папрысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прысесці — пра ўсіх, многіх.
2. Прысядаць некаторы час. Грыша папрысядаў,.. зрабіў прабежку на месцы, як фізкультурнік, і палез у ваду. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Разм. Праводзіць час, робячы што‑н.; займацца чым‑н. (ужываецца пераважна ў пытальных сказах). [Бруй:] — Здароў, Саўка! Што ты парабляеш там? Колас. [Надзя:] І што ж вы цяпер парабляеце? Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Праводзіць час, седзячы дзе‑н. Міканор з Іванам калі і паседжваюць, бывае, цяпер удваіх, то ўспамінаюць.. [Нічыпара] добрым словам і нават адчуваюць, што некага ім не хапае. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
1. Прыгатаваць смажаннем. [Стрыбульскі:] Можа сала пасмажыць? Я загадаю. Мігам зробяць. Мележ.
2. каго-што. Сасмажыць усё, многае або ўсіх, многіх.
3. і без дап. Смажыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Сыкаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.
Разм.
1. Спытаць пра цану чаго‑н., прыцаніцца. — Купіў, не купіў, а патаргаваць можна, — у тым жа вясёлым тоне адказаў Янка. Колас.
2. Таргаваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрашча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак.
Разм. Трашчаць некаторы час. — Са школы адразу ж — на цаліну, ураджай убіраць. Вярнуўся адтуль — гэтага казла сабе купіў. Патрашчаў ім, пакатаўся, а цяпер вось ён стаіць, чакае... Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патурбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.
Паклапаціцца аб кім‑, чым‑н. [Дзед:] — Вы, брыгадзіры, патурбаваліся б, каб хлопцаў кармілі лепей. Шамякін. Калі толькі ў час патурбавацца аб кармах, то зіма пройдзе ў поўным дастатку. Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Час ад часу, злёгку храпці. Старожка ўжо злёгку пахрапвала ў кухні на печы, а Лабановіч усё яшчэ не лажыўся. Колас. Андрэй са смакам пахрапвае, лежачы на спіне. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чым.
Разм. Шморгаць некаторы час. Ваўчок адвёў позірк убок і пашморгаў кончыкі абвіслых, рудаватых вусоў. Хадкевіч. — Ну, — пашморгаў вострым носам местачковец, — чакаць мне няма калі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)