харвацкі гісторык і паліт. дзеяч. Скончыў Венскі ун-т. З 1852 святар. З 1861 адзін з лідэраў Нар. ліберальнай партыі, з 1880 — Незалежнай нар. партыі. Выступаў за аб’яднанне харвацкіх зямель і самастойнасць паўд.-слав. зямель у складзе Аўстра-Венгрыі. Арганізатар і прэзідэнт (1867—86) Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў у Заграбе. Заклаў асновы харвацкай археаграфіі, выдаў вял. колькасць дакументаў па гісторыі паўд. славян. Працы Р. прысвечаны харвацкай дзяржаве 9—11 ст., барацьбе паўд. славян за незалежнасць у 11—15 ст., гісторыі багамільства (гл.Багамілы), харвацкага дзярж. права, рус. л-ры і гістарыяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ГАНАЎ (Генадзь Мікалаевіч) (н. 12.1.1945, с. Грачоўка Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Куйбышаўскі політэхн.ін-т (1968). З 1968 у БДУ. З 1973 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (у 1973—77 і з 2000 заг. кафедры, у 1977—79 прарэктар). Навук.працы па хім. тэрмадынаміцы арган. злучэнняў, у т. л.эксперым. даследаванні раўнавагі ў рэакцыях ізамерызацыі, разліку тэрмадынамічных функцый злучэнняў паводле малекулярных і спектральных даных.
Тв.:
Термодинамика и равновесия изомеров. Мн., 1986 (разам з Г.Я.Каба, М.Л.Фрэнкелем);
Термодинамические характеристики реакций изомеризации. Мн., 1988 (з імі ж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗІН (Аляксандр Майсеевіч) (28.11.1881, г. Магілёў — 10.4.1942),
бел. геолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), праф. (1938). Скончыў Фрайбергскую горную акадэмію ў Германіі (1908). З 1927 нам.нач. горнага аддзела ВСНГ, з 1931 нам.нач.Бел. геолагаразведачнага трэста, з 1933 у Бел.НДІ прам-сці. У 1937—41 у Бел.геал. упраўленні (нам.нач., нач. сектара). У 1909—37 праводзіў геал. даследаванні на Беларусі па пошуку і выкарыстанні фарбавых руд, вогнетрывалай гліны, кварцавых пяскоў, мелу, торфу, фасфарытаў, каменнай солі і інш.Навук.працы па карысных выкапнях Беларусі і перспектывах іх выкарыстання. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОТ (Лазар Артуравіч) (н. 13.12.1920, г. Курган, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1977). Скончыў Ваенна-паветраную інж. акадэмію (1944). З 1953 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1964—92 заг. кафедры). Навук.працы па статыст. тэрмадынаміцы, механіцы суцэльных асяроддзяў, біяфізіцы, даследаванні крытычных з’яў і турбулентнасці, праблемах удасканалення падрыхтоўкі навук. кадраў. Стварыў метад умоўных размеркаванняў — новы метад статыст. механікі, які дазволіў адзіным чынам апісаць ўсе віды фазавых пераходаў I роду.
Тв.:
Статистическая теория молекулярных систем. М., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ ((Roux) П’ер Поль Эміль) (17.12.1853, г. Канфалан, Францыя — 3.11.1933),
французскі мікрабіёлаг. Чл.Франц.мед. акадэміі (1895) і Парыжскай АН (1899). Вучань Л.Пастэра, з 1878 яго асістэнт у Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы, з 1888 у Пастэраўскім ін-це (з 1904 дырэктар). Навук.працы па інфекц. хваробах. Вывучаў узбуджальнікаў сібірскай язвы, слупняку, шаленства і іх таксіны. Разам з І.І.Мечнікавым паклаў пачатак эксперым. даследаванню сіфілісу (на малпах). Адкрыў дыфтэрыйны таксін (1883) і вылучыў яго (1888); ажыццявіў антырабічную прышчэпку чалавеку (1885); вынайшаў (1894) процічумную вакцыну; прапанаваў процідыфтэрыйную антытаксічную сываратку (1901; усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́ХАЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 18.8.1948, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне арганізацыі і кіравання будаўніцтвам. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1991). Скончыў БПІ (1971). З 1971 у Брэсцкім тэхн. ун-це (у 1978—98 заг. кафедры). Навук.працы па арганізацыі інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, міжнар. маркетынгу, адаптыўнасці і ўстойлівасці вытв.сістэм. Аўтар комплексных навукова-тэхн. праграм для буд. галіны Беларусі (1982—88), бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, у т. л. для прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканам. зоны «Брэст».
