няпэ́ўны, -ая, -ае.

1. Які не заслугоўвае давер’я; ненадзейны.

Няпэўныя звесткі.

2. Дакладна не ўстаноўлены.

Няпэўнага ўзросту жанчына.

3. Пазбаўлены цвёрдасці, упэўненасці, нерашучы.

Няпэўныя крокі.

|| наз. няпэ́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясе́нне¹ гл. несці¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясе́нне² гл. несці².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясі́лець, -ею, -ееш, -ее; незак.

Страчваць сілы, станавіцца слабым, бяссільным.

З кожным днём нясілее дзед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., каго-што.

Пазбаўляць сілы, рабіць бяссільным.

Нясіліць стома рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няскла́дны, -ая, -ае.

1. Які не вызначаецца складнасцю, зграбнасцю; нязграбны.

Няскладная фігура.

2. Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці, сувязі.

Няскладная размова.

|| наз. няскла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няско́раны, -ая, -ае.

Які не скарыўся сіле, уладзе каго-, чаго-н.

Н. народ.

|| наз. няско́ранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясла́ва, -ы, ж.

Благая слава, ганьба.

За благія ўчынкі дзяцей бацькам н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нясла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; незак., каго-што.

Сваімі паводзінамі, учынкамі ганьбіць, прыносіць няславу каму-н.

Н. сваё імя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няспра́ўны, -ая, -ае.

1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны.

Н. матор.

2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад.

Н. плацельшчык.

|| наз. няспра́ўнасць, -і, ж.