горад на У Румыніі, на левым беразе р. Дунай. Адм. ц. жудэца Галац. Вядомы з 14 ст. 325,8 тыс.ж. (1992). Гал. порт краіны на Дунаі (увоз жал. руды, коксу, бавоўны, абсталявання, вываз харч. тавараў), даступны для марскіх суднаў. Вузел чыг., аўтамаб., трубаправодных магістралей. Прамысл. цэнтр, які вылучаецца машынабудаваннем (суднабудаванне, чыг. майстэрні, сельскагаспадарчае, металаапрацоўка) і чорнай металургіяй (лістапракатны з-д, металург. камбінат). Тэкст. (баваўняная, лёна-пяньковая), швейная, харч. (мукамольная, мяса-малочная, рыба- і плодакансервавая), хім. (фарбы, лакі), дрэваапр., мэблевая, абутковая, буд. матэрыялаў прам-сць. Гіст.музей, музей сучаснага румынскага мастацтва. Арх. помнікі 15—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́СКА (Cuzco, Cusco),
горад на Пд Перу, на пласкагор’і Пуна, на выш. каля 3400 м. Адм. ц. дэпартамента Куска. Адзін з найстарэйшых гарадоў Амерыкі (паводле арх. звестак заснаваны раней 11 ст.). 275 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: тэкст., харч., гарбарна-абутковая. Саматужныя промыслы. Ун-т (1692). Музеі, у т. л.музей Ін-та археалогіі Нац. ун-та (стараж. і калан. мастацтва), Музей віцэ-каралеўства. Руіны інкскіх палацаў і храмаў, сабор (16—17 ст.), манастыры, цэрквы, жылыя дамы (16—18 ст.). Турыстычны цэнтр. К. ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́Ш (Maras),
горад на Пд Турцыі, у адгор’ях Таўра. Адм. ц. іля Мараш. Каля 300 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Прам-сць; харч., тэкст., металаапрацоўчая. Дыванаткацтва. Музей хетаў. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́СКІНІНКАЙ (Druskininkai),
гораду Літве, на р. Нямунас (Нёман). Вядомы з 1635, да 1939 наз. Друскенікі. 21,8 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Суднаходства па р. Нёман да Гродна.
Бальнеагразевы і кліматычны курорт. Першыя купальні пабудаваны ў 1837. Мяккі клімат з цёплым летам, мясц.мінер. воды і тарфяныя гразі — асн.лек. фактары пры хваробах страўнікава-кішачнага тракту, печані і жоўцевых шляхоў, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, лёгачных (нетуберкулёзнага паходжання), органаў апоры і руху, гінекалагічных, абмену рэчываў. У Д. каля 10 санаторыяў (у т. л. санаторый «Беларусь»), пансіянаты, бальнеагразелячэбніца, пітная галерэя, аэрасалярыі, каскадныя купальні і інш. Мемар. музей М.К.Чурлёніса, музей лесу, ландшафтны заказнік у даліне Рэйгардас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НАВА,
горад у Расіі, цэнтр Іванаўскай вобласці, на р. Увадзь. Засн. ў 1871. 472 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці (меланжавы, камвольны, баваўняны камбінаты, тэкст. ф-кі). Машына- і станкабуд. (з-ды тэкст. і тарфянога машынабудавання, аўтакранаў, цяжкага станкабудавання, выпрабавальных прылад), лёгкая, дрэваапр., хім., харч.прам-сць. 7 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: драм., муз., лялек. Філармонія. Музеі: іванаўскага паркалю, гіст.-краязнаўчы і Дом-музей 1-га агульнагар. Савета рабочых дэпутатаў, маст., Дом-музей мастака Б.Л.Прарокава. Мемар. комплекс рэвалюцыі 1905—07. Каменны дом 17 ст. («Шчудраўская палатка»), драўляная царква 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРСК,
