ШАЎЧЭ́НКА Тарас Рыгоравіч (9.3.1814, в. Морынцы Звянігародскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 10.3.1861),
украінскі пісьменнік, мастак, рэвалюцыянер-дэмакрат; заснавальнік новай укр. л-ры і нац.літ. мовы. Вучыўся ў Пецярб.АМ у К.Брулова (1838—45). Як дваровы П.В.Энгельгарта жыў у Вільні (1829—31), потым у Пецярбургу. У 1838 з дапамогай Брулова, В.Жукоўскага і інш. выкуплены з прыгону. З 1845 працаваў у Кіеўскай археаграфічнай камісіі. За ўдзел у тайным Кірыла-Мяфодзіеўскім таварыстве арыштаваны і аддадзены ў салдаты (1847—57). Пасля ссылкі (з 1858) жыў у Пецярбургу. Прыхільнік рэв. шляху ліквідацыі прыгонніцтва, яднання слав. народаў у барацьбе за сац. і нац. вызваленне. Пісаць пачаў каля 1836—37. Выдаў зб. «Кабзар» (1840). Творы Ш. прасякнуты любоўю да радзімы, напісаны нар. мовай, вызначаюцца блізкасцю да фальклору, разнастайнасцю рытмаў, меладычнасцю. У ранняй яго творчасці (вершы, балады, паэмы «Кацярына», 1838, «Гайдамакі», 1841; драма «Назар Стадоля», 1843, і інш.) спалучэнне рамантызму з рэаліст. тэндэнцыямі. У паэме «Наймічка» (1845) стварыў яркі драм. вобраз жанчыны-маці. У паэмах «Сон» (1844), «Каўказ», «Ератык» (абедзве 1845), «Неафіты» (1857), цыклах «У каземаце» (1847), «Цары» (1848), паэзіі перыяду ссылкі, аповесцях «Княгіня» (1853), «Музыка» (1855) і інш.рэв. і антыпрыгонніцкія матывы. Аўтар паэм «Сляпая» (1842), «Князёўна» (1847), «Марына» (1848), «Юродзівы» (1857), «Марыя» (1859), балады «Сурочаная» (1837), трыпціха «Доля», «Муза», «Слава» (1858), аповесцей «Варнак» (1845), «Няшчасны», «Капітанша», «Блізняты» (усе 1855), «Мастак» (1856), «Прагулка з задавальненнем і не без маралі» (1856—58). Многія вершы Ш. сталі нар. песнямі.
Ш. — заснавальнік рэаліст. кірунку ва ўкр.выяўл. мастацтве. Майстар партрэта, гіст. і жанравых кампазіцый, ілюстрацый, натурных замалёвак, афортаў («Аўтапартрэт», 1840—41; «Кацярына», 1842; серыя афортаў «Жывапісная Украіна», выд. 1844, і інш.). За працы ў галіне гравюры атрымаў званне акадэміка (1860). Яго маст. спадчына прасякнута народнасцю, сац. накіраванасцю, гуманіст. пафасам. У 1969 устаноўлена Дзярж. прэмія Украіны імя Ш.
З Беларуссю Ш. ўпершыню пазнаёміўся ў час паездкі ў ліку дваровых з Украіны ў Вільню (1829); ён праязджаў праз Беларусь з Пецярбурга на Украіну ў 1843, потым з Кіева ў Пецярбург у 1847. Быў знаёмы з польскім і бел. мастаком Б.Залескім, літаратарамі Я.Баршчэўскім, Р.Друцкім-Падбярэскім, скульптарам М.Мікешыным. Цікавіўся бел. л-рай і фальклорам, успамінаў пра Беларусь у сваім «Дзённіку» (нап. 1857—58). Пра жыццё прыгонных беларусаў пісаў у аповесці «Музыка». Многія творы Ш. ўвайшлі ў бел. фальклор, сталі нар. песнямі. Яго паэзія паўплывала на творчасць Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Я.Лучыны і інш. Сувязям Ш. з Беларуссю прысвечаны арт. «Тарас Шаўчэнка і беларусы» Р.Зямкевіча (1911). Паэтыку Ш. даследаваў М.Багдановіч (арт. «Памяці Т.Р.Шаўчэнкі», «Краса і сіла: Спроба даследавання верша Т.Р.Шаўчэнкі», абодва 1914), перакладаў яго вершы на рус. мову. Ш. прысвяцілі свае творы бел. паэты (зб. «У вянок Т.Р.Шаўчэнку», 1939). Творчасць Ш. даследавалі і даследуюць С.Александровіч, В.Івашын, А.Мальдзіс, Э.Мартынава. На бел. мову яго творы пераклалі М.Аўрамчык, Р.Барадулін, П.Броўка, З.Бядуля, Н.Гілевіч, П.Глебка, С.Грахоўскі, С.Законнікаў, В.Зуёнак, М.Клімковіч, Я.Колас, К.Крапіва, А.Куляшоў, Я.Купала, Н.Мацяш, Я.Сіпакоў, Х.Чарнышэвіч.
