1. Які мае адносіны да формы (у 10 знач.); які з’яўляецца формай. Форменная фуражка. □ За сталом сядзіць маладая жанчына ў форменным кіцелі з бліскучымі пагонамі на плячах.Васілёнак.Толькі форменныя пятліцы на чорным кіцелі з дзвюма сінімі зорачкамі на іх сведчаць, што гэта — дырэктар.Шынклер.
2.Складзены па пэўнаму ўзору, форме; афіцыйны. У пакой заходзілі людзі, запаўнялі форменныя бланкі, падавалі бялявай дзяўчынцы.Асіпенка.А хутка прыйшло пісьмо ў форменным канверце.Марціновіч.
3.Разм. Сапраўдны. Не даючы апомніцца, [Канстанцін Міхайлавіч] учыніў форменны разнос за непаслядоўнасць пісання.Лужанін.[Андрэй:] — Гэта ж форменны падпал! Гэта ж злачынства.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЕ́ШЧАРДАЎСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
фізіка-геаграфічны раён Беларускага Паазер’я, на Пн Віцебскай вобл. (усх. частка Расонскага р-на) і ў Расіі (большая частка). На Беларусі мяжуе з Полацкай нізінай, працягнулася з Пн на Пд на 22 км, з 3 на У на 29 км. Пл. 650 км². Выш. 180—220 м, найб. 224 м (на ПнУ).
Прымеркавана да Латвійскай седлавіны. Магутнасць асадкавага чахла да 300 м. Вылучаны адклады валдайскай серыі верхняга дакембрыю (пясчаныя і пясчана-гліністыя), ардовіку (вапнякі, мергелі, даламіты), дэвону (стракатаколерная пясчана-гліністая тоўшча). Антрапагенавыя адклады (магутнасць 30—60 м) складзены з валунных супескаў і суглінкаў, участкаў маламагутнага покрыва водна-ледавіковых асадкаў. Фарміраванне ўзвышша звязана з краявой зонай акумуляцыі паазерскага зледзянення.
Сучасны рэльеф сярэднеўзгорысты і ўзгорыста-западзінны, ускладнены камамі і азёрнымі катлавінамі. Ваганні адносных вышынь 10—25 м. Марэнныя ўзгоркі складзены з валунных суглінкаў, супескаў, камавыя — з пяску з уключэннем жвіру і галькі. Трапляюцца озавыя грады з пяскоў, жвіру і валунна-галечнага матэрыялу з марэнным чахлом. Сярэднія т-ры студз. 8,4 °C, ліп. 17,4 °C. Ападкаў 629 мм за год. Н.ў. дрэніруюць р. Дрыса і яе правыя прытокі. Азёры Нешчарда, Усвечча, Валоба, Межава і інш. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя. Пад лесам каля 40% тэрыторыі. Лясы захаваліся невял. ўчасткамі на вяршынях і стромкіх схілах узгоркаў. Пераважаюць бары, субары, ельнікі, па далінах рэк і азёр з дамешкамі дубу. Па паніжэннях бярозавыя і альховыя лясы. Пад ворывам 15% тэрыторыі.
Нешчардаўскае ўзвышша ў Расонскім раёне Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыпло́м
(польск. dyplom < лац. diploma, ад гр. diploma = ліст, складзены ўдвая)
1) дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені;
2) пасведчанне, якое выдаецца за дасягненні, поспехі ў чым-н. (напр. д. конкурсу скрыпачоў);
3) дыпломная работа студэнта.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ВАЛАТО́ЎКА»,
помнік прыроды, камавы ўзгорак на Беларусі, каля паўн.-зах. ускраіны в. Свяціца Полацкага р-на Віцебскай вобл., недалёка ад воз. Янова. У плане круглаватай формы, дыям. каля 100 м, узвышаецца над нізінай на 20 м. Складзены з водна-ледавіковых адкладаў: пяску, жвіру, гліны. Утварыўся ў час дэградацыі паазерскага зледзянення (каля 16 тыс.г. назад). «валатоўка» з даўніх часоў — месца святкавання Купалля. Мела сувязь са стараж. каменнай абсерваторыяй «Янова» (захавалася) на паўд.-зах. беразе возера, з якой назіралі за «валатоўкай»: калі сонца пры захадзе датыкалася да вяршыні ўзгорка, наступала самая кароткая ноч года (купальская).
«Валатоўка» каля в. Свяціца Полацкага раёна Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ПРАЧЫ́СЦЕНСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік стараж.-рус. дойлідства 12 ст. Пабудавана майстрамі Гродзенскай школы дойлідства. Пашкоджана пажарам у 1654. Рэшткі яе выяўлены археолагамі ў 1980 на тэр.Гродзенскага манастыра базыльянак.
