Разм. Тое, што і падшыванец. У нас заўсёды збіраліся дзяўчаты, а дзе былі дзяўчаты, там і хлопцы. Ну і мы, падшывальцы, каля іх круціліся.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́іцца, ‑троіцца; зак.
Павялічыццаў тры разы. [Раўбіч:] — Шкада, што ў часе вайны нас было замала, каб ударыць у тыл... Але за тры гады вайны колькасць нашых паплечнікаў патроілася.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ружаве́цца, ‑еецца; незак.
Тое, што і ружавець (у 3 знач.). З абодвух бакоў нас віталі маладыя цыбатыя ліпкі, а далей — у мяккіх промнях заходзячага сонца ружавеліся яблыні.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саха́ціна, ‑ы, ж.
Разм. Мяса сахатага (у 2 знач.). Увечары мы гасцілі ў Толіка. Люда, — гаспадыня, Толікава нявеста, — частавала, нас смачнай вячэрай: юшкай са сцерлядзі і сахацінай.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талакно́, ‑а, н.
Мука з ачышчанага пражанага аўса. // Страва з такой мукі. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уно́чы, прысл.
У начны час, ноччу. Нас паліла сонца ўдзень, Халадзіў уночы цень.Бядуля.Вітанне таму, хто ў суровыя годы Не ведаў спакою ні ўдзень, ані ўночы.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлебасо́льства, ‑а, н.
Гатоўнасць і ўменне гасцінна сустрэць і пачаставаць. Хлебам-соллю госця сустракаем, Пі ды еш і будзь у нас, як дома — Хлебасольства наша ўсім вядома.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éinkeilen
1.vt забіва́ць, заганя́ць (клін); закліно́ўваць;
wir wáren in der Ménschenmenge éingekeiltнас заці́снулі ў нато́ўпе
2.~, sich уклі́ньвацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БІЁКА (Bioko; да 1973 Фернанда-По, да 1979 Масіяс-Нгема-Біёга),
востраў у Гвінейскім зал. каля ўзбярэжжа Афрыкі, тэр. Экватарыяльнай Гвінеі. Пл. 2017 км². Нас. 105 тыс.чал. (1984). Утвораны 3 злучанымі вулканічнымі масівамі. Выш. да 3008 м (г. Малаба). Горныя вечназялёныя трапічныя лясы. Запаведнік Піка-дэ-Санта-Ісабель. Плантацыі кавы, какавы, алейных пальмаў; вырошчваюць маніёк, арахіс, цукр. трыснёг. На Біёка — г. Малаба, сталіца Экватарыяльнай Гвінеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІ́ЛАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на тэр. Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл.Пл. 900 км². 366 нас. пунктаў (1946). Цэнтр — г.п.Дунілавічы. 12.10.1940 раён падзелены на 14 сельсаветаў: Ваўкалацкі, Варапаеўскі, Галбейскі, Гулідаўскі, Дунілавіцкі, Жуперскі, Заўлецкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі, Міхайлаўскі, Мосарскі, Сяргеевіцкі і Тузбіцкі. З 20.9.1944 раён у складзе Полацкай, з 3.8.1954 Маладзечанскай абласцей. 20.1.1960 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Глыбоцкага р-на.