на ПнУ Глускага р-на Магілёўскайвобл., на водападзеле р. Пціч і яе прытока р. Ліса. Вярховага, нізіннага і мяшанага тыпаў. Пл. 1,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 1,4 тыс.га. На балоце воз. Дзікае. Глыб. торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,7 м. Ёсць сапрапелі. На вярховых участках пераважае дрэвава-хмызняковая расліннасць з хвоі, бярозы, вольхі, на нізінных — асокі і імхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЮ́К (Леанід Сямёнавіч) (3.5.1919, в. Студзёнка Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 24.9.1986),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939), Тбіліскае артыл. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну са жніўня 1941 на Паўн.-Зах., 2-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір самаходнага артыл. палка маёр Д. вызначыўся 18.4.1945 пры ўзяцці г. Бернаў у час Берлінскай аперацыі. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШАНКО́Ў (Нічыпар Эмануілавіч) (14.3.1902, в. Зубры Горацкага р-на Магілёўскайвобл. — 20.12.1959),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў пях. школу (1921), школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення камсаставу ВПС (1939). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну на Крымскім і Закаўказскім франтах: нам. камандуючага, камандуючы ВПС. Да 1954 камандуючы ВПСваен. акругі, да 1958 у ваен.-навуч. установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ МЕДЫЦЫ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў Гомелі ў 1990 з мэтай забеспячэння ўрачэбнымі кадрамі лячэбна-прафілактычных устаноў Гомельскай і Магілёўскайабл., павышэння ўзроўню мед. дапамогі насельніцтву раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1996/97 навуч.г. — лячэбна-прафілактычны ф-т; падрыхтоўчае аддзяленне. Аспірантура з 1992. Мае н.-д. лабараторыі: імуналогіі і гематалогіі, біяхіміі патагісталогіі, электроннай мікраскапіі, радыёметрыі, біяхіміі гармонаў; музей. Выдае штогод тэматычныя зборнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 20.3.1952, в. Забалацце Чавускага р-на Магілёўскайвобл.),
бел.паэт. Вучыўся ў БСГА (1969—71), скончыў БДУ (1983). Працаваў у прэсе (1973—83), на Бел. тэлебачанні (1983—87). Друкуецца з 1968. Асн. матывы паэзіі — жыццё сучасніка. любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды, праблемы гар. і сял. побыту (зб-кі «Ранак поўніцца жыццём», 1977, «Нязжатае поле», 1982, «На падкове дарог», 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЮЛЬКО́Ў (Пётр Маркавіч) (16.1.1924, в. Конаўка Калужскай вобл., Расія — 27.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў артыл. вучылішча, курсы мал. лейтэнантаў (1942). З лют. 1943 на Зах. і 2-м Бел. франтах. Камандзір узвода ўпраўлення батарэі мінамётнага палка лейтэнант З. 27.6.1944 у баі за в. Трылесіна Шклоўскага р-на Магілёўскайвобл. сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЦЬКО́Ў (Іван Паўлавіч) (н. 26.8.1926, г. Слаўгарад Магілёўскайвобл.),
бел. фізік. Канд. фізіка-матэм. н. (1963). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1957), дзе і працаваў з 1960 (у 1979—85 прарэктар). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі, інфрачырвоных спектрах і спектрах камбінацыйнага рассеяння арган. пераксідных злучэнняў.
Тв.:
Колебательные спектры диацильных пероксидов и перэфиров. Мн., 1984 (разам з Дз.І.Сагайдаком, М.М.Зубаравай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА (Рыгор Канстанцінавіч) (н. 20.11.1930, в. Вусаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Народны ун-т мастацтваў у Маскве (1980). Друкуецца з 1961. Гал. тэма твораў — гармонія ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды. Аўтар зб-каў «Лясныя тынкоўшчыкі» (1964), «Урок у лесе» (1965), «Ластаўчына затока» (1967), «Рабчыкі спяваюць» (1970), «На заечых сцежках» (1973), «Дзе матылькі зімуюць» (1974), «Карабель вясны» (1980), «У зімовым садку» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЦІН (Вячаслаў Фёдаравіч) (н. 1.1.1942, в. Трылесіна Дрыбінскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1977). Пасля заканчэння Магілёўскага пед. ін-та (1969) працуе ў ім, з 1978 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі. Даследуе помнікі эпохі мезаліту Верхняга Падняпроўя. Вылучыў самаст.сожскую культуру на тэр.паўд.-ўсх. Беларусі. Асн. працы: «Каменны век на тэрыторыі Беларусі» (1990), «Помнікі фінальнага палеаліту і мезаліту Верхняга Падняпроўя» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАНО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бялыніцкім р-не Магілёўскайвобл., у бас.р. Клява, за 16 км на ПнЗ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,3 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, пад лесам і хмызняком, на У і ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Пойма шыр. за 100 м, пад хмызняком.