Віславухі ’з абвіслымі вялікімі вушамі’ (БРС, КТС, Мядзв., Нас., Касп., Сцяшк.). Укр. вислоу́хий ’тс’, рус. вислоухий: алан. ’глухі’, перм., арханг., кастр., варон., паўдн.-сіб. ’вялы, павольны, някемлівы, нярупны, няўважлівы’. Усходнеславянскае. Да ві́слы (гл.) і ‑ву́хі (гл. вушы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́нка ’загана, недахоп; строгая вымова’ (Нас.). Гэта слова, паводле яго семантыкі, наўрад ці можа з’яўляцца памяншальнай формай ад га́на (параўн. ган, гл.). Хутчэй трэба меркаваць, што яно — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны суфіксам ‑к(а). Параўн. дзеяслоў ганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гру́каць ’грукаць’ (БРС), дыял. грю́каць (Нас.). Рус. дыял. гру́ка́ть, грю́кать, укр. грю́кати, гру́каты. Параўн. балг. гру́кам ’рохкаць’ і г. д. Прасл. *grukati — дзеяслоў гукапераймальнага паходжання. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 154–155. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́кі ’дзякуй’ (Нас.). Параўн. ст.-бел. дяка ’падзяка, удзячнасць’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.), укр. дя́ка ’падзяка’. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dzięka, dzięki ’тс’ (с.-в.-ням. danc). Гл. Слаўскі, 1, 204; Фасмер, 1, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дубальто́вы ’падвойны’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dubeltowy ’падвойны’ (а гэта, паводле Брукнера, 101, з ням. dupel ’тс’; хутчэй, аднак, з ням. doppelt ’тс’; падрабязней гл. пад ду́бальт).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуба́сіць ’дубасіць’ (БРС), ’біць друкамі, палкай’ (Нас.), ’вельмі моцна біць’ (Касп., Шат.), ’моцна ісці (пра дождж); гучна ісці, цікаць (пра гадзіннік): сячы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дуба́сить ’біць’, укр. дуба́сити. Магчыма, да дуб (гл.), пераносна ’палка, дручок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Завы́ек ’патыліца’ (Нас.), завы́к (Касп.; форма завы́ск у Касп., відаць, памылка замест завы́ек). Рус. смал., цвяр., пск., калуж. завы́ек, польск. дыял. zawyjek ’тс’. Утворана ад выя ’шыя’ (гл.) з конфіксам за‑ек, магчыма, яшчэ ў ст.-рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збратдзеці ’дваюрадныя стрыечныя браты, сёстры’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Зрашчэнне дакладна перадае значэнне (стрый — брат бацькі): дзеці братоў. З‑, відаць, указвае на паходжанне, брат можна тлумачыць як стары р. скл. мн. л. слова брат (’з братоў дзеці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звага́ ’спрыт, спраўнасць’ (Нас.) Рус. смал. зва́га ’павага’, укр. зва́га ’рашучасць, смеласць’. Як і адвага (гл.), павага, увага да кораня вага (гл.) з прэфіксам з‑, хутчэй назоўнік на базе прэфіксальнага дзеяслова зважаць ’звяртаць увагу’ з чаргаваннем зычнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зла́шча ’асабліва’ (Бяльк., Шат., Абабурка, Дыял.), звла́шча ’быццам бы’ (Нас.). З польск. zwłaszcza ’з асаблівым улікам, перад усім, тым больш’ яшчэ ў ст.-бел., дзе звлаща (Гіст. лекс., 90, 93) і злаща (1598 г. Булыка, Запазыч., 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)