6-слуповы 3-нефавы храм меў 3 прамавугольныя ў плане апсіды са зрэзанымі вугламі. Сцены (таўшчыня 1—1,1 м) складзены з плінфы ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі. У верхнія часткі сцен і скляпенні былі ўмураваны керамічныя збаны (галаснікі). Фасады былі аздоблены лапаткамі, маёлікавымі пліткамі квадратнай і трапецападобнай формы, устаўкамі з абчасаных паліраваных валуноў. Падлога, выкладзеная маёлікавай пліткай жоўтага, зялёнага і карычневага колеру разнастайнай формы, сваім малюнкам нагадвае падлогу Гродзенскай Ніжняй царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЦКІ КРАЖ,
узвышша на ПдУсх.-Еўрапейскай раўніны, на Украіне і ў Расіі. Распасціраецца з ПнЗ на ПдУ на 370 км. Шыр. 160 км. Выш. да 367 м (г. Магіла-Мячэтная). Складзены пераважна з пясчанікаў, вапнякоў і сланцаў, з якімі звязаны радовішчы каменнага вугалю (гл.Данецкі вугальны басейн), поліметал. руд, будматэрыялаў, хім. сыравіны. Для рэльефу характэрна спалучэнне хвалістых міжрэччаў і глыбока ўрэзаных (да 150 м) рачных далін. Ярыстая эрозія, трапляецца карставы рэльеф. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -6 да -8 °C, ліп. 21—22 °C. Ападкаў 400—500 мм за год. Захаваліся ўчасткі шыракалістых лясоў (дуб, ясень, клён) і стэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМЫСЛО́ЎСКІ (Ягор Ягоравіч) (18.6.1841, г. Гродна — 21.5.1896),
расійскі гісторык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1888). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1862), у 1867—71 выкладаў у Аляксандраўскім ліцэі, з 1871 праф. Гісторыка-філал. ін-та ў Пецярбургу, у 1884—90 — Пецярбургскага ун-та. Асн. працы па крыніцазнаўстве гісторыі Расіі і Беларусі 16—17 ст., у т. л. «Цараванне Фёдара Аляксеевіча» (ч. 1, 1871), «Сказанне Масы і Геркмана пра смутны час у Расіі» (1874), «Герберштэйн і яго гісторыка-геаграфічныя весці пра Расію» (1884), «Зносіны Расіі з Польшчай у цараванне Фёдара Аляксеевіча» (1887) і інш. Пад яго рэдакцыяй складзены вучэбны атлас па рас. гісторыі з каментарыямі, выдадзена «Гісторыя расійскіх ордэнаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІЯ КАРПА́ТЫ,
найбольш высокая і шырокая ч. горнай сістэмы Карпат на тэр. Чэхіі, Славакіі, Польшчы і Венгрыі. Даўж. каля 400 км, шыр. больш за 200 км. Хрыбты і ізаляваныя масівы накіраваны з ПдЗ на ПнУ. На Пн вылучаюць сярэдневышынныя хр.Зах. Бяскідаў, у цэнтр. частцы — высока- і сярэднягорныя масівы Татры (найб.выш. 2655 м, г. Герлахоўскі-Шціт), Нізкія Татры, Вял. Фатра, на Пд — сярэдневышынныя масівы з плоскімі вяршынямі Славацкіх Рудных гор, Шцяўніцкіх гор, Бюк, Матра і інш.Складзены пераважна з крышт. парод і вапнякоў, на Пд таксама і вулканічных парод. Мяшаныя і хваёвыя лясы, горныя лугі. Татранскі нац. парк, запаведнікі, курорты, турызм, зімовыя віды спорту.
частка горнай сістэмы Карпат на З Румыніі. Абмежаваны на З Сярэднедунайскай раўнінай, на Пн — далінай р. Самеш, на У — Трансільванскім плато, на Пд — далінай р. Мурэш. Вылучаюць цэнтр. платопадобны горны масіў Біхар (выш. да 1848 м), вапняковыя горы Траскэў (да 1370 м) і Металіч (да 1438 м), на З хрыбты Кодру (1112 м), Зэранд і Пэдура-Краюлуй (ніжэй за 1000 м), на Пн — хрыбты Месеш, Плапіш і Фэджэт. Складзены з гранітаў, крышт. сланцаў, вапнякоў і вулканічных парод. Радовішчы каляровых металаў (золата, серабро, поліметалы, ртуць), здабыча мармуру. андэзіту, вапняку. Букавыя, дубовыя і хваёвыя лясы, лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННЫЯ БА́БЫ,
старажытныя каменныя выявы чалавечых фігур, звязаныя з культам продкаў. Сустракаюцца пераважна ў стэпавай паласе Еўропы і Азіі, ад Прыкарпацця да Манголіі. Зроблены ў тэхніцы рэльефу, барэльефа, скульптуры, выш. 1—4 м. Вядомы К.б. бронзавага веку, скіфа-сармацкага часу ў Прычарнамор’і, у цюркамоўных народаў Азіі 4—9 ст. і насельніцтва ўсх. стэпаў ранняга сярэдневякоўя. На тэр. Беларусі вядома каля 10 К.б. 11—13 ст., якія былі завезены для ўпрыгожання паркаў у 18—19 ст. (верагодна, з Прыазоўя). Ва ўсіх фігур рукі складзены на жываце, у руках цыліндрычны кубачак.
Л.У.Дучыц, С.Я.Расадзін.
Каменныя бабы з Дзедзілава (1), Гомеля (2, 3), Крынак (4).