КУТУ́ЗАЎ Мікалай Васілевіч (н. 17.4.1926, Масква),
расійскі харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арг.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас У.Сакалова). З 1950 хормайстар, з 1954 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Акад. хору рус. песні Дзярж. тэлебачання і радыё Расіі. З 1975 выкладае ў Рас. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). Аўтар песень і харавых твораў. Апрацаваў для хору больш за 300 рус.нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПО́ВІЧ Мікола (Мікалай Мікалаевіч; н. 1.11.1948, в. Пугачова Брэсцкага р-на, цяпер у межах Брэста),
бел.паэт. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1970). Настаўнічаў, працаваў на радыё і тэлебачанні. З 1984 сакратар Брэсцкага абл.аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1994 працуе на Брэсцкай студыі тэлебачання.
Друкуецца з 1966. Зб-кі «Неад’емнае» (1982), «На кругі свае» (1986), «Мяжа надзеі» (1993) пра дабрыню, сяброўства, каханне, гісторыю роднага народа, клопат пра захаванне прыроды, складаныя праблемы сучаснасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПАЧЫ́НСКАЯ-АГА́РАК (Tropaczyńska-Ogarkowa) Вераніка (8.1.1908, г. Львоў, Украіна — 10.5.1957),
польская пісьменніца. У 1930-я г. настаўнічала каля Баранавіч, пасля Вял.Айч. вайны працавала ў друку і на радыё Польшчы. Аўтар аўтабіягр. рамана «Лясныя Долы» (1954) пра жыццё і рэв. барацьбу ў зах.бел. вёсцы, гіст. рамана «Салдаты Касцюшкі» (1952—56) і інш. На бел. мову яе раман «Лясныя Долы» пераклаў М.Лужанін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЮНЕ́С (Funès) Луі дэ (31.7.1914, г. Нант, Францыя — 27.1.1983),
французскі кінаакцёр. Працаваў у кабарэ, на радыё, тэлебачанні, т-ры. З 1945 у кіно. Талент коміка з шырокім выкарыстаннем прыёмаў буфанады і «фарсіраванай» мімікі раскрыўся ў фільмах «Тата, мама, служанка і я» (1954), «Не злоўлены — не злодзей» (1958), серыяле пра Фантамаса (1964—66), «Разявака» (1965), «Вялікая прагулка» (1966), «Замарожаны» (1969), «Скупы» (1980, і рэж. разам з Ж.Жыро), «Жандар і дзяўчаты-жандары» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЬМА́НАЎ Іван Ігнатавіч (5.9.1936, в. Каромка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 10.7.1993),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1983). Працаваў на прадпрыемствах Мінска, у газ. «Связист Белоруссии», у Мінскім абл. Доме нар. творчасці; у 1968—75 і з 1981 на Бел.радыё. Друкаваўся з 1960. У зб-ках апавяданняў «Дзень пачаўся» (1969) складаныя вытв. і асабістыя адносіны людзей. Аповесці «Зарыва ўначы» (1968), «Цагельня» (1976) пра маладых рабочых. Пісаў нарысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНА́ЙТЭД ПРЭС ІНТЭРНЭ́ШАНАЛ (ЮПІ; United Press International; UPI),
адно з найбуйнейшых інфарм. агенцтваў свету; камерцыйнае прадпрыемства ЗША. Створана ў 1958 у выніку зліцця агенцтваў Юнайтэд Прэс (1907) і Інтэрнэшанал Ньюс Сервіс (1909). Штаб-кватэра ў Нью-Йорку. Распаўсюджвае паведамленні друку і радыё, тэлефільмы навін, кабельныя тэлевізійныя праграмы, фотаматэрыялы для 6 тыс. карыстальнікаў. Інфармацыю ЮПІ на англ., араб., ісп. мовах прымаюць больш за 100 краін свету. Мае 230 замежных бюро.
латышскі і расійскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Латв. кансерваторыю (1944). З 1931 скрыпач арк. Ліепайскай оперы і філармоніі. З 1944 дырыжор Латв.т-ра оперы і балета, адначасова з 1947 сімф.арк.Латв.радыё; з 1952 2-і дырыжор Ленінградскага сімф.арк., адначасова ў 1961—68 кіраўнік сімф.арк. Ленінградскай філармоніі. З 1972 праф. Ленінградскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́Р АКАДЭМІ́ЧНЫ БЕЛАРУ́СКАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ І РА́ДЫЁ, Заслужаны акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Створаны ў 1931 пры Бел. радыёцэнтры з б. удзельнікаў Беларускай дзяржаўнай капэлы, Бел.нар. хору і выпускнікоў Бел.муз. тэхнікума. У 1940 аб’яднаны з Харавой капэлай Беларускай філармоніі. З 1990 акадэмічны. З 2001 заслужаны. У даваен. час прапагандаваў бел.нар. песенную творчасць, творы бел. кампазітараў, садзейнічаў стварэнню нац.хар. рэпертуару. У розны час хорам кіравалі М.Маслаў (1940—41), Л.Бен (з 1944), Р.Пукст (з 1949), І.Кліёнскі (хормайстар, 1949—79), А.Зелянкова (1950—63), з 1965 маст. кіраўнік і гал. дырыжор В.Роўда. Выканальніцкая манера калектыву адметная спалучэннем народнасці і акадэмізму, уменнем дасягаць яркай вобразнасці, захоўваць стыль і эпоху муз. твора. У рэпертуары творы сусв.хар. музыкі, у т. л. беларускай. Ажыццявіў фондавы запіс многіх (больш за 2000) сцэн., кантатна-аратарыяльных і хар. твораў бел. кампазітараў, апрацовак бел.нар. песень, у т. л. змешчаных у анталогіі «Беларускія народныя песні (для хору)» Р.Шырмы (т. 1—2, 1971—73) і інш. Сярод салістаў: Л.Каспорская, В.Прышчапёнак, Л.Кудзеля, Я.Кідуль, А.Лапіцкая, Р.Шытава, Н.Ясева і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Літ.:
Романовская Л.А. Хор Белорусского телевидения и радио. Мн., 1975.