ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАНЧО́ШНА-ТРЫКАТА́ЖНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «КІМ» Створана ў 1931 у Віцебску як панчошна-трыкатажная ф-ка імя КІМ (Камуніст. інтэрнацыянала моладзі). У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Ульянаўск (Расія). Адноўлена ў 1945, рэканструявана. З 1986 камбінат, з 1994 акц.т-ва «КІМ» («Класіка індустрыі моды»). Асн. вытв-сці: швейна-вязальная і фарбавальна-аддзелачная, цэхі рамонтна-мех., парасілавая гаспадарка, электрацэх, трансп.цэх, мех. майстэрні. Асн. прадукцыя (1996); панчошна-шкарпэткавыя вырабы (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя) з натуральнай і сінт. пражы, верхні трыкатаж і бялізна з сінт. і штучных нітак. Выпускае больш за 25% панчошна-шкарпэткавых вырабаў у Беларусі (26 млн. пар у 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАСІ́НСКАЯ КЕРА́МІКА,
ганчарныя вырабы майстроў з в. Дарасіно Любанскага р-на Мінскай вобл. Промысел вядомы з 18 ст., росквіту дасягнуў у канцы 19—1-й пал. 20 ст. Тут выраблялі кухонны, сталовы, тарны посуд з гліны светлага ці шэра-чорнага колеру, глазуравалі празрыстай ці зялёнай палівай. Формы вырабаў светлага ці светла-чырвонага колеру ўпрыгожвалі прамымі і хвалістымі выціснутымі або ангобнымі паяскамі. Бытаваў таксама чорназадымлены посуд. У 1930—40-я г. працавала ганчарная арцель, цяпер — ганчарны цэх (майстры М.Прышчэпа, М.Філіпеня, В.Юхневіч). Традыцыі Д.к. прадаўжаюць таксама ў ганчарнай майстэрні пры Любанскім раённым цэнтры культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКМЕІ́ЗМ (ад грэч. akme найвышэйшая ступень чаго-н., росквіт),
мадэрнісцкая плынь у рас. паэзіі 1910-х г. Супрацьпастаўляўся сімвалізму з яго адрывам ад рэальнага жыцця і імкненнем да містычнага, незразумелага. Сярод тэарэтыкаў і прыхільнікаў акмеізму — М.Гумілёў («Спадчына сімвалізму і акмеізм», 1913), С.Гарадзецкі («Некаторыя плыні ў сучаснай рускай паэзіі», 1913), В.Мандэльштам, Г.Ахматава і інш., якія дэкларавалі канкрэтна-пачуццёвае ўспрыняцце і адлюстраванне свету, паэтызавалі мінулую культуру і біял. пачатак у чалавеку (адсюль другая назва акмеізму — адамізм, ад імя Адам), выступалі за вяртанне слову яго першапачатковага, не сімвалічнага, сэнсу. Акмеісты аб’ядналіся ў «Цэх паэтаў» (1911 — 14; 1920—22), выдавалі час. «Гиперборей» (1912—13), альманахі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Дімя С.М.Кірава (МаАЗ). Пабудаваны ў 1932—35 у Магілёве як аўтарамонтны з-д. У 1940—41 пераабсталяваны ў авіяматорны. У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Самара. У 1944 на базе б. аўтарамонтнага з-да ўтвораны з-д № 795 Мін-ва авіяцыйнай прам-сці СССР, які ў 1946 пераўтвораны ў лакамабільны з-д. З 1956 з-д пад’ёмна-трансп. абсталявання па выпуску эл.-маставых кранаў. З 1966 МаАЗ у вытв. аб’яднанні «БелаўтаМАЗ». З 1976 працуе сталеліцейны цэх. Асн. прадукцыя (1999): скрэперы самаходныя, аўтапаязды, аўтасамазвалы, аўтапагрузчыкі, аўтабетоназмяшальнікі, смеццявозы, бульдозеры.
Магілёўскі аўтамабільны завод. Зборка самазвальнага аўтапоезда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНА-ФУРНІТУ́РНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1928 у Мінску як арцель «Чырвоны металіст», дзе выраблялі падковы, цвікі, рамантавалі ложкі і інш. Мела цэхі: кавальскі, бляшаны, цвіковы, слясарныя. У Вял.Айч. вайну разбурана. Пасля вайны адноўлена, вырабляла ложкі, цвікі, дзіцячыя каляскі, веласіпеды, санкі. У 1956 арцель ператворана ў з-д «Металавырабаў». З 1958 у новым корпусе працуе пластмасавы цэх і гальванічны ўчастак. З 1963 фурнітурна-мех.з-д, з 1965 сучасная назва. У 1977 з-д рэканструяваны. З 1993 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): пластмасавая засцежка «Маланка», метал. і пластмасавая фурнітура для абутку і галантарэі (спражкі, аздабленні, ручкі і замкі для сумак, каблукі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Пабудаваны ў 1952—56 у г.Рэчыца Гомельскай вобл. як камбінат па вытв-сці каналізацыйных труб. У 1971 перайменаваны на Рэчыцкі керамічна-трубны з-д. У 1971—91 у Гомельскім вытв. аб’яднанні па выпуску буд. матэрыялаў. З 1991 сучасная назва. Сыравіна — гліна радовішча Гарадок (Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.), часткова прывазная. Структура прадпрыемства ўключае: гал. вытворчы цэх (участкі па вытв-сці керамічнай цэглы і каналізацыйных керамічных труб); дапаможныя цэхі — рамонтна-механічны, рамонтна-будаўнічы, аўтатранспартны; парасілавую — газавую гаспадарку; кар’ер Гарадок. Асн. прадукцыя (2001): трубы каналізацыйныя керамічныя (дыяметр 300, 200, 150 мм), цэгла керамічная паўнацелая (маркі 150, 100, 75), паслугі насельніцтву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Утвораны ў 1944 у г.Скідзель Гродзенскага р-на як райпрамкамбінат на базе прамысл. арцелі. У 1945 далучаны цагельныя з-ды «Міхайлаўка» і «Луна», у 1954 — лесазавод «Азёры», у 1963 — кафляныя цэхі «Агароднікі» і «Астрына», цагельны з-д «Догі» і вапнавы з-д «Ішчална», у 1964 — быткамбінат. У 1966 пасля рэарганізацыі ўсе майстэрні перададзены райбыткамбінату. З 1975 — сучасная назва. У 1990—91 уваходзіў у склад Ваўкавыскага ВА «Будматэрыялы». На 2001 у камбінаце працуюць лесацэх і цэх гумава-тэхн. вырабаў (часова закансерваваны). Асн. прадукцыя: піламатэрыялы, сталярныя і паганажныя вырабы, драўляная скрынкавая тара, паліцы драўляныя для даспявання і захоўвання сыроў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
недада́ць, ‑дадам, ‑дадасі, ‑дадасць; ‑дададзім, ‑дадасце, ‑дададуць; зак., што і чаго.
Даць, выдаць менш, чым належыць. Недадаць пяць рублёў.// Вырабіць, выпусціць на якую‑н. колькасць менш, чым было запланавана. Цэх недадаў сто матораў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Разм. Будуючы, расшырыць па плошчы. — Фабрыка была малюсенькая, цесная, недзе было павярнуцца.. Але праз два гады прыбудавалі адзін цэх, і быў план разбудаваць нанава ўсю фабрыку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ладавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да соладу (у 1 знач.). Соладавы цукар.// Які з’яўляецца соладам. Соладавы раствор.// Прыгатаваны з соладам. Соладавы пернік. Соладавыя дрожджы.// Які мае адносіны да вытворчасці соладу. Соладавы цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)