БАРБЕ́С (Barbés) Арман (18.9.1809, г. Пуэнт-а-Пітр, в-аў Гвадэлупа — 26.6.1870),
французскі рэвалюцыянер. Член тайных арг-цый «Таварыства сем’яў» і «Таварыства пор года». За ўдзел у няўдалым паўстанні 12.5.1839 арыштаваны і засуджаны на пажыццёвае зняволенне. Вызвалены ў час рэвалюцыі 1848, абраны дэпутатам ад левых рэспубліканцаў. За ўдзел у дэманстрацыі 15.5.1848 супраць рэакц. палітыкі Устаноўчага сходу і стварэнне рэв. ўрада зноў засуджаны на пажыццёвае зняволенне. У 1854 амнісціраваны Напалеонам III, эмігрыраваў у Бельгію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пай, паю, м.
Доля, якая ўносіцца ў капітал якога‑н. таварыства кожным яго ўдзельнікам. Уступны пай. Кааператыўны пай. □ У брацтвы ўваходзілі цэхавыя майстры, гараджане, купцы і розны просты люд (доступ сюды быў вольны, трэба было толькі ўнесці пэўны грашовы пай).Шакун.
[Тур. pay — частка, жэрабя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКЦЫЯНЕ́РНАЯ КАМАНДЫ́ТА,
від кампаніі (таварыства), які спалучае элементы акцыянернага таварыства і камандытнага таварыства. Частка яго ўдзельнікаў (поўных кампаньёнаў), якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю ад імя акцыянернай камандыты, адказваюць па яе абавязацельствах усёй сваёй маёмасцю, а частка (камандытныя акцыянеры) маюць абмежаваную адказнасць — у памеры кошту сваіх акцый. Пашыраны ў малой і сярэдняй вытв-сці, гандлі, сферы паслуг. З’яўляецца пераходнай формай ад акц.т-ва.
Ствараюцца, як правіла, для атрымання вял. грашовых сродкаў ад рэалізацыі акцый. Засн. на калектыўнай форме ўласнасці. Маёмасць фарміруецца за кошт укладаў яго членаў. Спалучэнне прынцыпаў акц. і камандытных т-ваў у гасп. дзейнасці дае шэраг пераваг; высокая ступень адказнасці па абавязацельствах робіць акцыянерную камандыту надзейным партнёрам; канцэнтрацыя кіравання сярод абмежаванага кола асоб (поўных кампаньёнаў) забяспечвае дастатковую самастойнасць, свабоду і аператыўнасць у прыняцці рашэнняў; залучэнне капіталаў і інш. інвестараў спрыяе развіццю вытв-сці і павышэнню яе канкурэнтаздольнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ САЮ́З КУЛЬТУ́РНЫХ І ГАСПАДА́РЧЫХ АРГАНІЗА́ЦЫЙ, Цэнтрасаюз,
грамадска-паліт.арг-цыябел.нац. руху правацэнтрысцкага кірунку ў Зах. Беларусі. Створаны ў сярэдзіне 1930 у сувязі з выбарамі ў польскі сейм. Цэнтр. друкаваны орган — газ. «Беларускі звон». Стварэнне Цэнтрасаюза азначала раскол у бел.нац.-вызв. руху, які адбыўся ва ўмовах рэпрэсіўнай палітыкі «санацыйнага рэжыму» і распачатых рэпрэсій палітычных супраць бел. інтэлігенцыі ў БССР, а таксама курсу КПЗБ на фарсіраванне рэв. працэсу ў краі. Лідэры саюза Р.Астроўскі, А.Луцкевіч, Ф.Акінчыц, Я.Станкевіч лічылі адзіна магчымым шляхам культ.-нац. развіцця пошук кампрамісаў з урадам Ю.Пілсудскага. Пад арганізац. уплывам Цэнтрасаюза знаходзіліся Таварыства беларускай асветы, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні, Беларускае дабрачыннае таварыства, Беларускі студэнцкі саюз, інш.культ.-асв. т-вы і суполкі. Правал Цэнтрасаюза на выбарах у польскі сейм у ліст. 1930, узмацненне пазіцыйных рознагалоссяў прывялі да яго расколу ў пач. 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
komandytowy
komandytow|y
эк. камандзітны;
spółka ~a — камандзітнае таварыства
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТА» ў Латвіі,
культурна-асветнае таварыствабел. інтэлігенцыі ў 1924—36. Асн. мэты: гуртаванне бел. меншасці ў Латвіі, далучэнне яе да лат. і адначасова развіццё бел. культуры. Мела аддзелы ў Дзвінску, Лібаве, Люцыне. Па ініцыятыве «Беларускай хаты» створаны прыватная бел. школа, дзярж.бел. 2-гадовыя настаўніцкія курсы з інтэрнатам, 2-я гар. 6-класная бел. школа, прыватная дадатковая вячэрняя школа для дарослых, драм. студыя «Таварыства беларускага тэатра» ў Рызе, бел. дзіцячы сад у Дзвінску, б-кі і гурткі.