заруне́ць, ‑ее; зак.

Узышоўшы, зазелянець (пра пасевы, звычайна азімыя). Красавік прыйшоў. Палі Сонейка прыгрэла, І на леташняй раллі Жыта зарунела. Грахоўскі. // Пакрыцца рунню (пра засеяную ніву, поле і пад.). Не раз яшчэ Дняпру разліцца.., Палям калгасным зарунець І новым песням зазвінець. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаі́цца, гоіцца; незак.

1. Зажываць, залечвацца (пра рану, нарыў і пад.). Пазбіралі пер’я, пуху, Каб шпаку цяплей было, Каб было заўсёды суха, Каб гаілася крыло. Грахоўскі. // перан. Сцішацца, супакойвацца (пра душэўны боль, пачуццё крыўды). Дзіцячае сэрца хутка гоіцца.

2. Зал. да гаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апі́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апісаць.

2. у знач. прым. Такі, усе стораны, грані якога з’яўляюцца датычнымі да акружнасці, паверхні (пра многавугольнік, мнагаграннік) або на якім ляжаць усе вяршыні ўпісанага многавугольніка, мнагагранніка (пра акружнасць, шар). Апісаны трохвугольнік. Апісаная прызма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачу́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак., пра каго-што, аб кім-чым ці з дадан. дап.

Разм. Даведацца з дайшоўшых чутак; дазнацца. Дачуцца пра сям’ю. □ Пятрусь Грыб, адзін з багацеяў мястэчка Дварок, дачуўся надоечы, што лес ягоны сякуць напавал, больш як заўсёды. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм.

1. Капля крыві. Уся.. істота [муляра] ў працы, кожная жылка, кожная крывінка. Кулакоўскі.

2. Пра роднага па крыві. «Дзе знайсці прытулак для сына? Дзе схаваць крывінку сваю?» Панчанка.

•••

Ні крывінкі ў тварыпра чалавека з пабляднелым тварам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мро́іць, мрою, мроіш, мроіць; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.

Уяўляць у думках, марыць. Ці даўно .. [Захарка] мроіў, як яго дужы і смелы бацька накінецца на ворагаў са стрэльбай у руках. «ЛіМ». Век я пра славу сусветную мрою. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўпра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа, не паспявае ўправіцца з кім‑, чым‑н. Цяпер не было боепрыпасаў, і Клямт .. думаў пра бой з трывогаю, лаючы ў душы тылавых службістаў і няўпраўных генералаў, якія не маглі ў свой час пра гэта паклапаціцца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, пра што, аб чым.

Тое, што і расказаць. Каму ж паведаць свае болі? Колас. Ходзіць садам садоўнік Шчаслівы між дрэў. А яны ў каралях вясны Нахіляюць прыгожыя шыі Да садоўніцкіх рук, Быццам хочуць паведаць пра што. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыла́зіць, ‑зіць; ‑зім, ‑зіце, ‑зяць; зак.

Вылезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Дзеці павылазілі з рова. Валасы павылазілі. □ Загрымелі крэслы, і ўсе павылазілі з-за стала. Колас. На той раскарчованай зямлі напэўна павылазілі бярозкі і хвойкі. Чорны.

•••

Вочы павылазілі гл. вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажані́цца, ‑жанюся, ‑жэнішся, ‑жаніцца; зак., з кім і без дап.

1. Уступіць у шлюб (пра мужчыну і жанчыну). Пяць год таму назад сышліся.. [Ірына і Ігнась], пажаніліся. Лынькоў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажаніцца — пра ўсіх, многіх. Большыя сыны Рамана пажаніліся і пааддзельваліся. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)