рашы́цца разм. (пра справу) sich entschiden*, entscheden [beschlssen] wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скалма́ціцца разм. zerzust sein; zttig wrden (пра валасы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сту́лены zusmmengedrückt; zusmmengepresst (пра губы і г. д.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

схо́дны разм. (пра цану) erschwnglich, erträglich, nnehmbar, priswert

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сцёрты (няясны) verwscht; verschwmmen (расплывісты); nleserlich (пра напісанае)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

умяшча́ць разм. (пра ёмістасць) fssen vt; ufnehmen* vt;

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цёхкаць разм. (пра салаўя) schlgen* vi; flöten vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шматлі́кі zhlreich; (zhlenmäßig) stark; velköpfig (пра сход, натоўп)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВЕРАНІ́ЦЫН (Канстанцін Васілевіч) (13.6.1834, в. Астраўляны Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 1904),

адзін з удзельнікаў літ. жыцця на Беларусі ў сярэдзіне 19 ст.; магчымы аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». Паходзіў з прыгонных. У 1845 атрымаў вольную. У 1851 узяў прозвішча Вераніцын (першапачатковае — Васільеў). Вучыўся ў Віцебскай губ. гімназіі (1845—52), Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1852—54). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1859). У 1863—74 і з 1880 жыў і працаваў у Пецярбургу, у 1874—79 працаваў у Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. У рукапісных сшытках фалькл. і літ. твораў А.Рыпінскага Вераніцыну прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д’яблы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасці і рэаліі несумненна сведчаць пра сувязь апошняга твора з Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства належыць адной і той жа асобе. Іншых матэрыялаў пра літ. дзейнасць Вераніцына не выяўлена.

Літ.:

Кісялёў Г. На арбіце пошуку // Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 4, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯРБЕ́РАВА (Ніна Мікалаеўна) (8.8.1901, С.-Пецярбург — 1993),

руская пісьменніца. У 1922 разам з мужам У.Хадасевічам эмігрыравала. Жыла ў Парыжы, літ. супрацоўнік газ. «Последние новости», дзе апублікавала цыкл апавяданняў «Біянкурскія святы» (1928—40). У 1950 пераехала ў ЗША, выкладала рус. мову ў Іельскім і інш. ун-тах; праф. л-ры. Раманы «Апошнія і першыя: раман з эмігранцкага жыцця» (1930), «Валадарка» (1932), «Без канца» (1938) пра лёс салдат і афіцэраў белай гвардыі. Аўтар кніг «Чайкоўскі, гісторыя адзінокага жыцця» (1936, СПб., 1993), «Барадзін» (1938), аўтабіягр. кнігі «Курсіў мой» (на англ. мове, 1969, на рус. мове 1972; 2 выд., т. 1—2, 1988), рамана «Жалезная жанчына» (1981, М., 1991) пра неардынарнае жыццё рус. эмігранткі, даследавання «Людзі і ложы: Рускія масоны XX ст.» (1986). Пісала вершы, крытычныя артыкулы пра творчасць Хадасевіча, У.​Набокава, рус. сав. літаратуру.

Тв.:

Стихи, 1921—1983. Нью-Йорк, 1984;

Повести. М., 1992;

Рассказы в изгнании. М., 1994.

С.​Ф.​Кузьміна.

т. 3, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)