газета, орган ЦККПЗБ. Выдавалася нелегальна з ліст. 1928 да жн. 1932 у Вільні на польскай мове. Асвятляла паліт. і эканам. становішча ў краіне. Выступала ў абарону інтарэсаў працоўных Зах. Беларусі. Выкрывала антынар. палітыку ўрада Польшчы, адмяжоўвалася ад згодніцкіх і нацыяналістычных партый і іх лідэраў. Выходзіла да 6 нумароў у год (вядомы 23 нумары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ СОЛЕВЫВА́РНЫ КАМБІНА́Т.
Дзейнічае з 1982 у г. Мазыр Гомельскай вобл.намясц. радовішчы каменнай солі, па тэхналогіі, заснаванай на выпарванні солі з ачышчанага расолу. У 1988 дасягнуў праектнай магутнасці 360 тыс. т солі за год. З 1997 адкрытае акц.т-ва «Мазырсоль». Асн. прадукцыя (1999): кухонная соль «Палессе» з дадаткамі ёду і фтору, соль прафілактычная з дадаткамі розных мікраэлементаў, соль без дадаткаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЭ́Т,
летні сорт яблыні канадскай селекцыі. Атрыманы ад свабоднага апылення Грушаўкі маскоўскай. На Беларусі пашыраны ў аматарскім садаводстве.
Дрэва сярэднярослае, з авальнай рэдкай кронай і моцнымі шкілетнымі галінамі, накіраванымі ўверх. Пладаносіць на 5-ы год, ураджайнасць высокая, але нерэгулярная. Сорт сярэднезімаўстойлівы, пашкоджваецца паршой. Плады сярэдняй велічыні, круглавата-канічныя, зеленавата-жоўтыя з ярка-чырв. румянцам. Мякаць белая, сакаўная, пахучая, кіславата-салодкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРК Э́РЛІСТ,
раннялетні сорт яблыні. Пашыраны на Беларусі.
Дрэвы маларослыя, з круглаватай кронай. Плады выспяваюць у 1-й дэкадзе жніўня, сярэдняй велічыні (80—90 г), пляската-круглаватай формы, жаўтавата-белаватыя з ярка-чырв. румянцам і ружовымі крапінкамі. Мякаць белая, сакаўная, шчыльная, кіславата-салодкага смаку з прыемным пахам. Сорт хуткаплодны, плоданашэнне пачынае на 3-і год. Ураджайнасць сярэдняя Адносна ўстойлівы да паршы. Зімаўстойлівасць сярэдняя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛІСА́РЭ,
зімовы сорт яблыні эст.нар. селекцыі. Пашырана наПн Беларусі.
Дрэва моцнарослае з шырокапірамідальнай густой кронай. Плады сярэдняй велічыні (каля 100 г), аднапамерныя, пляската-круглаватыя, са светла-зялёнай афарбоўкай, пры выспяванні — саломіста-жоўтай (у выглядзе лёгкага румянцу). Мякаць сярэднесакаўная, кісла-салодкая. Пладаносіць на 3—4-ы год. Плады захоўваюцца да красавіка. Сорт устойлівы да грыбковых захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЕ ГРЭНЛА́НДСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
халоднае паверхневае цячэнне Паўн. Ледавітага ак., працяг цячэння, якое перасякае Арктычны басейн. Праходзіць з ПннаПд каля ўсх. берага Грэнландыі. Шыр. 350—540 км. Т-ра вады каля берагоў Грэнландыі ніжэй за 0 °C, наўсх. ускраіне летам да 2,4 °C. Скорасць да 0,9 км/гадз. Салёнасць 32—33‰. Круглы год нясе льды Арктычнага басейна, у летнія месяцы — айсбергі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМПІЯ́НСКІЯ ГО́РЫ (Grampians),
самыя высокія горы в-ва Вялікабрытанія. Размешчаны наПн, у Шатландыі: частка Паўночна-Шатландскага нагор’я. Працягнуліся з ЗнаУ амаль на 250 км. Выш. да 1343 м (г.Бен-Невіс). Складзены з гнейсаў, сланцаў, гранітаў. Характэрны згладжаныя вяршыні, старажытналедавіковыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Ападкаў да 1000 мм за год. Тарфянікі, зараснікі верасу, лугі. Рэзерваты: Глен-Рой, Карнгарм, М’юір-оф-Дынет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́МЯЦЬ СІКО́РЫ,
позназімовы сорт яблыні селекцыі І.П.Сікоры. Раянаваны на Беларусі.
Дрэва слабарослае з паўкруглаватай кронай. Пладаносіць на 3—4-ы год пасля пасадкі. Зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да паршы. Плады 130—150 г, авальна-канічныя. Асн. афарбоўка зялёная, покрыўная — чырванавата-карычневая ў выглядзе размытага румянцу і толькі на сонечным баку плода. Мякаць светла-зялёная, вельмі шчыльная, кісла-салодкая, сярэдняй сакавітасці, дробназярністая. Захоўваецца да чэрвеня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ННІК, дрозд-рабіннік (Turdus pilaris),
птушка роду драздоў сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. Жыве на ўзлесках, у рэдкалессі, па далінах рэк, у парках, садах. Селіцца на дрэвах парамі і калоніямі. На Беларусі пралётны, пералётны і часткова зімуючы від.
Даўж. да 29 см, маса да 103 г. Корміцца насякомымі, інш. дробнымі беспазваночнымі, восенню і зімой ягадамі. Адкладвае да 7 яец, двойчы за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ШНЕЎСКІ МЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1780—1870 у мяст. Вішнева Ашмянскага пав. (цяпер вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл.). Засн. Храптовічам як мануфактура. Працаваў намясц. балотнай рудзе і драўняным вугалі. У першыя гады выраблялася за год 352—368 т жалеза (з-д працаваў па 40 тыдняў у год). У 1794 каваў зброю для паўстанцаў А.Т.Касцюшкі. У 1828 дзейнічалі плюшчыльная (пракатная) машына, ліцейня для плаўкі чыгуну, вадзяныя машыны, 2 вадзяныя молаты, 5 чыгунных кавадлаў і інш. Вырабляў сашнікі (5 тыс. штук у 1823), паласавое жалеза, адліўкі для с.-г. інвентару і пліт. У 1860 працавалі 2 домны, 3 вагранкі, 8 кавальскіх горнаў і інш., выраблена 160 т чыгуну; агульная колькасць апрацаванага металу каля 1 тыс.т. Працавалі ад 20 (канец 18 ст.) да больш за 200 (1853) рабочых. У сувязі з вычарпаннем радовішчаў мясц. руды і канкурэнцыяй у 1870 закрыты.