КРУ́ГЛІКАЎ (Мікіта Конанавіч) (19.5.1914, в. Залессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 8.12.1943),
Герой Сав.Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з ліп. 1943. Танк. ўзвод на чале з лейт. К. вызначыўся 4.11.1943 пад Кіевам у баях пры вызваленні пас. Святошына, дзе адрэзаў шлях адступлення ворагу на шашы Кіеў—Жытомір. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАЎ (Іван Ігнатавіч) (10.1.1910, в. Чарнава Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1994),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў аўтадарожны тэхнікум (1936). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Варонежскім, 1-м Укр., 1-м Бел. і інш. франтах. Старшы вадзіцель пантонна-маставога батальёна яфрэйтар К. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Кіеўскай вобл. Да 1972 на гасп. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЯНЕ́ЦКІ (Сцяпан Аляксандравіч) (26.10.1923, в. Філатава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Са жн. 1943 на 2, 3, 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель самаходнай артыл. устаноўкі сяржант Л. вызначыўся 24.10.1944 у баях за г. Надзькала (Венгрыя): умела манеўруючы, дапамог падбіць 3 танкі; цяжка паранены працягваў бой, загінуў у ім. На радзіме яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНО́ВІЧ (Уладзімір Сцяпанавіч) (1913, в. Порса Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 31.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1944 на 2-м і 1-м Бел. франтах. Кулямётчык сяржант Л. вызначыўся ў час ліквідацыі варожай групоўкі ва Усх. Прусіі: 31.1.1945 адбіваў атакі гітлераўцаў, падтрыманых танкамі і самаходнымі гарматамі; з гранатамі кінуўся пад танк і падарваў яго. Яго імем названа вуліца ў г. Вілейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗЮКО́Ў (Пётр Ільіч) (2.1.1909, г Гомель — 30.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945), палкоўнік (1943). Брат А.І.Лізюкова. Скончыў Ленінградскую артыл. школу (1941). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Ленінградскім, 3-м Бел. франтах: камандзір артыл. дывізіёна, знішчальна-процітанк. артыл. палка, брыгады. Брыгада на чале з Л. вызначылася ў баі ва Усх. Прусіі. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАГА́ЗЫН ПО́ЛЬСКІ»
(«Magazyn polski», «Часопіс польскі»),
штоквартальны часопіс; орган Саюза палякаў ў Беларусі. Выдаецца з 1992 у Гродне на польск. мове (лісты чытачоў друкуюцца на бел. і рус. мовах). Асвятляе пытанні гіст., культ. развіцця Беларусі, ВКЛ, некаторыя аспекты міжнац. адносін на тэр. сучаснай Беларусі. Змяшчае матэрыялы пра сусветна вядомых дзеячаў навукі, гісторыі Беларусі. Публікуе маст. творы бел. і замежных пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТО́Н ((Martonne) Эмануэль дэ) (1.4.1873, г. Шабры, Францыя — 25.7. 1955),
французскі географ, прадстаўнік франц. школы «геаграфіі чалавека». Чл. Парыжскай АН (1942). Праф. Сарбоны (1909). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы. З 1938 прэзідэнт Міжнар.геагр.саюза (з 1952 ганаровы прэзідэнт). Навук. працы па пытаннях геаграфіі чалавека, агульнай і рэгіянальнай фіз. геаграфіі, краіназнаўстве і інш. Распрацаваў адну з класіфікацый кліматаў Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКАЛЕ́НКА (Якаў Раманавіч) (2.3.1922, в.Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 18.3.1966),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мазырскае педвучылішча (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, у 1942—43 у 2-й Калінкавіцкай партыз. брыгадзе, з чэрв. 1944 на фронце. Радавы М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час дэсантнай аперацыі пры вызваленні Пінска. Пасля вайны на прафсаюзнай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ЦЭНТР НАВУКО́ВАЙ І ТЭХНІ́ЧНАЙ ІНФАРМА́ЦЫІ (МЦНТІ),
міжурадавая арг-цыя па садзейнічанні развіццю міжнар. сістэмы навук. і тэхн. інфармацыі. Створаны ў 1969 краінамі—членамі Саюзаэканам. узаемадапамогі. Членамі (на 1.6.1999) з’яўляюцца 16 краін, у т. л. Беларусь. Цэнтр ажыццяўляе даследаванні і распрацоўкі ў галіне інфарм. тэхналогіі, забяспечвае інфарм. абслугоўванне арг-цый краін, якія ўваходзяць у яго. Месцазнаходжанне цэнтра г. Масква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАВІ́ЦКІ (Лука Захаравіч) (31.12.1917, в. Доўгае Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 30.11.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Барысаглебскае ваен.авіяц. вучылішча (1938). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941: пілот знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант М. суправаджаў трансп. самалёты ў блакіраваны Ленінград, прыкрываў з паветра разгрузку чыг. эшалонаў, збіў 3 самалёты праціўніка, 3 вер. тараніў ням. бамбардзіроўшчык. Загінуў у баі.