лапла́ндцы, ‑аў; адз. лапландзец, ‑дца, м.; лапландка, ‑і, ДМ ‑дцы; мн. лапландкі, ‑дак; ж.

Даўнейшая назва саамаў; лапары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ном, ‑а, м.

1. Грэчаская назва акругі ў Старажытным Егіпце.

2. У старажытных грэкаў і ўсходніх народнасцей — песня, гімн.

[Грэч. monos — закон, звычай, песня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канапе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑ляек; ж.

Народная назва некаторых відаў лугавых траў (дрыжніку, кураслепу і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

золатапаго́ннік, ‑а, м.

Пагардлівая назва афіцэра царскай арміі. Золатапагоннікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зыра́не, ‑ран; адз. зыранін, ‑а, м.; зыранка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. зыранкі, ‑нак; ж.

Устарэлая назва народа комі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпрэ́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Паўнамоцны прадстаўнік (назва дыпламатычнага прадстаўніка СССР пры замежным урадзе, якая існавала да 1941 г.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́вень, ‑я, м.

Устарэлая назва месяца мая. Прайшло яшчэ некалькі летаў і зім. Быў травень. Асветлены кветкамі сад. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіндуста́нцы, ‑аў; адз. хіндустанец, ‑нца, м.; хіндустанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. хіндустанкі, ‑нак; ж.

Назва карэннага насельніцтва Індыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмана́цыя, ‑і, ж.

1. Выпраменьванне, выдзяленне чаго‑н. Эманацыя газаў.

2. Тое, што выпраменьваецца, выдзяляецца.

3. Першапачатковая назва радону.

[Лац. emanatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпю́р, ‑а, м.

Спец.

1. Чарцёж праекцый, кропак, ліній, фігур, цел на плоскасці.

2. Назва графіка якіх‑н. вымярэнняў.

[Ад фр. épure — чарцёж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)