Сухало́м 1 ’рэўматызм, раматус’ (Касп.). Складанае слова, утворанае з асноў слоў сухі і ламаць, што адлюстроўвае працяканне хваробы, параўн. ламаць ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’ (гл.); першая частка звязана з унутраным (без рэзкіх знешніх праяў) характарам хваробы, параўн. яшчэ ст.-слав. соухъ ’пазбаўлены жыццёвых сокаў, высахлы, безжыццёвы, хворы’, гл. сухі.

Сухало́м 2 назва некаторых раслін, у тым ліку ’шабельнік балотны, Comarum palustre L.’ (Сл. ПЗБ, Кіс., Дэмб. 1), ’павіліца, Galium verum L.’ (Дэмб. 1, Кіс.), ’палын, Artemisia campestris L.’ (Кіс., Дэмб. 1), параўн. укр. сухоло́м ’шабельнік балотны’. Да сухалом 1 паводле лекавых уласцівасцей, параўн. іншую назву палыну — касталом (Кіс.). Гл. ЕСУМ, 5, 488.

Сухало́м 3 ’зламаныя і высахлыя дрэвы’ (Юрч. СНС). Ад сухі і ламаць, гл.; параўн. бурало́м ’лес, дрэвы, паламаныя бурай’ (ТСБМ). Магчыма, звязана з народнымі замовамі, пры якіх адсылаюць хваробу на сухі лес (вынік пераносу на лес хваробы, у прыватнасці, раматусу?). Гл. сухолом 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Губакветныя (сям. раслін) 2/209, 361, 460; 3/200, 361; 4/584; 5/9, 158, 208, 523; 7/107, 346; 9/363; 11/170, 224, 255, 287, 567; 12/38

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дымарфі́зм

(ад ды- + -марфізм)

1) здольнасць некаторых рэчываў існаваць у дзвюх розных крышталічных формах; прыватны выпадак полімарфізму 1;

2) наяўнасць у аднаго віду жывёл ці раслін дзвюх розных формаў (напр. самцоў і самак, мужчынскіх і жаночых суквеццяў кукурузы); разнавіднасць полімарфізму 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікрапі́ле

(ад мікра- + гр. pyle = вароты)

1) адтуліна ў абалонцы яец насякомых, павукападобных, некаторых малюскаў, рыб і іншых жывёл, праз якую сперматазоід трапляе ў клетку;

2) адтуліна ў семязавязі большасці кветкавых раслін, праз якую пры апыленні пранікае пылковая трубка са сперміямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

неафі́т

(п.-лац. neophytus, ад гр. neophytos)

1) той, хто нядаўна прыняў якое-н. веравызнанне;

2) перан. новы прыхільнік якога-н. вучэння або грамадскага руху;

3) новы від раслін у мясцовай флоры, з’яўленне якога не звязана з наўмысным пашырэннем яго чалавекам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

скарыфіка́цыя

(лац. scarificatio = выдрапванне)

1) штучнае парушэнне скарыфікатарам і цэласці абалонкі насення некаторых раслін (напр. канюшыны), каб паскорыць прарастанне;

2) разразанне глебы скарыфікатарам 2 для ўзмацнення прытоку паветра ў яе;

3) правядзенне насечак на скуры пры прышчэпках (воспы і інш).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фітаіндыка́тары

(ад фіта- + індыкатары)

расліны, характэрныя для пэўных экалагічных умоў, якія могуць якасна або колькасна ацэньвацца па прысутнасці гэтых раслін, напр. трыснёг у пустынных месцах сведчыць аб наяўнасці падземных водаў, палын халодны паказвае на прысутнасць у мацерыковых пародах вальфраму; індыкатарныя расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

засадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. чым. Заняць якую‑н. плошчу пад пасадку раслін. Засадзіць клумбы кветкамі. Засадзіць участак бульбай.

2. Заснаваць што‑н., зрабіўшы пасадку. Засадзіць малады сад. □ Грышаў бацька не толькі вартаваў стары бор, а засадзіў новы лес. Кірэенка.

3. Разм. Пасадзіць куды‑н. прымусова; зняволіць. Думаў Макар — каюк: засадзіць праклятая баба ў турму. Асіпенка.

4. за што і з інф. Разм. Прымусіць займацца чым‑н. Засадзіць за работу. □ На канферэнцыі, як і ў мінулым годзе, Голад засадзіў Кастуся пісаць справаздачу. Прокша.

5. Разм. Засунуць куды‑н. [Вэня] засадзіў руку за бравэрку і абмацаў там рэвальвер. Чорны.

6. Разм. Усадзіць, увагнаць глыбока што‑н. вострае. Засадзіць тапор у калодку. □ — Учора .. знянацку я такі, мусіць, засадзіў стрэмку, і нага мая цяпер аж торгае. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малако́, ‑а, н.

1. Белая пажыўная вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых для выкармлівання дзяцей. Мацярынскае малако. // Такая ж вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і інш. жывёл і якая з’яўляецца прадуктам харчавання. Кіслае малако. Забяліць малаком. □ А праз колькі хвілін стол уставіўся розным наедкам: была і страва, і сыр, і масла, і малако. Мурашка.

2. Уст. Семявая вадкасць рыб, а таксама семявыя залозы рыб.

3. Белаваты сок некаторых раслін, вадкасць, якая здабываецца з некаторых пладоў. Канаплянае малако. Міндальнае малако.

4. Белаваты раствор некаторых рэчываў. Вапеннае малако.

•••

Кроў з малаком гл. кроў.

Малако на губах не абсохла у каго — пра маладога нявопытнага чалавека.

Птушынага малака не хапае гл. хапаць.

Пусціць (паслаць) кулю ў малако гл. пусціць.

Як з казла малака гл. казёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жме́ня, ‑і, ж.

1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што‑н. Віктар падбег да балота, зачэрпнуў у жменю вады, змяшаў і пяском і прынёс Мірону. Маўр. Волька з задавальненнем расцёрла ў жмені колас, панюхала, паспрабавала на зуб. Васілевіч.

2. Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў далоні са сціснутымі пальцамі. Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня. Хадкевіч. // Пучок сарваных, зжатых раслін, які можна абхапіць далонню і пальцамі. Сухія, ломкія, спелыя сцёблы жменя за жменяю клаліся на перавяслы. Мележ.

3. перан. Нязначная колькасць, нямнога каго‑, чаго‑н. Туліцца каля платоў Жменя худых цялят. Танк.

•••

Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы. У сонцы дзён, у зорнасці начэй Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)