Тв.:
Совершенствование управления в сельском строительстве. Мн., 1983;
Коммерческие риски. Брест, 1999 (разам з Э.П.Галавач).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́БІН (Якаў Ізраілевіч) (н. 16.12.1918, г. Ельня Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Д-рэканам.н. (1981). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1941). З 1963 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Навук.працы па дэмаграфічных і эканоміка-сацыялагічных праблемах, гісторыі сацыялагічных і эканам. вучэнняў.
Тв.:
Теории народонаселения: (Мальтузианское и буржуазно-антимальтузианское направления). М., 1972;
Дом наш земной. Мн., 1981;
Наследники Мальтуса. М., 1983;
Право на счастье: О пробл. семьи и детей. Мн., 1986;
Материальный достаток: как его понимать? Мн., 1990 (разам з І.В.Катляровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА (Яўгенія Уладзіміраўна) (н. 16.1.1929, г. Стаўрапаль, Расія),
бел. вучоны ў галіне лугаводства. Д-рс.-г.н. (1976), праф. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1980). Скончыла Стаўрапольскі с.-г.ін-т (1950). З 1962 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства (у 1976—84 заг. сектара). Навук.працы па пытаннях стварэння і рацыянальнага выкарыстання высокапрадукц. культ. сенажацей і пашы на розных тыпах глеб.
Тв.:
Повышение продуктивности культурных пастбищ. Мн., 1977;
Эксплуатация культурных пастбищ. Мн., 1982 (разам з С.П.Марчаўскасам, М.Ф.Башлаковым);
Организация лугового кормопроизводства в зоне животноводческих комплексов. Мн., 1983 (разам з М.Ф.Башлаковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМО́ЎСКІ (Сцяпан Якаўлевіч) (9.11.1734, в. Стары Пагост Цвярской вобл., Расія — 18.7.1812),
расійскі астраном. Акад. Пецярбургскай АН (1767). У 1765—90 кіраўнік геагр. дэпартамента, з 1800 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. У 1803—12 апякун Казанскай вучэбнай акругі. Навук.працы па астраноміі і картаграфіі. Пасля апрацоўкі вынікаў уласных назіранняў праходжання Венеры па дыску Сонца (1761, Забайкалле; 1769, Кольскі п-аў) атрымаў блізкае да сучаснага значэнне паралакса Сонца 8″, 67. Кіраваў картаграфічнымі работамі, склаў і апублікаваў першы для Расіі каталог 62 астр. пунктаў (1802). Адзін са складальнікаў першага ў Расіі этымалагічнага слоўніка. Вядомы як перакладчык твораў Ж.Бюфона, Тацыта, Л.Эйлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУПА́САВА (Жанна Аляксандраўна) (н. 7.6.1944, г. Кустанай, Казахстан),
бел. вучоны ў галіне экалогіі і фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1991), праф. (1999). Скончыла Маскоўскі ун-т (1966). З 1972 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук.працы па пытаннях трансфармацыі лясных экасістэм і міграцыйных патокаў у іх хім. элементаў пад уздзеяннем тэхнагенных і рэкрэацыйных нагрузак, фізіёлага-біяхім. аспектах развіцця інтрадукаваных лек. раслін.
Тв.:
Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.);
Клюква крупноплодная в Беларуси: Биохим. состав, хранение, переработка. Мн., 1999 (разам з Т.І.Васілеўскай).