Добраахвотна пазбавіць сябе чаго‑н., адмовіцца ад чаго‑н. на карысць каго‑, чаго‑н. І ўжо сама гэтая бескампраміснасць і паслядоўнасць у адстойванні сваіх намераў, немагчымасць паступіцца самай малой часцінкай праўды, схібіць хоць бы ў прыватных рэчах пэўным чынам гарантуюць лірычнага героя ад дробязнасці.Бугаёў.Для блізкага чалавека Іван можа нават і паступіцца чым-небудзь, а калі гэты чалавек яшчэ хоць трохі для чаго карысны, то яму Тхорык можа і зорку з неба дастаць.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бажба́, ‑ы, ж.
Клятва імем бога. Хоць бацька мой таксама кляўся-бажыўся, што качаргі і ў вочы не бачыў, але Райскі не даў яму веры і са школы яго вытурыў — за зладзейства і .. бажбу.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анідзе́, прысл.
Разм. Нідзе, зусім нідзе. Анідзе, хоць свет прайдзі ты, такога хараства не ўбачыш.Дубоўка.Анідзе нас так не сустракалі На дарогах вёскі і бары, Як перад азёрамі ў Тракаі Замка старажытнага муры.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абжы́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць абжытага. І хоць падлога была чыста вымытая, грубка пабеленая, а на вокнах віселі паркалёвыя фіранкі — тут не было той абжытасці, якая стварае ўтульнасць, вабіць адпачыць, крыху забыцца на дзённыя турботы.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і падмаладзіць. Сёння замест звычайных светлых валасоў у яе былі рыжыя. Здаецца, гэта яшчэ больш памаладзіла жанчыну, хоць яна і без таго была маладая.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахарашэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць прыгожым, прыгажэйшым. [Аленка] заметна падрасла і яшчэ пахарашэла, хоць і без таго была прыгожанькая дзяўчынка.Колас.[Зыбін:] — Горад за гэтыя два гады, што я не быў дома, яшчэ разросся, пахарашэў.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр.да пляваць.
•••
Плюнуць у твар — зняважыць каго‑н.
Раз плюнуць — зрабіць што‑н. вельмі лёгка, без намагання.
Хоць ты ў вочы плюнь — аб немагчымасці пазбавіцца ад назойлівасці каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Спазніцца, марудзячы; не зрабіць чаго‑н. своечасова. Машкін яшчэ больш намогся, каб паўзці хутчэй, бо яму здалося, што калі хоць крыху прамарудзіць, то ракета ўпадзе проста яму на плечы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распраста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зрабіцца простым, роўным, разагнуцца. Вожык зноў заварушыўся, хустачка распрасталася і накрыла яго ўсяго.Васілевіч.// Напружыўшы мышцы, выпрастацца, расправіцца. Як сагнецца [стары], дык хоць ты разгінай яго, ніяк распрастацца не можа.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)