1. Які не мае вялікай глыбіні; мелкі. Рака тут неглыбокая і яе няцяжка будзе пераплыць.Сабаленка.Снег усюды ляжаў роўны, неглыбокі.Сачанка.Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная.Шамякін.// Які знаходзіцца на нязначнай глыбіні, недалёка ад паверхні. Руды неглыбокага залягання.
2.перан. Які не вызначаецца глыбінёй; негрунтоўны. Неглыбокія веды.// Павярхоўны, несур’ёзны (пра чалавека). Спадарожнікамі аказаліся неглыбокія людзі, якія на ўлонні прыроды ні разу не загаварылі аб прыродзе.«ЛіМ».
3. Нямоцны (аб пачуццях, стане і пад.). Сон быў неглыбокі. □ Дыханне неглыбокае, перарывістае, — сказаў.. Роб.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашко́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
З’явіцца перашкодай для каго‑, чаго‑н.; не даць магчымасці здзейсніць што‑н.; не дапусціць чаго‑н. Скончыць інстытут перашкодзіла вайна. □ Цяжкая рана, атрыманая ў баях пад Керчу, перашкодзіла жанчыне застацца ў марскім флоце пасля вайны.Кулакоўскі.Хто перашкодзіць нам прабіць камення грань І долю казачную выткаць?Танк.[Насця:] — У вас тут гамонка, здаецца, вельмі душэўная была. Прабачце, калі перашкодзіла.Мележ.Андрэй Шыбянкоў, цяжка аддыхваючыся, вярнуўся назад з пахмурным выглядам чалавека, якому перашкодзілі зрабіць хоць і жорсткі, але высокасправядлівы ўчынак.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыць, рыю, рыеш, рые; незак., што.
1. Капаць, раскопваць што‑н. рыхлае, сыпкае (лычом, рылам). Кабан рые павольна і заложна, усё болей і болей углыбляючыся ў зямлю.Колас.// Капаючы, даставаць што‑н. з зямлі; вырываць. Рана ўстане [дзядзька], а дзік, вялікі, як капіца сена, ужо рые бульбу.Карпюк.
2. Вымаючы, выкідаючы зямлю, рабіць паглыбленне, яму (пра жывёл). [Віктар:] — Калі .. [барсукі] рыюць сабе норы, значыцца, яны маглі і нават павінны былі і тут прарыць.Маўр.
•••
Носам рыць (груб.) — выказваць сваю незадаволенасць кім‑, чым‑н., пагарду да каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перавя́ць, смал.перевя́ть ’парваць, перацерці (пра вяроўку, ліну)’ (Этимология–1981, 72). Да пера- (гл.) і вять ’рваць, церці’, якое да прасл.*vęti < і.-е.u̯en‑ ’біць, раніць’, гоц.wunds ’раніць’, англ.wen (< прагерм.*wanja), кімр.ym‑wan ’біцца, змагацца’, карнуэлск.gwane ’праколванне’, англ.-сакс.Wenn ’пухліна’, ’гуз ад удару’ і інш. < і.-е.*u̯a‑/*u̯o‑/*u̯ə‑, параўн. лат.vâts ’рана’, літ.votìs ’адкрытая скула, нарыў’. З гэтым дзеясловам са значэннем ’рваць, церці’, рус.валаг.вя́ха ’куча, бярэмя, ноша’, а таксама ’ўдар, аплявуха, грымак, кухталь’ (семантыка ’біць’) звязваецца бел.полац.вяхотка2 (гл.) ’чарада, куча’, якое ў ЭСБМ (2, 336) падаецца з паметай “няясна” (Гарачава, Этимология–1981, 72–74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
fréien
1.vi (um A) сва́тацца (да каго-н.)
2.vtпаэт. жані́цца (з кім-н.), выхо́дзіць (за́муж) (за каго-н.);
◊
jung gefréit, hat níemand geréut≅ра́на жэ́нішся – шкадава́ць не бу́дзеш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
start1[stɑ:t]n.
1. пача́так;
at the start пачатко́ва, на пача́тку;
from start to finish з пача́тку да канца́;
make a fresh start пача́ць усё на́нава
2. старт, ад’е́зд, адлёт (самалёта);
make an early startра́на адпра́віцца
3. уздры́гванне, штуршо́к;
give smb. a start напало́хаць каго́-н.
♦
by/in fits and starts час ад ча́су, ча́сам, уры́ўкамі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
я́зваж.
1.мед. Geschwür n -s, -e; Wúnde f -, -n (рана);
я́зва стра́ўніка Mágengeschwür n;
сібі́рская я́зва Mílzbrand m -(e)s;
2.перан.разм. (прачалавека) Gíftnudel f -, Lästermaul n -s, -mäuler;
3.перан.разм. (праадмоўныя. шкодныяз’явы) Pláge f -, Übel n -s, -, Géißel f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РАК РАСЛІ́Н,
група хвароб, якія характарызуюцца празмерным, няправільным разрастаннем асобных частак раслін, што прыводзіць да ўтварэння пухлін і нарастаў. Узбуджальнікі—грыбы, бактэрыі, вірусы. Пашыраны паўсюдна; на Беларусі найб. шкодныя: чорны рак пладовых дрэў, рак бульбы, канюшыны, бактэрыяльны рак памідораў і інш.