Тв.:
Повне зібрання творів. Т. 1—6. Київ, 1963—64;
Бел.пер. — Наймічка. Мн., 1940;
Выбраныя вершы і паэмы. Мн., 1948;
Кабзар. 2 выд.Мн., 1952;
Кацярына. Мн., 1964;
Вершы. Паэмы. Мн., 1989;
Рус.пер. — Соч.Т. 1—4. М., 1977.
Літ.:
Ткаченко М.М. Літопис життя і творчості Т.Г.Шевченка. Київ, 1961;
Касіян В.І. Мистецтво Тараса Шевченка. Київ, 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вучы́ць, вучу, вучыш, вучыць; незак.
1.каго. Перадаваць каму‑н. веды, навыкі, звычкі. Вучыць дзяцей чытаць і пісаць. Вучыць сына плаваць. Вучыць гаспадарыць. □ Саўка вучыць Фільку закідваць блешню.Жычка.//без дап. Быць настаўнікам, працаваць у школе.
3.каго. Навучаць, настаўляць; выхоўваць. Вучыць шанаваць старэйшых. □ — Не чапайся ты з імі, няхай іх, — вучыла Зося свайго хлопца.Брыль.[Вінке:] — Вучы ты дзяцей так, каб яны ўжо з маленства ненавідзелі вайну і тых, хто яе жадае.Шамякін.//Разм. Караць, біць. [Кароль:] — Знаць, табе не змагла маці розуму даць, Мала бацька вучыў пугаўём.Танк.
4.каго. Даваць адукацыю, магчымасць набыць прафесію. Вучыць сыноў у інстытуце.
5.здадан.сказам. Абгрунтоўваць, развіваць якую‑н. тэорыю, думку, погляд і пад. Марксізм-ленінізм вучыць, што свядомасць чалавека ёсць прадукт яго грамадскага жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суко́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сукна, з’яўляецца сукном. Суконная пража. Суконныя тканіны. □ [Баба:] — А я корціку аснавала шэсць губак... аснова парцяная, а ўток суконны будзе...Нікановіч.// Пашыты з сукна. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак.Краўчанка.Наперад выйшаў Пракоп у саматканым суконным фрэнчы.Грахоўскі.
2. Які служыць для вырабу сукна або гандлю сукном. Суконная фабрыка. Суконная мануфактура.
3. Які займаецца вырабам сукна або гандлем сукном. Сачыла рупліва бяльмо цыферблата. — Ці добра спіцца суконным магнатам.Панчанка.
4.перан. Невыразны; грубы. Суконная мова. □ Але гэта, відаць, часта бывае з усімі, хто бярэцца за пяро: у галаве носіш тое, што можа ўсхваляваць, запаліць чытача, а як сядзеш пісаць, дык з-пад пяра выходзяць нейкія вялыя, суконныя словы і думкі.Сабаленка.— Ото ж, якая дробязь, — Адказ я пачуў суконны. — Дасць вам даведку робат — Намеснік мой электронны.Макаль.
•••
Суконнае рылагл. рыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ката́тьнесов.
