зараўна́ць, зараўнава́ць, зараўно́ўваць ébnen vt, glätten vt, gléichmachen аддз. vt;

зараўна́ць я́му éine Grúbe [ein Loch] zúschütten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СНЕГІРО́Ў Іван Міхайлавіч (4.5.1793, Масква — 21.12.1868),

рускі этнограф, фалькларыст, археолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1814), з 1826 праф. у ім. Сабраў, пракаменціраваў і апублікаваў багаты матэрыял па рус. лубачных малюнках, прыказках і прымаўках. Апісаў рус. нар. святы і абрады, з выкарыстаннем для параўнання слав. і зах.-еўрап. крыніц, найб. поўна — бел. этнагр. друкаваныя і рукап. матэрыялы, якія дасылалі яму В.​Р.​Анастасевіч, В.​М.​Бадзянскі і інш. Асабліва многа каштоўных звестак, сабраных па анкеце З.​Я.​Даленгі-Хадакоўскага студэнтамі Віленскага ун-та, перадаў яму І.​М.​Лабойка. Сябраваў з Даленгам-Хадакоўскім, кансультаваўся з ім па пытаннях гісторыі, этнаграфіі і фальклору бел. народа, карыстаўся яго архівам. Багаты матэрыял па этнаграфіі, гісторыі і фальклоры Беларусі змясціў у працы «Рускія простанародныя святы і прымхлівыя абрады» (вып. 1—4, 1837—39).

Літ.:

Ивановский А. И.​М.​Снегирев и дневник его воспоминаний, 1821—1865. СПб., 1871;

Пыпин А.Н. История русской этнографии. Т. 1. СПб., 1890.

Л.​А.​Малаш.

т. 15, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

слі́пер

(ад англ. sleep = спаць)

той, каго прыводзяць у гіпнатычны стан з мэтай унушыць яму пэўныя адчуванні, выклікаць гатоўнасць да пэўных дзеянняў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

АПРАЎДА́ННЕ,

прызнанне судом падсуднага невінаватым у прад’яўленым яму абвінавачанні. Апраўдальны прыгавор выносіцца ў выпадках, калі не ўстаноўлены факт злачынства, у дзеяннях падсуднага адсутнічае склад злачынства або не даказаны яго ўдзел у злачынстве. Пры апраўданні суд павінен неадкладна вызваліць падсуднага з-пад варты, калі ён быў да гэтага арыштаваны.

І.​І.​Пацяружа.

т. 1, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЯМАГНЕ́ТЫК,

рэчыва, якое намагнічваецца ў напрамку, процілеглым знешняму магн. полю. Пад уздзеяннем поля кожны атам Д. набывае магн. момант, прапарцыянальны полю і накіраваны насустрач яму (гл. Дыямагнетызм; пры адсутнасці знешняга поля Д. немагнітны). Д. з’яўляюцца інертныя газы, азот, вадарод, вісмут, цынк, медзь, золата і інш. элементы, многія арган. і неарган. злучэнні.

т. 6, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАДМ,

у грэчаскай міфалогіі заснавальнік г. Фівы. Сын фінікійскага цара Агенора, муж Гармоніі. Паводле загаду дэльфійскага аракула і на ўказаным ім месцы пабудаваў крэпасць Кадмею (будучыя Фівы), дзеля чаго яму давялося забіць свяшчэннага дракона, з зубоў якога выраслі заснавальнікі самых знатных фіванскіх родаў. Стараж.-грэч. традыцыя прыпісвала К. вынаходніцтва грэч. алфавіта.

т. 7, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКАНО́МІКС,

эканамічная тэорыя; частка эканамічнай навукі, якая вывучае тэарэт. асновы эканам. працэсаў. Тэрмін увёў у навук. ўжытак англ. вучоны-эканаміст А.Маршал замест ранейшага паняцця палітычнай эканоміі і надаў яму больш практычную накіраванасць. Прадмет Э. — тэорыя попыту і прапановы, устанаўленне рыначнай раўнавагі, рыначнай. канкурэнцыі, увядзенне вытворцаў і спажыўцоў на рынак.

т. 18, кн. 1, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пластма́са

[ад пласт(ычная) + маса]

матэрыял, створаны на аснове прыродных і сінтэтычных высокамалекулярных злучэнняў, які лёгка фармуецца пры награванні, а потым устойліва захоўвае наданую яму форму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэнісі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ігрок у тэніс. — Калі думкі тэнісіста лунаюць па-за кортам, яму цяжка разлічваць на поспех, — у тон яму адказвала Валя, чакаючы, што Павел зразумее намёк і раскажа пра свае турботы. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яго́,

1. Р і В склон ад асабовых займеннікаў ён і яно. Вера разумела яго [Сымона] і спачувала яму. Зарэцкі.

2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць яму. Яго сям’я. Яго кнігі. □ Яго [Навасада] мары ўвачавідкі ажыццяўляліся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)