горад у Расіі, цэнтр Курскай вобл., на р. Сейм і яе прытоку Тускар. Вядомы з 1032 як крэпасць Кіеўскай Русі. 442,3 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (лічыльныя машыны, акумулятары, эл.-апаратура і інш.), хім. (хім. валакно, гумава-тэхн. і пластмасавыя вырабы), хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІ аховы глеб ад эрозіі. 4 ВНУ (пед., мед., с.-г., політэхн.). 3 т-ры (драм., юнага гледача, лялек). Філармонія. Цырк. Краязнаўчы музей, Ваенна-гіст.музейКурскай бітвы 1943. Карцінная галерэя. Арх. помнікі 17—19 ст., у т. л. палаты баяр Рамаданаўскіх, Троіцкая царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСКО́ВА,
архітэктурна-мастацкі ансамбль 18 ст. ў Маскве. Былая загарадная рэзідэнцыя графаў Шарамецевых, з 1960 у межах Масквы. Уключае класіцыстычныя драўляны палац (1769—75, пад кіраўніцтвам арх. К.І.Бланка, у інтэр’еры больш за 60 мармуровых статуй і бюстаў 18 ст.), рэгулярны парк з дэкар. скульптурай і павільёнамі — «Галандскі» (1749—51) і «Італьянскі» (1754—55, арх. Ю.І.Калагрываў, Ф.С.Аргуноў) домікі, «Грот» (1755—75), «Аранжарэя» (1761—64, абодва арх. Аргуноў), «Эрмітаж» (1765—67, пры ўдзеле арх. Бланка) і інш. З 1918 музей (з 1938 Музей керамікі і «Сядзіба Кускова XVIII стагоддзя»).
Літ.:
Баранова О. Кусково: Иллюстрированный очерк. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЕ́ЦКАЯ БІБЛІЯТЭ́КАў Лейпцыгу,
нямецкая нац. бібліятэка. Засн. ў 1912. У 1950 у яе склад уключаны Ням.музей кнігі і пісьменства (засн. ў 1884) з каштоўнымі зборамі рукапісаў, інкунабул і старадрукаў, у 1959 — зборы Т-ваням. кнігавыдаўцоў у Лейпцыгу (засн. ў 1825), у 1964 — Ням.музей вытв-сці паперы (засн. ў 1957). Збірае і захоўвае творы нямецкамоўнага сусв. пісьменства, даследаванні па германістыцы. З’яўляецца нац.бібліягр. цэнтрам (з 1931 выдае бягучую «Нямецкую нацыянальную бібліяграфію»). У 1991 разам з Ням. б-кай у Франкфурце-на-Майне і Муз. архівам у Берліне ўвайшла ў склад створанай у 1990 федэральнай установы «Нямецкая бібліятэка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРМ,
горад, цэнтр Пермскай вобл. ў Расіі. Вядомы з 17 ст. У 1940—57 наз. Молатаў. 1027,8 тыс.ж. (1996). Порт на р. Кама. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр цяжкай прам-сці, пераважна машынабудавання. З-ды: 3 маш.-буд., горна-шахтавага машынабудавання, суднабуд., эл.-тэхн., маторабуд., ракетна-касм. тэхнікі, веласіпедны, тэлеф., кабельны і інш. Развіты паліўная, хім., нафтахім., нафтаперапр., дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая, харч., лёгкая прам-сць. Камская ГЭС. Пермскі навук. цэнтр Рас.АН. 7 ВНУ, у т. л.ун-т. 4 тэатры, у т. л. тэатр оперы і балета. Філармонія. Цырк. Музей. Маст. галерэя. Музей драўлянай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКАЕ ПЕДАГАГІ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА.
Засн. ў 1980. Рыхтуе выхавальнікаў дашкольных устаноў. Спецыяльнасць (2000/01 навуч.г.) — педагогіка і псіхалогія дашкольная. Мае літ.музей «Пісьменнікі-землякі». Прымае асоб з базавай адукацыяй. Навучанне дзённае.