1. кача́ць;
ката́ть мяч кача́ць мяч;
2.(возить) вазі́ць, ката́ць;
ката́ть кого́-л. в автомоби́ле, на ло́дке вазі́ць (ката́ць) каго́-не́будзь у аўтамабі́лі, на ло́дцы;
3.(быстро или много ездить) прост.е́здзіць;
он на па́ре лошаде́й взад и вперёд ката́ет ён на па́ры ко́ней уза́д і ўпе́рад е́здзіць;
4.(придавать округлую форму) кача́ць;
ката́ть из хле́ба ша́рики кача́ць з хле́ба ша́рыкі;
5.(разглаживать при помощи катка, валька) кача́ць;
5.кратк. форма сказуемого/он ве́село (пло́хо) настро́ен ён у вясёлым (у дрэ́нным) настро́і;
он не настро́ен сего́дня писа́ть ён не ма́е сёння настро́ю (ён не ў настро́і сёння) піса́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Размясціцца дзе‑н. Віктар хутка ўзлез, ёмка прыладзіўся на галіне і запусціў у дупло руку.Маўр.Сабе Апейка папрасіў кухаль піва; пакуль буфетчыца налівала, агледзеўся, дзе б прыладзіцца.Мележ.
2. Атрымаць якое‑н. месца, становішча; уладкавацца на работу. Брат Ціхан вярнуўся з вайны, але жыць дома не стаў — паехаў у Сібір і прыладзіўся там недзе на чыгунцы.Хадкевіч.Пяты брат працаваў на абутковай фабрыцы, куды дапамог прыладзіцца на працу Джыавані.Лынькоў.Казалі людзі, пашанцавала Сымону: прыладзіўся недзе служыць стрэлачнікам.Шынклер.
3. Прыстасавацца, падладзіцца пад каго‑, што‑н.; набыць навык рабіць што‑н. Прыладзіцца пад хаду спадарожніка. Прыладзіцца пісаць левай рукой. □ [Горбікаў] выдаваў сябе за бежанца з Фацежскага раёна, умеў сарыентавацца ў абстаноўцы, прыладзіцца да людзей, выклікаць у іх спагаду да сябе.Дудо.
4.Разм. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. з карыслівымі мэтамі; прымазацца. Прыладзіцца да чужой славы. Прыладзіцца да чужой працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Праводзіць па чым‑н. чым‑н., пакідаючы след, лінію. Лупіла [бульбу] на дранікі, спраўна, мерна, цыркала па тарцы.Мележ.// Хутка пралятаючы, зачэпліваць, кранаць што‑н. Ластаўкі вырываліся са сваіх гнёздаў і чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях спакойнай ракі.Грахоўскі.// Рэзка праводзячы па карабку або па чым‑н. цвёрдым, прымушаць гарэць (запалкі). Гамыра чыркае запалку.Колас.Усе маўчалі: хто закусваў, а хто чыркаў запалкаю аб карабок — адразу ж прыкурваў чарговую цыгарэту.Сіпакоў.// Закранаць, драпаць па чым‑н. у час руху. Чыркаючы палачкай па дарозе, ён бадзёра крочыў і праз вялікія рагавыя акуляры аглядаў балота.Дуброўскі.
2. Хутка, спяшаючыся, пісаць што‑н. Я азірнуўся назад, у правы куток, дзе .. нешта цыркала на кавалку паперы Юнона.Мыслівец.Старшыня маўчаў, нешта чыркаў асадкай па паперцы.Галавач.
3. Утвараць характэрныя гукі, спяваць (пра некаторых птушак). Недзе на Доўгіх пад самым месяцам чыркалі, што ўсё адно шасталі трысцём, дзікія качкі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
style1[staɪl]n.
1. стыль, спо́саб выражэ́ння, мане́ра;
lofty style высо́кі стыль;
the style of court стыль судо́вых папе́р;
write good English styleпіса́ць на до́брай англі́йскай мо́ве;
a style of life лад жыцця́
2. напра́мак, шко́ла (у мастацтве);
the Byzantine style візанты́йскі стыль
3. густ, арыгіна́льнасць; шык, бляск;
a woman of style жанчы́на з гу́стам
4. фасо́н, мо́да;
a style setter заканада́ўца мо́ды;
in the latest style па апо́шняй мо́дзе;
of all styles and sizes усі́х фасо́наў і паме́раў
5.bot. пе́сцік (кветкі)
♦
cramp smb.’s style не даць каму́-н. разгарну́цца;
live in grand sty le жыць на шыро́кую нагу́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
krátzenvt
1. дра́паць, чу́хаць, скрэ́бці;
den Hals ~ дра́паць [раздражня́ць] у го́рле (пра дым і г.д.);
er fühlt sich gekrátztразм. ён адчува́е сябе́ уце́шаным [задаво́леным]