Разм. Моцны басісты голас, гук. А от волат «Шчука», нязграбны дзябёлы паравозішча, рыкае густым басідлам, аж шыбы дрыжаць.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаро́ўканне, ‑я, н.
Разм. Прывітанне пры сустрэчы з пажаданнем здароўя. — Што скажаш? — пачуўся характэрны голас Гартнага ў адказ на маё здароўканне.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́тухна, ‑ы, ж.
Разм. Ласкавы зварот да дзіцяці. [Вулька] .. над самай галавой пачула знаёмы голас: — Дзетухна мая, што гэта нясеш ты такое?Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пунктуа́льны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі акуратны, дакладны. Бабека быў чалавек пунктуальны. Роўна без дваццаці восем вечара зноў пачуўся .. голас: — Устаць! Суд ідзе!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіню́га, ‑і, ДМ ‑нюзе, ж.
Абл. Сіняватыя кругі пад вачыма. Твар у Метлюга быў азызлы, пад вачыма сінюга, голас сіпаваты.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hella
1) све́тлы, я́сны, я́ркі, яскра́вы;
es wird hell дне́е
2) зво́нкі (голас)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВА́ЛЬТАР (Віктар Бенядзіктавіч) (28.7.1902, г. Даўгаўпілс, Латвія — 14.4.1931),
бел. пісьменнік. У 1922—26 студэнт каморніцкага ф-та Чэшскага вышэйшага тэхнікума (Прага). Захварэўшы на туберкулёз, перапыніў вучобу, вярнуўся ў Латвію. Настаўнічаў у бел. школах. Друкаваўся з 1923. Пісаў вершы, апавяданні, нарысы (псеўданім Янка Палын). Раман «Роджаныя пад Сатурнам» (апубл. 1991, газ. «Голас Радзімы») грунтуецца на ўспамінах аб студэнцкім жыцці.
Тв.:
Леснікова сена: Апавяданне. Рыга, 1932.
Літ.:
Езавітаў К. В.Б.Вальтар // Бел. школа ў Латвіі. 1932. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС БЕЛАРУ́СА»,
сялянска-работніцкая газета, орган бел.нац. меншасці ў Латвіі, арганізаванай у 1921 у т-ве «Бацькаўшчына». Выдавалася штотыднёва ў 1925—30 у Рызе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Б.Езавітаў. Мела на мэце абуджаць нац. свядомасць і аб’ядноўваць беларусаў у Латвіі, абараняць іх інтарэсы, развіваць культуру. Пісала пра дзейнасць суполак, т-ваў, інфармавала пра стан асветы, школьнай справы, жыццё беларусаў у БССР, Літве, Чэхаславакіі, Сібіры. Перадрукоўвала матэрыялы з газ. «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПА РЫ́МСКІ,
кіраўнік каталіцкай царквы і вярх. правіцель (абсалютны манарх) дзяржавы-горада Ватыкан. Выбіраецца канклавам (калегіяй кардыналаў) пажыццёва 2/3 галасоў + 1 голас (з 1389 толькі з кардыналаў). Згодна з догматам каталіцкай царквы, прынятым I Ватыканскім саборам у 1870, лічыцца бязгрэшным у справах веры і маралі. У афіц. спісе рым. пап, які выдаецца Ватыканам, 262 папы. З 1523 папскі прастол займалі італьянцы. Традыцыя парушана ў 1978, калі папам абраны польскі кардынал Караль Вайтыла, які прыняў імя Іаан Павел II.
3. Зрабіць больш ціхім (голас, гук і пад.). Лясніцкі памаўчаў, аглянуўся навокал і панізіў голас.Шамякін.// Набыць больш нізкае гучанне. Вось гармонік панізіў тон, і ў марозную цішыню ўрэзаўся тонкі дзявочы голас.Шашкоў.
4. Перавесці на больш нізкую пасаду. Аднаго і другога [афіцэраў] панізілі на рабоце.М. Ткачоў.— На той час мяне, праўда, трошкі панізілі. На райпрамкамбінат кінулі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)