англійскі мовазнавец-славіст. Д-р філалогіі (1982). Скончыў Бірмінгемскі ун-т (1966). У 1969—97 выкладчык Шэфілдскага ун-та, з 1998 — ун-та г. Эксетэр. Чл.Англа-беларускага таварыства ў Вялікабрытаніі. Даследуе лексікаграфію, марфалогію і сінтаксіс бел. і рус. моў. Аўтар «Граматыкі беларускай мовы» (1976), раздзела «Беларуская мова» ў калект. манаграфіі «Славянскія мовы» (1993), шматлікіх артыкулаў па пытанняхбел. мовы і л-ры, рэцэнзій на бел. мовазнаўчыя даследаванні, падручнікі, слоўнікі. У 1979—88 рэдактар «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), з 1989 — слав. аддзела рэфератыўнага бібліягр. даведніка «Modern Language Studies» («Сучасныя лінгвістычныя даследаванні»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́РДАЛЬ (Myrdal) Альва (31.1.1902, г. Упсала, Швецыя — 1.2.1986),
шведскі грамадскі дзеяч, сацыёлаг. Скончыла Стакгольмскі ун-т (1924). З 1932 член С.-д. партыі. У 1936—48 дырэктар засн. ёю сац.-пед. семінара (Пед. ін-та дашкольнага навучання) у Стакгольме. З 1956 пасол у Індыі, Бірме і на Цэйлоне. У 1962—72 кіраўнік швед. дэлегацыі на Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. У 1966—72 міністр па пытаннях раззбраення. Аўтар прац «Крызіс у праблеме насельніцтва» (1934; у сааўт. з мужам Г.Мюрдалем), «Гульня ў раззбраенне: як Злучаныя Штаты і Расія раздуваюць гонку ўзбраенняў» (1977) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1982 (разам з А.Гарсія Роблесам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯШКО́ (дзявочае Вараб’ёва) Ніна Канстанцінаўна
(н. 31.5.1917, в. Мадахава Цвярской вобл., Расія),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1945). Кіравала самадз.нар. харамі. З 1956 хормайстар Хору рус. песні Усесаюзнага радыё, з 1960 маст. кіраўнік акад.Паўн.рус.нар. хору (Архангельск). У 1945—58 выкладала ў Маскоўскім гар.муз.-пед. вучылішчы, з 1969 у Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1982 праф.). Паставіла шэраг манум.хар. кампазіцый, у т. л. «Паўночнае ігрышча», «Паморская сюіта», «Пячорскія бяседы». Аўтар хар. твораў і апрацовак нар. песень для хору, артыкулаў па пытанняххар. мастацтва. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКЕ́Р (Necker) Жак (30.9.1732, Жэнева — 9.4.1804),
французскі дзярж. дзеяч, фінансіст. Бацька франц. пісьменніцы А.Л. Ж. дэ Сталь. З 1747 у Парыжы, працаваў у банку, разбагацеў з дапамогай умелых фін. аперацый. Аўтар твораў па эканам.пытаннях, накіраваных супраць сістэмы поглядаў фізіякратаў. Абгрунтаваў неабходнасць дзярж. рэгулявання хлебнага гандлю. З 1776 дырэктар каралеўскай казны, у 1777—81, 1788—90 (з перапынкамі) міністр фінансаў. Імкнуўся пераадолець фін. крызіс дзяржавы частковымі рэформамі (абмежаванне выдаткаў двара, некат. пераўтварэнні ў сістэме збору падаткаў, кантроль над расходаваннем дзярж. сродкаў і інш.). Адыграў вял. ролю ў падрыхтоўцы Ген. штатаў 1789 і наданні 3-му саслоўю двайнога прадстаўніцтва. З 1790 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАСЕ́НЯ Пётр Фёдаравіч (25.8.1910, в. Баславічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 5.6.1987),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1961), праф. (1962). Скончыў БДУ (1931). У 1944—47 нам. дырэктара Мінскага пед. ін-та, з 1948 заг. кафедры Рэсп.парт. школы пры ЦККП(б)Б. З 1950 у БДУ, з 1962 у БПІ (заг. кафедры). З 1975 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Навук. працы па пытанняхдыялект. матэрыялізму і філас. праблемах прыродазнаўства.
