора. Да К.р. належаць базілік, камфоравае дрэва, піхта сібірская (з яе ігліцы атрымліваюць барнілацетат, які перапрацоўваюць у камфару).

т. 7, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАЗМІ́НЫ (ад грэч. marasmos знясіленне, згасанне),

таксічныя рэчывы (альдэгіды, аміяк і інш.), якія выдзяляюць многія мікраарганізмы. Напр., тыя, што насяляюць лясны подсціл, верхнія слаі глебы. Прыгнечваюць дзейнасць вышэйшых раслін.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОЛІТЭМАТЫ́ЗМ (ад полі... + тэма),

прынцып пабудовы муз. твора на дзвюх ці больш муз. тэмах, якія могуць проціпастаўляцца або супастаўляцца ў працэсе муз. развіцця. Выкарыстоўваецца ў санатнай і інш. формах.

т. 12, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САВЕ́ЦКАЯ А́РМІЯ,

афіцыйная назва ў 1946—91 Узброеных сіл СССР (акрамя ВМФ, Пагран. і Унутр. войск, якія ў склад Савецкай Арміі не ўваходзілі). Да лют. 1946 называлася «Чырвоная Армія».

т. 14, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ларне́т ’род манокля ў аправе’, ’складныя акуляры з ручкай’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (79), з рус. мовы. Зах.-бел. дыялектны варыянт лёрнэт — з польск. lornet(k)a. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц. lorgnette ’аптычнае прыстасаванне для назірання прадметаў, якія знаходзяцца збоку’ < lorgner ’глянуць, паглядзець’ (Фасмер, 2, 520; Слаўскі, 4, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ставень ’расліна ластавень, Vincetoxicum officinale Mnch.’ (Касп.). Укр. ластовень, ласточнік ’тс’, ’ватачнік сірыйкі, Asclepias syriaca’, рус. ластовень ’тс’, ст.-чэш. lastovičntk, славац. vlaštovnik, харв. lastovičnjak. У выніку намінацыі з ⁺ластаўчыны корань, параўн. рус. корень ластовичный, харв. lastavičji koren, ням. Schwalbenwurtz, якія з лац. Hirundinaria radix. Да ластаўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ндзіца, лэндыця, лэндыца, лындыця ’кліны пад пахамі ў кашулі’ (Сакал.), лендыцы, лэндвіцы ’тс’ (Тарн.). Відавочна, з лентица, параўн. ст.-рус. лентий, лентие ’шырокая стужка тканіны’, ’ручнік’, а таксама рус. ленда ’стужка’, якія са с.-грэч. λέντιον ’стужка льняной тканіны’ < нар.-лац. *lenteum, лац. linteum ’палатно’ (Фасмер, 2, 482).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)