aspirate
[ˈæspəreɪt]
1.
v.t.
1) вымаўля́ць з прыдыха́ньнем
2) Med. выдаля́ць ва́дкасьць высо́сваньнем (з по́ласьці це́ла)
2. [ˈæspərət]
n.
прыдыха́льны гук
3.
adj.
прыдыха́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разлічы́цца
1. камерц. (расплаціцца за тавар і г. д.) die Réchnung máchen [begléichen*]; ábrechnen vi (з кім-н. mit D);
разлічы́цца з крэдыто́рамі die Gläubigen ábfunden*;
2. (адпомсціць) ábrechnen vi (з кім-н. mit D);
3. вайск., спарт. ábzählen vi;
па пара́дку нумаро́ў разлічы́ся! (каманда) ábzählen!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
затрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Спыніцца, запаволіць ці спыніць свой рух.
З. ля ўвахода.
2. Застацца дзе-н. на які-н. час, пабыць дзе-н. даўжэй, чым трэба або можна.
Там ён затрымаўся з-за хваробы.
З. ў дарозе.
3. Запазніцца, не зрабіць чаго-н. у тэрмін.
З. з адказам.
|| незак. затры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. затры́мка, -і, ДМ -мцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
здаро́ўе, -я, н.
1. Правільная, нармальная дзейнасць арганізма.
Берагчы з.
Адбіцца на здароўі.
Стан здароўя.
2. Той або іншы стан арганізма.
Моцнае, слабае з.
Як з.? За ваша з. (зварот да таго, за каго паднімаюць тост). На з. (выраз добрага пажадання ў знач. калі ласка).
|| памянш.ласк. здаро́ўечка, -а, н.
Добрага Вам здароўечка (пажаданне пры развітанні або прывітанне пры сустрэчы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зле́зці, -зу, -зеш, -зе; злез, зле́зла; злезь; зак.
1. Сысці, спусціцца, прытрымліваючыся рукамі, нагамі.
З. з дрэва.
З. з калёс.
2. Пра пасажыра: выйсці, даехаўшы да якога-н. месца (разм.).
На наступным прыпынку злезем.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адстаць, адваліцца.
Скура злезла.
Фарба злезла.
4. Зняцца (пра адзенне, абутак; разм.).
Бот злез з нагі.
|| незак. зла́зіць, зла́жу, зла́зіш, зла́зіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спатка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. з кім-чым. Трапіцца насустрач, сысціся з кім-н., рухаючыся з супрацьлеглых бакоў.
С. на вуліцы.
2. з кім. Сысціся для сумеснага правядзення часу, па справе, для спартыўнай барацьбы, спаборніцтва; убачыцца з кім-н.
Спаткаліся мацнейшыя шахматысты.
3. Выявіцца, трапіцца.
У кнізе спаткаліся вельмі цікавыя цытаты.
|| незак. спатыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. спатка́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. каго і з дадан. Звярнуцца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца аб чым-н. —
Што рабіць далей? — спытала лабарантка.
2. што і чаго. Папрасіць што-н., звярнуцца з якой-н. просьбай.
С. дазволу паехаць па падручнікі.
3. з каго. Ускласці на каго-н. адказнасць за ўчынкі; спагнаць (разм.).
З яго за ўсё спытаюць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ро́ўна.
1. у знач. вык. Пра адсутнасць няроўнасцей, упадзін, узгоркаў.
Р., як на стале.
Зімой у полі р. і бела.
2. ро́ўна з, прыназ. з Т. На адной лініі (вышыні, глыбіні і пад.) з кім-, чым-н., на адным узроўні з кім-, чым-н.
Нагрузіць мяхоў на калёсы роўна з канём.
3. часц. Дакладна, якраз.
Р. поўдзень.
Р. праз паўгадзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Komplét [kɔ˜mp'le:] n -s, -s кампле́ктны жано́чы касцю́м (сукенка з жакетам ці паліто з аднолькавай матэрыі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
entwáchsen* vi (s) (D) выраста́ць (з чаго-н.);
den Kínderschuhen ~ вы́йсці з мале́нскага дзіця́чага ўзро́сту
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)