від дэфармацыі, які праяўляецца ў скрыўленні восі або пасярэдняй паверхні цела (бэлькі, бруса, пліты, абалонкі і інш.) пад дзеяннем знешняй сілы ці т-ры. У адносінах да прасцейшых цел (напр., бруса) велічыня скрыўлення ў межах пругкасці залежыць ад велічыні выгінальнага моманту і жорсткасці цела.
Адрозніваюць выгіны: просты, або плоскі (знешнія сілы ляжаць у адной плоскасці); складаны (выклікаецца сіламі, што дзейнічаюць у розных плоскасцях); касы (прыватны выпадак складанага выгіну); чысты (дзеянне толькі выгінальных момантаў); папярочны (дзейнічаюць таксама і папярочныя сілы). Уінж. практыцы разглядаюцца таксама падоўжныя і падоўжна-папярочныя выгіны. Разлікі на выгіны (у т. л. трываласці матэрыялаў на выгіны) робяць пры праектаванні машын, механізмаў, інж. збудаванняў, даследаванні сістэм будаўнічай механікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
doba
dob|a
ж.
1. суткі;
na ~ę — у суткі; на суткі;
(przez) całą ~ę — цэлыя суткі; кругласутачна;
24 godziny na ~ę — 24 гадзіны ў суткі; кругласутачна;
2. час; эпоха; эра;
w ~ie dzisiejszej — у цяперашні час; у сучасны момант
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
балю́ча,
1.Прысл.да балючы (у 2, 3 знач.).
2.безас.узнач.вык., каму-чаму і зінф. Пра фізічны і душэўны боль. Калі мы падышлі да рэчкі, узышло сонца, і снег так заблішчаў, што ажно вачам стала балюча.Хомчанка.Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў [Даміра] стрымаць сябе.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недарэ́чы, прысл.
1.прысл. Не ў час, у непадыходзячы момант. Часамі аўтар недарэчы карыстаецца прыёмамі фельетона і памфлета.Кучар.// Не да месца; недарэчна. Недарэчы блішчала белая эмалевая дошчачка — «Не парушаць цішыні».Мележ.
2.узнач.вык. Не адпавядае абставінам. — Хопіць табе... — абарваў.. [Сокалава] Вачароў. — Жарты зараз недарэчы.Новікаў.Эх, недарэчы дзяжурства! Навокал ноч, насычаная падзеямі, а ты — як прывязаны.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гараско́п
(гр. horoskopos, ад hora = час + skopeo = гляджу, назіраю)
табліца размяшчэння планет і зорак у пэўны момант часу, якая служыць астролагам для прадказання лёсу чалавека або выніку якой-н. падзеі; само такое прадказанне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
МАГНІ́ТНЫ РЭЗАНА́НС,
выбіральнае паглынанне рэчывам эл.-магн. хваль пэўнай частаты, абумоўленае зменай арыентацыі магнітных момантаў часціц рэчыва (электронаў, атамных ядраў).
Энергет. ўзроўні часціцы, якая мае магнітны момант, у знешнім магн. полі расшчапляюцца на магн. падузроўні, кожнаму з якіх адпавядае пэўная арыентацыя магн. моманту адносна поля (гл.Зеемана з’ява). Эл.-магн. поле рэзананснай частаты выклікае квантавы пераход паміж магн. падузроўнямі. Пры паглынанні энергіі ядрамі атамаў назіраецца ядзерны магнітны рэзананс; у парамагнетыках паглынанне энергіі абумоўлена магн. момантамі няспараных электронаў — электронны парамагнітны рэзананс; у магнітаўпарадкаваных рэчывах адрозніваюць ферамагнітны рэзананс, антыферамагнітны рэзананс, ферымагнітны рэзананс. Выкарыстоўваецца для даследавання ўнутр. структуры цвёрдых цел і вадкасцей, для неразбуральнага хім. аналізу, прэцызійных метадаў вымярэння і стабілізацыі магн. палёў, у ферытавых прыладах ЗВЧ, мазерах і інш.
Літ.:
Сликтер Ч.П. Основы теории магнитного резонанса: Пер. с англ. 2 изд. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́кліч, ‑у, м.
1. Слова ці выгук, вымаўленыя з моцным пачуццём, хваляваннем. Чуюцца радасныя воклічы дзяцей, узаемныя прывітанні, абмен навінамі.В. Вольскі.Чуўся грозны вокліч: — Стой! Назад!Лынькоў.
2. Тое, што і воклік. [Алесь] бягом кінуўся да воза, але ў гэты момант пачуў ціхі і трывожны вокліч: — Алесь!Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маршчы́ніцца, ‑ніцца; незак.
Пакрывацца маршчынамі, збірацца ў маршчыны; моршчыцца (пра скуру). І твар маршчыніцца цярпеннем, і точыць сэрца горыч слёз.Машара.//перан. Пакрывацца рабізною (пра паверхню вады). Рака то супакойвалася на момант, то зноў, узрушаная новым парывам ветру, ўздрыгвала, маршчынілася нават у зацішку, нібы ёй было холадна.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачапі́цца, ‑чашлюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
1. Зачапіцца, падчапіцца. У маіх вачах так і стаяў той момант, калі сом пачэпіцца на мой кручок і дзябёлая жардзінка пачне выгінацца, утрымліваючы вялікую рыбіну.Лупсякоў.
2.Разм. Павіснуць, учапіцца — пра ўсіх, многіх. [Зыбін:] Старая будзе так рада!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаадчува́нне, ‑я, н.
Агульны фізічны і маральны стан чалавека, які залежыць ад яго здароўя і настрою ў дадзены момант. [Мама] не пайшла больш ні на ток, ні ў поле: у яе было дрэннае самаадчуванне.Шамякін.[Залатарова:] — Каб зрабіць дасканалае даследаванне, бывае мала адных аб’ектыўных паказанняў. Трэба ведаць самаадчуванне хворага.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)