асноўнае тактычнае падраздзяленне ва ўзбр. сілах большасці дзяржаў, у т. л. Рэспублікі Беларусь. Р. бываюць стралк. (мотастралк.), пяхотныя (мотапяхотныя), танк., сапёрныя, аўтамаб., марской пяхоты, штабныя і інш. Можа ўваходзіць у склад батальёна або быць асобнай (напр., радыётэхн. Р. ў складзе палка). У сухап. войсках Р. складаецца з упраўлення і некалькіх узводаў; мае на ўзбраенні аўтам.стралк. зброю, гранатамёты, зенітныя сродкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры і інш.
Упершыню Р. створаны ў канцы 15 — пач. 16 ст. ў наёмных арміях зах.-еўрап. дзяржаў (гл.Наёмніцтва). У 17—18 ст. у кавалерыі Р. заменена эскадронам, у артылерыі ў 19 ст. — батарэяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗІДЭ́НЦЫЯ ПРЭЗІДЭ́НТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬу Мінску.
Узводзілася ў 1939—41, завершана ў 1947 (арх. А.П.Воінаў, У.М.Вараксін) як будынак ЦККПБ. З 1992 тут размяшчаўся Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь, з 1996 сучасная назва. Цэласны 6-павярховы аб’ём пастаўлены на масіўны гранітны (чырвоны) цокаль. Будынак па перыметры апрацаваны прафіляванымі лапаткамі і ўвянчаны простым магутным атыкам. Упершыню ў краіне выкарыстаны зборныя жалезабет. пліты для перакрыццяў. У 1976 да цэнтр. аб’ёму прыбудаваны правае, у 1986 — левае крылы, у 1988 — аб’ём, які злучыў іх з боку вул. Кірава (арх. П.Кракалёў); яны паўтарылі кампазіцыю цэнтр. аб’ёму.
А.А.Воінаў.
Будынак Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГО́Н ПАВЕ́ТРАНАГА СУ́ДНА,
злачынства міжнар. характару. У Рэспубліцы Беларусь упершынюсамаст.крымін. адказнасць за У.п.с., а таксама за незаконны захоп паветр. судна з мэтай яго ўгону была прадугледжана Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 11.4.1973. КК Рэспублікі Беларусь аб’яднаў гэтыя злачынствы з угонам чыг. рухомага саставу або воднага судна (арт. 311). Угон трансп. сродку ўяўляе сабой устанаўленне над ім гвалтоўнага або негвалтоўнага кантролю, які дае ўгоншчыку магчымасць распараджацца ім у сваіх мэтах. Гэтыя злачынствы, учыненыя арганізаванай групай або калі яны мелі сваім вынікам цяжкія наступствы (смерць або пакалечанне людзей, нанясенне вял. матэрыяльнай шкоды), караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 ад 15 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УЗЫХО́Д»,
серыя сав. шматмесных касм. караблёў для палётаў па каляземнай арбіце. Па праграме «У.» вырашаліся задачы адпрацоўкі ўзаемадзеяння членаў экіпажа ў палёце, вывучаліся магчымасці работы чалавека ў адкрытым космасе, праводзіліся навук. і медыка-біял. даследаванні і тэхн. эксперыменты.
