няспры́тны, -ая, -ае.

Нялоўкі, непаваротлівы, марудны ў рабоце.

Няспрытныя рукі.

|| наз. няспры́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няспы́нны, -ая, -ае.

1. Такі, што адбываецца бесперастанку, не спыняецца.

Няспыннае цячэнне ракі.

2. Які рухаецца суцэльнай паласой.

Няспыннае людское мора.

|| наз. няспы́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няста́ча, -ы, ж.

1. Адсутнасць каго-, чаго-н. у неабходнай колькасці; недахоп.

Н. рабочых.

2. Выяўленая пры праверцы чаго-н. недастача грашовых, матэрыяльных сродкаў, тавараў і пад.

Пакрыць нястачу тэрмінова.

3. Адсутнасць сродкаў для існавання; беднасць.

Прыціснутыя нястачаю, людзі шукалі пабочных заробкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясто́мны, -ая, -ае.

1. Які не ведае стомы; настойлівы, упарты.

Н. працаўнік.

Н. у пошуках ісціны.

2. Неаслабны, пастаянны.

Н. гоман птушак.

|| наз. нясто́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нястры́маны, -ая, -ае.

1. Які не можа валодаць сабой, стрымлівацца.

Н. чалавек.

2. Які немагчыма стрымаць.

Нястрыманая сіла.

Н. смех.

|| наз. нястры́манасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нястры́мны, -ая, -ае.

1. Які немагчыма стрымаць, утрымаць.

Н. натоўп.

Н. смех.

2. Незвычайна моцны ў сваім праяўленні.

Нястрымнае жаданне працаваць.

3. Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны.

Н. боль.

|| наз. нястры́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясу́н, несуна́, мн. несуны́, несуно́ў, м. (разм.).

Дробны злодзей, які цішком выносіць што-н. з вытворчасці, з месца працы.

Барацьба з несунамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Курыца, якая нясе яйкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясце́рпны, -ая, -ае.

Такі, які цяжка, нельга цярпець, невыносны.

Нясцерпная спёка.

Нясцерпна (прысл.) баліць зуб.

|| наз. нясце́рпнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нятле́нны, -ая, -ае.

1. Які не паддаецца гніенню, тленню (уст.).

Нятленныя мошчы.

2. перан. Які ніколі не знікае; вечны (высок.).

Н. помнік гісторыі.

|| наз. нятле́ннасць, -і, ж.