возера ў Астравецкім р-не Гродзенскайвобл., у бас р. Страча, за 33 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Пл. 0,23 км², даўж. 940 м, найб.шыр. 390 м, найб.глыб. 12,9 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 6 км². Схілы катлавіны выш. 8—11 м, параслі лесам і хмызняком, на У разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. На Пд выцякае ручай у воз. Вераб’і, злучана пратокай з воз. Ёдзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НСКАЯ ((Glińska) Тэафіля) (сапр.Букатова; 1762 ці 1763, в.Вял. Косічы Навагрудскага р-на Гродзенскайвобл. — 23.10.1799),
польская паэтэса. Некаторы час жыла ў Шчорсах (Навагрудскі р-н). Яе творчасць развівалася ў рэчышчы сентыменталізму. Аўтар апісальнай паэмы «Шчорсы» (1784), вершаванага пералажэння фрагмента рамана Ж.Ф.Мармантэля «Інкі, або Знішчэнне Перу» («Перуанскія гімны смерці», 1785). Ёй прыпісваюць таксама не зусім дакладны пераклад драмы А. фон Кацэбу «Бянёўскі».
Літ.:
Mikulski T.T. Glińska // Mikulski T. Ze studiów nad oświeceniem. Warszawa, 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́ АЛАТА́У,
зімовы сорт яблыні казахскай селекцыі. Атрыманы з сеянцаў сорту Ранет арлеанскі ад свабоднага апылення. На Беларусі вырошчваюць у гаспадарках Гродзенскайвобл. і садаводы-аматары.
Дрэва сярэднярослае, з шырокаавальнай кронай, пладаносіць на 5—6-ы год пасля пасадкі (на клонавых прышчэпах — на 2—3-і год). Плады сярэдняй велічыні (100—115 г) шырокаканічныя, светла-жоўтыя, з лёгкім аранжавым румянцам, дэсертнага прызначэння. Выспяваюць у пачатку кастр., захоўваюцца да крас.—мая. Мякаць шчыльная, дробназярністая, сакаўная, духмяная. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы, зімаўстойлівы, ураджайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЫ́РА (Аляксандр Аляксеевіч) (17.6.1943, в. Негрымава Навагрудскага р-на Гродзенскайвобл. — 5.10.1997),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1997). Скончыў БДУ (1965), дзе і працаваў, адначасова (з 1991) у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па тэрмадынаміцы арган. рэчываў і сплаваў, эксперым. метадах хім. тэрмадынамікі, тэрмадынамічным аналізе працэсаў хім. тэхналогіі. Распрацаваў арыгінальныя методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арган. рэчываў.
Тв.:
Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўт.). // Журн. физ. химии. 1988. Т. 62, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НУС (Іван Іванавіч) (н. 2.5.1934, в. Рыбалава Дзятлаўскага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па ўплыве розных доз апрамянення на ход наркозу і пасляаперацыйнага перыяду ў анкалагічных хворых. Распрацаваў комплексную інтэнсіўную тэрапію хворых з вострай ныркавай недастатковасцю.
Тв.:
Основы анестезиологии, реаниматологии и интенсивной терапии в вопросах, задачах и ответах. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬБА́ЧЫНА,
гарадзішча 10—13 ст. каля в. Кульбачына Шчучынскага р-на Гродзенскайвобл. У выніку даследаванняў выяўлены развалы печаў-каменак, жал. прылады працы і зброя, ганчарная кераміка, упрыгожанні і інш.Рас. археолаг В.В.Сядоў, які ў 1968 даследаваў помнік, лічыў яго стараж.г.Астрэя. Аднак раскопкі на беразе воз. Астрые (Пскоўская вобл., Расія), праведзеныя экспедыцыяй Эрмітажа, навукова даказалі месцазнаходжанне там летапіснай Астрэі. На Пн ад вёскі і Пд ад гарадзішча К. захаваліся 2 курганныя могільнікі (5 і 4 насыпаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ ДО́СЛЕДНЫ ЗАВО́Д «НЁМАН».
Створаны ў 1984 у г. Ліда Гродзенскайвобл. як спец. канструктарскае тэхнал. бюро (СКТБ) з доследнай вытв-сцю «Нёман» НДІ сродкаў аўтаматызацыі. У 1988 пачала працаваць першая чарга прадпрыемства, СКТБ рэарганізавана ў доследны з-д «Нёман» па зборцы, рэгуліроўцы і здачы доследных узораў спецтэхнікі. З 1993 галаўное прадпрыемства па асваенні і выпуску аўтобусаў маркі ЛіАЗ-5256. Асн. прадукцыя (1999): аўтобусы гарадскія і прыгарадныя вял. умяшчальнасці, газагарэлачныя блокі Л-1Н для газавых катлоў тыпу «Факел», тавары нар. спажывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́МІЦА КЛА́ПА,
амерыканскі сорт грушы, атрыманы з насення сорту Лясная прыгажуня свабоднага апылення. На Беларусі пашырана ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскайабл. Адзін з лепшых скараспелых сартоў.
Дрэва сярэднярослае, крона шырокапірамідальная, рэдкая. Пладаносіць на 7-ы год. Сорт малазімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Ураджайнасць добрая. Плады 110—130 г яйцападобна выцягнутай формы, жаўтавата-зялёныя з яркім румянцам на сонечным баку. Мякаць белая. сакавітая, мяккая, масляністая, салодкая, выдатнага смаку. Спажывецкая спеласць у канцы жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ (Юрый Канстанцінавіч) (н. 12.10.1953, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1997). Сын К.І.Малевіча. Скончыў Цалінаградскі мед.ін-т (1976). З 1980 у Мінскім мед. ін-це (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі.
Тв.:
Внешнее дыхание, газо- и энергообмен при беременности. Мн., 1986 (разам з У.М.Дзямідавым, С.С.Саакянам);
Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн., 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЧЭ́НСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 15.8.1937, в. Райца Карэліцкага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1973), праф. (1989). Скончыў БПІ (1960). З 1977 у Бел. агр,тэхн. акадэміі (у 1982—98 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні аптым. паказчыкаў цягава-счапных уласцівасцей і паліўнай эканамічнасці с.-г. і меліярац. машынна-трактарных агрэгатаў. Навукова абгрунтаваў энергет., кінематычныя і геам. параметры фрэзерных рабочых органаў меліярац. машын.