пабала́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Балакаць некаторы час. [Крэшчык] любіць кампанію вышэйшага палёту, любіць пасядзець, пабалакаць, парагатаць. Колас.

2. Пагаварыць аб дробязях. [Віктару] не маўчалася, цягнула яшчэ пабалакаць з бацькам, паблазнаваць. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Вагацца некаторы час. Маятнік гадзінніка павагаўся і стаў.

2. Пабыць у нерашучасці на працягу нейкага часу. Ваня крыху павагаўся, але згадзіўся: — Прыходзьце. Чым магу — памагу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павеслава́ць, ‑вяслую, ‑вяслуеш, ‑вяслуе; зак.

1. Веславаць некаторы час. — Дай я павяслую, — папрасіў хлопчык. Ваданосаў.

2. Вяслуючы, паплыць куды‑н. Яны выгрузілі з чоўна раску, і Саша зноў павеславаў у затоку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Глытаць некаторы час. [Тодар:] — О, няхай цяпер сам [Каржакевіч] паглытае пылу, пакаштуе, што за смак. Крапіва.

2. каго-што. Праглынуць усіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., на чым і без дап.

Катацца некаторы час. І Толя зірнуў на таварыша. У таго ажно кропелькі выступілі на носе — так яму хацелася пакатацца на веласіпедзе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Залатаць што‑н. у многіх месцах або ўсё, многае. Нагрэла [матка] вады, загадала .. [хлапчукам] памыцца. Адзежу іхнюю памыла, памагала. Арабей.

2. і без дап. Латаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палемізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.

Весці палеміку; спрачацца, пярэчыць. Вера некалькі разоў лавіла сябе на тым, што не згаджаецца з Рамірам і ў той жа час не хоча з ім палемізаваць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паля́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Ляскаць час ад часу. Паляскваюць на стыках рэек вагонныя колы, усё часцей і часцей, гучней і задзірысцей. Шынклер. Пастушок бег па вуліцы і паляскваў вузлаватаю пугаю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памаракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., на каго, з кім, над кім-чым і без дап.

Разм. Маракаваць некаторы час. [Каленік:] — Нічога, суседзе. Памаракую з Фрэдам у нашай кузні. Зробім табе гэтую дэталь. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паму́чыць, ‑мучу, ‑мучыш, ‑мучыць; зак., каго.

Мучыць, некаторы час. [Маша] памучыла .. [Славіка] мінут пятнаццаць. І толькі калі ўбачыла, што цярпенне яго вычарпалася і ён энергічна рушыў у парк, яна пайшла насустрач — на выхад. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)