КО́ЛЕСАВА Алена Фёдараўна (8.6.1920, в. Колесава Яраслаўскага р-на, Расія — 11.9.1942),
удзельніца партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1941 медсястра, з групай разведчыц неаднаразова пераходзіла лінію фронту для дыверсійнай работы ў тыле ворага. З мая 1942 камандзір дыверсійнай групы, якая ў Бары саўскім і Крупскім р-нах разграміла 6 гарнізонаў, з удзелам інш. груп узарвала 11 эшалонаў ворага і інш. Загінула ў баі. На яе магіле ў г.п. Крупкі помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАВІ́ЦКІ БОЙ 1942,
бой партызан злучэння Мінскай і Палескай абл. па разгроме апорнага пункта ням.-фаш. захопнікаў у в.Ламавічы Акцябрскага р-на 25 ліст. ў Вял.Айч. вайну. План аперацыі распрацаваў штаб партыз. злучэння. Атрады М.П. Бумажкова і «Чырвоны Кастрычнік» арганізавалі засады на пад’язных дарогах да вёскі; атрады А.І. Далідовіча, М.М. Розава, Дз.Ц. Гуляева, імя М.Ф. Гастэлы, узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі апорным пунктам. У ходзе бою падаўлена 12 дзотаў праціўніка. У баі была смяротна паранена сувязная Р.І.Шаршнёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НЯ Іосіф Маркавіч (16.8.1912, в. Старына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.8.1964),
Герой Сав. Саюза (1940). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. 5.3.1940 пад агнём праціўніка закідаў гранатамі варожы дот, заняў вышыню і 1,5 гадз утрымліваў яе да падыходу падраздзялення, 7 сак. адзін з першых фарсіраваў р. Вуокса і забяспечваў пераправу батальёна. У Вял.Айч. вайну камандзір узвода партыз. атрада брыгады імя М.Шчорса Мінскай вобл. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́ХЕЛЬ»
(«Michel»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. атрадаў імя Шчорса, імя Дзімітрова, імя Варашылава і мясц. насельніцтва ў Косаўскім, Бярозаўскім, Ружанскім, Пружанскім р-нах Брэсцкай вобл. 30.8—4.9.1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 2 батальёнаў 11-га і 15-га паліцэйскіх палкоў, 2 матарызаваных узводаў жандармерыі, узвода процітанк. гармат. Партызаны нанеслі ўдары па варожых флангах і тыле, потым без страт адышлі ў суседнія лясы. 4.9.1942 карнікі атрымалі загад на правядзенне новай аперацыі «Трохвугольнік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАПО́ВІЧ Мікалай Іосіфавіч (26.7.1922, в. Старына Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 12.5.1985),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну ў партыз. брыгадзе «За Савецкую Беларусь» Мінскай вобл., з 1944 на 3-м і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення разведчыкаў сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Літвы і Германіі: каля г. Марыямпале захапіў у ворага прычэп з боепрыпасамі; 6.2.1945 з 4 байцамі знішчыў кулямёт з разлікам; 16.4.1945 знішчыў кулямётны разлік, захапіў мінамёт, склад з мінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ДЫШАЎ Арцём Іванавіч (5.10.1910. в. Лазаравічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.1.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, з 1943 партызан, камандзір узвода партыз. палка на Магілёўшчыне. З 1944 на 2-м Бел. фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант С. вызначыўся ў баі на Пд ад Магілёва, дзе пасля пераправы цераз Дняпро ў баі за в. Стайкі гранатамі знішчыў дзот. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭНДЭ́РА ЛУМІНО́СА (Zendero Luminoso — ісп. «светлы шлях»), Перуанская камуністычная партыя светлага шляху Марыятэгі,
экстрэмісцкая леварадыкальная арг-цыя ў Перу. Створана ў 1980 групай перуанскіх камуністаў — прыхільнікаў мааізму. Атрымаўшы падтрымку найбяднейшых пластоў насельніцтва, С.л. разгарнула супраць урада Перу партыз. вайну, ахвярамі якой у 1980—90-я г. сталі каля 30 тыс.чал. Нягледзячы на сур’ёзныя страты, якія С.л. панесла ў пач. 1990-х г., яна кантралюе значныя тэрыторыі на У і ў Цэнтр. раёнах Перу з пераважна індзейскім насельніцтвам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́БМЕН (Tubman) Гарыет (каля 1820, Бактаўн, ЗША — 10.3.1913),
гераіня негрыцянскага народа, змагар за ліквідацыю рабства ў ЗША. Нарадзілася ў сям’і раба. Каля 1849 збегла ад рабаўладальніка, далучылася да абаліцыянісцкага руху (гл.Абаліцыянізм). Асабіста дапамагла вызваліцца з рабства больш за 300 чал. У грамадзянскую вайну ў ЗША 1861—65 у арміі Поўначы: мед. сястра, разведчыца; арганізавала партыз. брыгаду, якая дзейнічала ў паўд. штатах. Пасля вайны змагалася супраць расавай дыскрымінацыі і прыгнятання неграў, выступала ў абарону правоў жанчын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НТЫЯ ТО́ПІ (сапр.Рамчандра Пандуранг; каля 1814—18.4.1859),
адзін з кіраўнікоў Індыйскага народнага паўстання 1857—59. Паплечнік і военачальнік Нана Сахіба — князя, правы якога як вярх. правіцеля маратхаў (гл.Маратхскія княствы) англічане не прызнавалі. Калі вясной 1857 Нана Сахіб далучыўся да антыбрыт. паўстання, Т.Т. ўзначаліў абарону г. Канпур. Пасля падзення ў ліп. 1857 Канпура ён сумесна з Лакшмі-Баі і інш. кіраўнікамі разгарнуў супраць англічан партыз. вайну. Восенню 1858 спрабаваў прарвацца ў Дэкан, але выдадзены здраднікам і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́НКІ,
вёска ў Гомельскім р-не, на левым беразе р. Сож, каля аўтадарогі Гомель—Чарнігаў (Украіна). Цэнтр сельсавета. За 2 км на Пд ад ускраіны Гомеля. 2655 ж., 906 двароў (2003). Базавая школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік у гонар Бел. штаба партыз. руху, які ў лют.—ліп. 1944 размяшчаўся ў вёсцы. У 18 — пач. 20 ст. ў Ч. знаходзіўся вядомы манастыр (спачатку стараабрадніцкі, потым аднаверскі, з 1899 — праваслаўны).