«У.» складаўся са спускальнага апарата з сістэмай мяккай пасадкі, тармазной рухальнай устаноўкі і прыборнага адсека. «У.-2» меў шлюзавы адсек. Макс. маса «У.» 5,68 т. У 1964—65 здзейснены палёты 2 караблёў «У.» з 5 касманаўтамі. Упершыню здзейснены палёт экіпажа (У.М.Камароў, К.П.Феакцістаў, Б.Б.Ягораў, 1964) і першы выхад чалавека ў адкрыты космас (А.А.Лявонаў 1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЦЁСАЎ (сапр.Вайсбейн) Леанід Восіпавіч
(21.3.1895, г. Адэса, Украіна — 9.3.1982),
расійскі артыст эстрады, спявак. Нар.арт.СССР (1965). З 1911 выступаў на эстрадзе, з 1921 адначасова ў аперэце. З 1929 кіраўнік і саліст, а таксама дырыжор і канферансье створанага ім першага сав. джазавага калектыву «Тэа-джаз» (з 1948 Дзярж.эстр. аркестр Расіі), з якім У. упершыню выканаў многія песні сав. кампазітараў. Яго выкананню ўласцівы лірызм, грамадзянскасць, жыццялюбства. З джазавым калектывам зняўся ў кінафільме «Вясёлыя хлопцы» (1934). Аўтар кніг «З песняй па жыцці» (1961), «Дзякуй, сэрца!» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ЛАРЫ (Hillary) Эдмунд Персіваль (н. 20.7.1919, г. Окленд, Новая Зеландыя),
альпініст, палярнік, грамадскі дзеяч. У 1953 разам з Н.Тэнцынгам выканаў першаўзыходжанне на Джамалунгму. У 1955—58 кіраваў групай новазел. даследчыкаў у складзе Трансантарктычнай экспедыцыі краін Брытанскай садружнасці, дасягнуў Паўд. полюса (1958). У 1960—61 узначальваў экспедыцыю ў Гімалаях па вывучэнні працэсаў акліматызацыі ва ўмовах доўгатэрміновага знаходжання на вял. вышынях; у 1967 зрабіў першаўзыходжанне на г. Гершэль (Антарктыда, выш. 3335 м); у 1977 у часе экспедыцыі па р. Ганг упершыню падняўся да яе вытокаў. Займаецца арганізацыяй буд-ва школ, бальніц, аэрадромаў для шэрпаў, у т. л. на ўласныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЭ́ВІЧ Вадзім Аляксандравіч (27.10.1872, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 26.2.1963),
расійскі вучоны-медык; адзін з пачынальнікаў сучаснай эферэнтнай тэрапіі. Д-р медыцыны (1902), праф. (1915). Чл.Т-варус. урачоў (1902). Скончыў С.-Пецярбургскі ун-т (1895) і Ваенна-мед. акадэмію (1899), у якой і працаваў (з 1912 заг. кафедры, з 1917 в.а. нач. акадэміі). У 1917 нач.Гал. ваенна-сан. ўпраўлення рас. арміі. У 1929—34 арганізоўваў мед. службу ў Індакітаі (В’етнам, Лаос, Камбоджа). З 1946 у ЗША. Навук. працы па бактэрыялогіі і заразных хваробах. Упершыню ў Расіі ажыццявіў эксперым. цэнтрыфугавы плазмафарэз крыві (з М.К.Розенбергам, 1913).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праясне́ць, ‑ее; зак.
1. Стаць ясным, выразна бачным. Стары працёр хустачкай вочы, абгладзіў вусы, вочы праяснелі.Шынклер.
2. Стаць спакойным, вясёлым, прыветлівым. Твары суседніх жанчын неяк раптоўна, на адно імгненне, праяснелі ўсмешкай.Пестрак.
3. Стаць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). Думкі праяснелі./убезас.ужыв.Сухі, гарачы махорачны дым востра заказытаў у носе, і неяк адразу праяснела ў галаве.М. Стральцоў.
4. Вызваліцца ад хмар, прасвятлець. Упершыню пасля некалькіх дажджлівых дзён неба праяснела.Жычка.//безас. Распагодзіцца. Прыпарыла, на яснае неба пасунулася хмара, прайшоў дожджык. Зноў праяснела.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Катлава́н ’катлаван’ (ТСБМ, БРС). Фасмер (2, 353) рус.котлова́н ’вялікая яма для закладкі фундамента’ лічыў цёмным словам. Трубачоў, у дадатках да слоўніка Фасмера, мяркуе, што яно звязана са словам котёл і рознымі варыянтамі ад колдо́бина. Шанскі (2, К, 359) лічыць котлован уласна рус. словам. Упершыню сустракаецца ў крыніцах канца XIX ст.; як антрапонім (Котлован) у XVI ст. У сучасным значэнні вядома ўжо ў Даля. Паводле Шанскага, там жа, слова з’яўляецца суфіксальным утварэннем ад прыметніка котловый (які паходзіць ад слова котел). Бел.катлава́н, укр.котлова́н, мабыць, з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кату́рн ’катурн’ (ТСБМ, БРС). Рус.кату́рны ’абутак антычных артыстаў’, укр.кот́урни, польск.koturny, чэш.kothurny, балг.коту́рна і г. д. У бел. мове, магчыма, непасрэднае запазычанне з рус. мовы. У рус. мове слова з’явілася ў канцы XVIII ст. (упершыню адзначаецца ў слоўніку ў 1803–1804 гг.). Паводле Шанскага, 2, К, 360, запазычанне з лац. або грэч. мовы. Параўн. ст.-грэч. назву κόθορνος ’высокі паляўнічы бот’, потым ’высокі абутак трагічных акцёраў’ (адсюль лац.cothurnus ’тс’). Гл. яшчэ Encyklopedie antiky. — Academia, Praha, 1974. с. 313; Lexikon der Antike. — Leipzig, 1979, с. 296–297.