Чорны рак пладовых дрэў (узбуджальнік—грыб з роду сферопсіс), пашкоджвае лісце, кветкі, плады, ствалы яблыні і грушы. На кары паяўляюцца бура-фіялетавыя ўціснутыя плямы. Кара чарнее, растрэскваецца, ападае. Хворыя тканкі разрастаюцца, акальцоўваюць галіны, ствалы, якія ў выніку гінуць. Рак бульбы (узбуджальнік—грыб з роду сінхітрыум), каранцінная хвароба. Пашкоджвае таксама памідоры і інш. паслёнавыя. На клубнях, сталонах, сцёблах, радзей на лісці ўтвараюцца нарасці, спачатку белыя, потым цёмна-бурыя. Пашкоджаныя клубні загніваюць. Рак канюшыны (узбуджальнік—грыб з роду склерацынія) праяўляецца ўвосень у выглядзе павуціністага налёту на лісці. Вясною загнівае каранёвая шыйка — расліна лёгка адрываецца ад каранёў. Пры бактэрыяльным раку памідораў (узбуджальнік — бактэрыя з роду корынебактэрый) на сцёблах, галінах утвараюцца язвы, на пладах — дробныя плямы («птушыныя вочы»), расліна засыхае. Ступеньчаты рак лісцевых дрэў (узбуджальнік — грыб з роду нектрыя) часцей пашкоджвае клён, граб, ясень, яблыню. На ствалах і галінах дрэў адміраюць кара і камбій, фарміруецца адкрытая рана (язва), якая з кожным годам павялічваецца і набывае шматступеньчатую форму. Паступова язва акальцоўвае ствол, і дрэва адмірае. Смаляны рак (узбуджальнік — некат. ржаўныя грыбы) найб. часта пашкоджвае хвойныя дрэвы ў зрэджаных насаджэннях. Адміраюць камбій і драўніна, кара трэскаецца і ападае. У межах пашкоджвання выцякае смала, утвараючы на ствале жаўлакі і падцёкі. Дрэва адмірае ці становіцца сухаверхім.
Л.М.Прыступук.
Рак раслін: 1 — чорны рак яблыні (пашкоджаныя ліст, завязь і галіна); 2 — рак бульбы; 3 — рак канюшыны (пашкоджаныя расліна і сцёблы); 4 — ступеньчаты рак дрэў; 5 — смаляны рак хвоі (крона пашкоджанага дрэва і частка ствала).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Пакрытая пухам і пер’ем жывёліна класа пазваночных, якая мае дзве канечнасці, крылы і дзюбу. Вадаплаўныя птушкі. Хатнія птушкі. □ У лесе жылі звяры і драпежныя птушкі: каршуны, совы, пугачы, ястрабы.Колас./узнач.зб.Ездзілі ў Мінск караваны з ільном, збожжам, .. птушкай.Бядуля.
2.перан.Разм.іран. Пра чалавека, з пункту гледжання яго грамадскага значэння, становішча. Гэтая схільнасць упаўнаважанага — не дзіва, бо чалавек ён старонкі і па-сапраўднаму не ведае, што гэта за птушка наш Лепятун.Кулакоўскі.— Ну, калі ўжо сам таварыш Верашчака... — прамовіў я такім тонам, быццам мне вельмі добра было вядома, якая гэта значная птушка — Верашчака.Васілёнак.
3.Разм. Паметка на палях тэксту або ў тэксце ў выглядзе дзвюх рысак, якія сходзяцца ўнізе вострым вуглом. Зарыпела пяро: «Тут у вас не выходзіць...» «Тут вам трэба «падумаць ...» «Тут крыху змякчыць...» «Тут вось «птушку» паставім, разважыць не шкодзіць...»Дзяргай.
•••
Вольная птушка — пра чалавека, які жыве незалежна, свабодна.
Птушка высокага палёту (звычайнаіран.) — пра чалавека, які займае высокае становішча ў грамадстве.
Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе‑н.
Стрэляная птушка — пра бывалага, вопытнага ў якой‑н. справе чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wake
I[weɪk]1.
v.i. woke or waked, waked
1) прачына́цца
to wake up early in the morning — прачну́цца ве́льмі ра́на
to wake at seven every morning — прачына́цца а сёмай штора́ніцы
2) аджыва́ць; абуджа́цца
The flowers wake in the spring — Кве́ткі аджыва́юць уве́сну
3) ажыўля́цца, рабі́цца бадзёрым
2.
v.t.
1) будзі́ць
The noise of the traffic always wakes him — Го́ман ву́лічнага ру́ху заўсёды бу́дзіць яго́
Wake him up early — Пабудзе́це яго́ра́на
2) ажыўля́ць
II[weɪk]
n.
1) кільва́тэр -а m. (струме́нь вады́)
2) струме́нь паве́тра
•
- in the wake of
III[weɪk]
n.
хаўту́ры pl., паніхі́да f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)