рэагава́ць
(ад рэ- + лац. agere = дзейнічаць)
1) адклікацца, адказваць пэўным чынам на знешнія раздражненні (напр. р. на святло);
2) выяўляць свае адносіны да дзеяння, выказвання каго-н.;
3) уступаць у хімічную рэакцыю (аб рэчывах).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сістэма́тыка
(гр. systematikos = упарадкаваны)
1) прывядзенне ў сістэму, класіфікацыя прадметаў, з’яў (напр. с. ізатопаў);
2) навука аб размеркаванні жывёл і раслін па відах, родах, сем’ях, атрадах, класах і тыпах (напр. с. рыб, с. птушак).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ма́рыць, ма́ру, ма́рыш, ма́рыць; незак.
Аддавацца марам. Калі туман плыве над логам, Рассейваючы кроплі рос, Стаю пад-сонцам я і мару. Панчанка. — Вось так, вось так, — прыгаворвае пані Мар’я, малюючы. — І трэба, Малец, не глядзець, не марыць, а рабіць сваё... Брыль. // Думаць аб ажыццяўленні чаго‑н. вельмі жаданага, імкнуцца ў думках да чаго‑н. З дзіцячых гадоў Мікола любіў маляванне, і сам ён употай марыў аб мастацкай школе. Якімовіч. Тварык .. [Ірынкі] засв[я]ціўся — яна марыла аб спатканні з братам. Чорны.
мары́ць, мару́, мо́рыш, мо́рыць; незак., каго-што.
1. Труціць, атручваць. Марыць прусакоў.
2. перан. Даводзіць да поўнага знясіленая; мардаваць, мучыць. [Чэрскую] страшылі на допытах, білі, марылі голадам, і, нічога не дазнаўшыся, праз чатыры месяцы выпусцілі з турмы. Галавач.
3. перан. Даводзіць да знямогі. Нязручна ж у адзежыне ў хаце сядзець, бо так жа морыць цяпло, аж дрымотна становіцца. Лынькоў. Віктар прысеў на прызбу, угрэўся, і яго пачаў марыць сон. Асіпенка.
4. Спец. Трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру і моцнасці. Марыць дуб. // Фарбаваць драўніну марылкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аншла́г
(ням. Anschlag)
1) аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і г. д.) прададзены;
2) буйны загаловак у газеце (напр. а. на ўсю паласу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дэтэкты́́ў
(англ. detective, ад лац. detectio = раскрыццё)
1) агент вышукной паліцыі, які вядзе расследаванне крымінальных спраў;
2) літаратурны твор або кінафільм, у якім расказваецца аб прыгодах сышчыкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кабала́
(тур. kabala, ад ар. kabal = дагавор аб куплі-продажы)
1) даўгавое абавязацельства ў Вялікім княстве Літоўскім (XIV—XVII стст.);
2) перан. поўная, крайне цяжкая эканамічная залежнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
стратэ́гія
(гр. strategia, ад stratos = войска + ago = вяду)
1) навука аб вядзенні вайны, майстэрства вядзення вайны (параўн. тактыка 1);
2) перан. майстэрства кіраўніцтва, заснаванае на доўгатэрміновых прагнозах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
э́кзіт-пол
(англ. exit-poll, ад exit = выхад + poll = падлік галасоў)
апытанне асоб, якія прымалі ўдзел у выбарах, аб выніках галасавання пры іх выхадзе з выбарчага ўчастка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Струпава́ты ‘у струпах, пакрыты струпамі’ (ТСБМ), струпова́ты, струпча́сты ‘ў глыбокіх трэшчынах’ (ТС), струпова́тый ‘няроўны, вузлаваты (палатно, ніткі)’ (Сл. Брэс., Уладз.), струплі́ва ‘няроўная, недастаткова вымешаная (пра гліну)’ (Вярэн.). Да струп 1 (гл.). Параўн. укр. струпки́й ‘аб дарозе — пакрыты замёрзлай граззю’, струпува́тий ‘струпаваты (аб дарозе)’, ‘шурпаты, у калдобінах’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Васо́лы ’вясёлы’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. wesoły ’тс’ (аб польскім слове Брукнер, 607).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)