Тв.:
Происхождение сознания и его особенности. Мн., 1959;
Проблемы общения и мышления первобытных людей. Мн., 1961;
Человек и его сознание // Беседы о природе и обществе. 2 изд. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Мікалай Цітавіч (31.12.1892, С.-Пецярбург — 11.12.1954),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1940), праф. (1941). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію ў Петраградзе (1915). У 1935—41 заг. кафедры Віцебскага, у 1943—54 Мінскага мед. ін-таў (адначасова у 1944—51 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях паталогіі органаў брушной поласці, пералівання крыві, агнястрэльных пашкоджанняў нерв. сістэмы.
Тв.:
Плечевые плекситы после огнестрельного ранения // Сб. науч. работ Ин-та теоретич. и клинич. медицины АНБССР. Мн., 1947;
Пенетрируюшие язвы желудка и двенадцатиперстной кишки // Сб. работ Минского мед. ин-та. Мн., 1949. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ДЗІГЕР Уладзімір Раманавіч (13.2.1878, г. Руза Маскоўскай вобл., Расія — 8.1.1971),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Д-рс.-г.н. (1937). Скончыў Варшаўскі ун-т (1903) і Маскоўскі с.-г.ін-т (1906). У 1912—15 адзін з арганізатараў першай доследнай балотнай станцыі на Палессі. З 1928 праф. у БСГА, у 1938—49 у н.-д. ін-тах Сярэдняй Азіі. Навук. працы па пытаннях асушэння зямель, кратовага дрэнажу, дынамікі руху грунтавых вод, арашэння паводкавымі водамі.
Тв.:
О болотах Полесья и естественных методах их культуры. Самара, 1917;
К вопросу об орошении болот. М., 1925;
Подпочвенное орошение по кротовым дренам. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСА́ЛЬ, Рысаль-і-Алонса (Rizal y Alonso) Хасэ (19.6.1861, г. Каламба, Філіпіны — 3.12.1896), філіпінскі грамадска-паліт. дзеяч, урач, этнограф, лінгвіст, гісторык, паэт, празаік (пісаў на ісп. мове), скульптар, мастак. Вучыўся ў Манільскім ун-це, у Іспаніі і Германіі. У 1892 стварыў Філіпінскую лігу, якая выступала за рэформу калан. адміністрацыі. Арыштаваны ісп. ўладамі і сасланы. У 1896 адхіліў прапанову патрыят. арг-цыі Каціпунан узначаліць паўстанне супраць ісп. панавання, тым не менш у час паўстання арыштаваны іспанцамі і пакараны смерцю. Аўтар раманаў «Не дакранайся да мяне» (1887), «Флібусцьеры» (1891), памфлетаў па грамадска-паліт.пытаннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ХТЭР Андрэй Аляксандравіч (15.8.1871, г.п. Кураўской Калужскай вобл., Расія — 9.4.1947),
расійскі вучоны ў галіне батанікі і фізіялогіі раслін. Акад.АНСССР (1932; чл.-кар. 1929), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1893) і працаваў у ім. З 1917 праф. Пермскага, Саратаўскага, Маскоўскага ун-таў. У 1934—38 дырэктар Ін-та фізіялогіі раслін АНСССР. Навук. працы па фотасінтэзе, засуха- і зімаўстойлівасці раслін, устойлівасці іх да засольвання глебы, па біяхіміі тэхн. культур, імунітэце раслін да грыбковых хвароб, па пытаннях браджэння. Распрацаваў метад вызначэння інтэнсіўнасці фотасінтэзу, выкарыстаў перарывістае (мігальнае) святло для вывучэння яго механізму. Эксперыментальна праверыў і ўдасканаліў тэорыю храматычнай адаптацыі В.Т.Энгельмана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛІФАСО́ЎСКІ Мікалай Васілевіч (6.4.1836, г. Дубэсар, Малдова — 13.12.1904),
расійскі хірург.Д-р медыцыны (1863). Скончыў Маскоўскі ун-т (1859). З 1870 праф. Кіеўскага ун-та, з 1871 пецярб. Медыка-хірургічнай акадэміі, з 1880 Маскоўскага ун-та, у 1893—1900 дырэктар Ін-та удасканальвання ўрачоў у Пецярбургу. Удзельнік войнаў: аўстра-прускай (1866), франка-прускай (1870—71), руска-турэцкай (1877—78). Навук. працы па пытаннях ваенна-палявой хірургіі, траўматалогіі, хірургіі органаў брушной поласці. Прапанаваў метад злучэння касцей — «рускі замок» («замок С.»); распрацаваў метады лячэння мазгавых грыж. Прапанаваў і ўкараніў у хірург. практыку асептыку і антысептыку. Яго імем названы НДІ хуткай мед. дапамогі ў Маскве.