Кулі́сак ’сноп, абмалочаны не да канца’ (Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. kūlys ’звязка, сноп доўгай саломы’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 14–15).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́халь ’невялікі кубак’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Жд. 3, З нар. сл., Гарэц., Др.-Падб.). Гл. куфель.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кышпало́ць ’перапёлка’ (Нар. лекс.). Другая аснова гэтага складанага слова, відаць, аднаго паходжання з перапіл (< *ре!!!реlъ), ’Першая да кыш (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кія́х ’пачатак кукурузы, кукуруза’ (ТСБМ, Выг., Некр., Янк. Мат., Мат. Гом., ТС, Сержп. Грам., Нар. лекс., Жыв. сл.). Гл. кіяк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лавэр ’вялікі непарадак’ (ушац., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, звязана з фін. levaperä, параўн. jättää leväperän ’запускаць, адносіцца неахайна’, leväperäinen ’неакуратны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лагані́ць ’многа гаварыць попусту, абы-што’ (дзярж., Нар. сл., КТС, Л. Калюга), відавочна, запазычана з літ. lāginti ’нагаварыць (усялякіх небыліц)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жбанкі, жбано́чкі ’гарлачыкі жоўтыя, Nuphar’ (Кіс., Сл. паўн.-зах.; Нар. лекс., 217). Як і гарла́чык (гл.), паводле формы (Нас., 153).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здайна́ ’нагбом’ (слонім., Нар. лекс.). З + р. скл. назоўніка *dojьnъ/o, з якім звязаны вытворныя даёнка, дайніца ’пасудзіна для даення’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пекані́на (пікані́на) ’спякота, гарачыня’ (міёр., Нар. словатв.) — утварэнне з суф. ‑анін‑а з адцягненым, злёгку экспрэсным значэннем ад пе́кці ’пячы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пла́вам, пла́вом ’уплаў’ (драг., З нар. сл.). Прыслоўе ў форме Тв. скл. назоўніка плаў (гл.), як пешшу, пехатой, (сваім) ходам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)