клуб

(англ. club)

грамадская арганізацыя, якая праводзіць культурна-асветную, спартыўную і інш. работу ў населеным пункце, на прадпрыемстве, а таксама памяшканне такой арганізацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гомеамарфі́зм

(ад гр. homoiomorphos = з такой жа формай)

узаемна адназначнае непарыўнае адлюстраванне адной тапалагічнай прасторы ў іншай, для якой павернутае адлюстраванне таксама непарыўнае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хара́л

[п.-лац. (cantus) choralis = харавое песнапенне]

1) рэлігійнае многагалосае песнапенне, распаўсюджанае пераважна ў пратэстантаў і католікаў;

2) музычная п’еса ў такой форме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

length [leŋθ] n.

1. даўжыня́;

5 metres in length5 ме́траў у даўжыню́

2. праця́гласць;

Films of this length are pretty rare. Фільмы такой працягласці даволі рэдкія.

at length

1) падрабя́зна;

We’ve discussed the subject at length previously. Мы падрабязна абмеркавалі гэтую тэму раней.

2) lit. нарэ́шце, урэ́шце

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Дырван, дирван ’аблога’. У такой форме гэта слова (запазычанае з літ. мовы) сустракаецца ў ст.-бел. помніках з XVI ст. Няпэўным, аднак, здаецца вывядзенне яго непасрэдна з літ. Крыніцай можа быць і польск. dyrwan (< літ.).

Дырва́н ’аблога’ (Гарб.). Гл. дзірва́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́пар ’труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку’, ’рэпрадуктар у выглядзе такой трубы’ (ТСБМ). Укр., рус., балг. ру́пор ’тс’, у іншых мовах адсутнічае. Праз рускую, у якой з XVIII ст., з нідэрл. rouper (вымаўляецца [rúper]) < rapen ’крычаць клікаць’ (Чарных, 2, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыбало́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбнай лоўлі, рыбалоўства. Рыбалоўны сезон. Рыбалоўны промысел. // Прызначаны для лоўлі рыбы. Рыбалоўныя снасці. Рыбалоўны флот. □ У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ры, нескл., м.

1. Палітычная партыя ў Англіі ў 17–19 стст., якая выражала інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вышэйшага духавенства і на аснове якой склалася партыя кансерватараў.

2. Член такой партыі або наогул кансерватар у Англіі.

[Англ. tory.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарфо́р, ‑у, м.

1. Штучна прыгатаваная мінеральная маса з высакаякаснай гліны белага колеру, з якой вырабляюць посуд, дэкаратыўныя рэчы, ізалятары і пад. Фарфор не з’яўляецца правадніком электрычнасці.

2. зб. Вырабы з такой масы. Выстаўка старадаўняга фарфору.

[Ад перс. фегфур.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хара́л, ‑а, м.

Рэлігійнае многагалосае песнапенне, якое атрымала асаблівае пашырэнне ў пратэстантаў і католікаў. А яшчэ праз хвіліну шматгалосы звонкі харал да самай столі напаўняў вялізную фізкультурную залу. Навуменка. // Музычная п’еса ў такой форме. Харалы Баха.

[Ад лац. (cantus) choralis — харавое (песнапенне).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)